Трамп заклікаў Расію неадкладна спыніць вайну, іначай пагражае крутымі мерамі
Дональд Трамп заклікаў Расію неадкладна завяршыць вайну супраць Украіны. У адваротным выпадку ён пагражае ўвесці новыя санкцыі і пошліны на ўвесь расійскі экспарт у ЗША і краіны-саюзніцы. Пра гэта Трамп напісаў у сваім звароце да Уладзіміра Пуціна і расіян у сацсетцы Truth Social.
У звароце Трамп падкрэсліў, што любіць рускі народ, не хоча нашкодзіць Расіі і заўсёды меў добрыя адносіны з Пуціным, нягледзячы на публікацыі яго праціўнікаў аб умяшанні Расіі ў амерыканскія выбары ў 2016 годзе.
«Мы ніколі не павінны забывацца, што Расія дапамагла нам выйграць Другую сусветную вайну, страціўшы ў гэтым працэсе амаль 60 000 000 жыццяў. Пры ўсім пры гэтым я збіраюся зрабіць Расіі, чыя эканоміка церпіць крах, і прэзідэнту Пуціну вельмі вялікую паслугу. Супакойцеся зараз і спыніце гэтую недарэчную вайну!», — напісаў Трамп.
Калі да яго не прыслухаюцца, Трамп паабяцаў «усталяваць высокія падаткі, пошліны і санкцыі на ўсё, што Расія прадае Злучаным Штатам і іншым краінам».
«Мы можам зрабіць гэта лёгкім шляхам або цяжкім шляхам — і лёгкі шлях заўсёды лепшы. Настаў час «заключыць здзелку». Больш не павінна быць страчана ніводнага жыцця», — дадаў Трамп.
Трамп даручыў свайму спецпрадстаўніку завяршыць вайну ва Украіне за 100 дзён
Трамп можа прывесці Пуціна да краху нават без вайны. Трэба толькі не даваць палёгкаў па нафце
Дональд Туск: Калі Еўропа хоча выжыць, яна павінна ўзбройвацца
Кая Калас: Спецслужбы папярэджваюць, што Расія можа напасці на Еўрасаюз у 2028 годзе
Каментары
60 млн :)
А почему не 160 млн?
Ну и рашка уже давно под санкциями, на какой товар он собирается вводить пошлины ?:)