Мінабароны Расіі заявіла пра адбіццё самай буйнай атакі дронаў з пачатку года
Паводле звестак ведамства, за ноч над тэрыторыяй 13 расійскіх рэгіёнаў быў перахоплены і знішчаны 121 беспілотнік.
- Бранская вобласць — 37;
- Разанская вобласць — 20;
- Курская і Саратаўская вобласці — па 17;
- Растоўская вобласць — 7;
- Маскоўская вобласць — 6;
- Масква — 1;
- Белгарадская вобласць — 6;
- Варонежская вобласць — 3;
- Тульская, Арлоўская і Ліпецкая вобласці — па 2;
- Крым — 1.
Таксама раніцай 24 студзеня былі абмежаванні на працу аэрапортаў у гарадах Паволжжа — Казані, Ніжнякамску, Саратаве, Самары, Пензе, Ульянаўску і Уфе.
У Маскве, як паведаміў мэр Сяргей Сабянін, беспілотнікі былі збіты ў Шчолкаве, Каломне, Раменскім, Падольску і Троіцкай акрузе. У выніку атакі на гадзіну ўводзіліся абмежаванні на працу аэрапортаў Унукава, Дамадзедава і Жукоўскага.
Каментары
Слава Украіне, жыве Беларусь!