Мінчанка знайшла ў краме дзіцячыя шкарпэткі за 49,99, і гэта са зніжкай
«Мамам малых — мой «рэкамендос». Зносяцца праз два дні, затое са зніжкай!» — падзялілася мінчанка кароткім аглядам на дзіцячыя шкарпэткі з Zara Home, піша Onliner.by.
Усё б нічога, але на вырабе красуецца цэннік у 49,99 рубля. Кошт указаны са зніжкай, раней, мяркуючы па ўсім, шкарпэткі каштавалі яшчэ даражэй — цэлых 69,99 рубля. Шакіраваныя каментатары нават усумніліся, ці правільныя гэтыя лічбы, але аўтарка відэа адказала, што сама ўдакладняла ў кансультантаў. Памылкі няма.
Мяркуючы па ўсім, самыя дарагія шкарпэткі ў Беларусі, як і чакалася, сабралі шмат жартаў на свой адрас.
«Іх вяжуць лісы ў норах з поўсці ўласных хвастоў, а яноты фарбуюць?»
«Мабыць, вазьму дзве пары! Трэба такое ўхапіць».
«Каб было 49, то ўзяла б, а так не, дарагавата!» — працягваюць жартаваць беларусы.
Каментары