Былы старшыня БНФ, які мінулым летам выйшаў на свабоду, змагаецца з анкалогіяй — тры аперацыі за год. «Наша Ніва» распытала сяброў Рыгора Кастусёва, як ён цяпер жыве.
Як нам стала вядома, у лістападзе 2024 года Рыгору Кастусёву, зрабілі аперацыю ў РНПЦ у Бараўлянах. Але гэтым справа не скончылася. Калі ў пачатку снежня палітык прыехаў па накіраванне ў санаторый, дактары яго не адпусцілі і зрабілі яшчэ адну аперацыю.
Цяпер Кастусёву даводзіцца прымаць шмат лекаў, але ён адчувае сябе лепш, чым у верасні-кастрычніку мінулага года— тады было вельмі цяжка. У санаторый ён так і не трапіў — плануе туды паехаць у лютым.
Нягледзячы на праблемы са здароўем, напрыканцы мінулага лета Кастусёў шмат працаваў на агародзе ў вёсцы. Цяпер ён працягвае рамонт у сваёй шклоўскай кватэры, які распачаў яшчэ да арышту. З пенсіі шмат грошай не выдаткуеш, таму ён усё робіць сам. Пытанні здароўя па-ранейшаму забіраюць у былога палітвязня шмат часу і сілаў.
Старшыню БНФ Рыгора Кастусёва затрымалі 12 красавіка 2021 года. Яму прысудзілі 10 гадоў зняволення па абвінавачванні ў «змове з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам» (арт. 357 КК). Палітыка вызвалілі 3 ліпеня 2024 года па памілаванні.
Падчас зняволення ў Рыгора Кастусёва знайшлі анкалагічную хваробу. Нягледзячы на дрэнны стан здароўя, яго змясцілі ў памяшканне камернага тыпу, а пазней перавялі на крытую турму. У красавіку 2024 года, калі Кастусёў яшчэ быў за кратамі, яму зрабілі аперацыю.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ
Каментары
Вось такую форму стацыянарнай дапамогі можна выбраць для Беларусі, як спалучэнне якасці і даступнасці.
Пры гэтым амбулаторную дапамогу зрабіць цалкам камерцыйнай і страхавой. Страхоўка будзе каштаваць нядорага.
Напрыклад, амбулаторную дапамогу можна аплачваць непасрэдна з сімвалічных узносаў грамадзян. Чаму сімвалічных? Таму што на працягу ўсяго жыцця мы 2-3 разы трапляем у бальніцу. А плаціць узносы будуць усе. Напрыклад, стацыянарна назіраюцца 10% насельніцтва, а ўзносы плацяць 100% людзей. Такім чынам салідарнасць будзе пакрываць бягучыя выдаткі.
Таксама хачу звярнуць увагу, што на Захадзе пенсіі невялікія. Напрыклад, у Германіі яна складае 1500 еўра пры сярэдняй зарплаце ў 4500 еўра. Адлічэнні ва ўсіх сістэмах залежаць ад узроўню даходу працоўнага і не ўлічваюць прыбытак кампаніі. Трэба зрабіць так, каб узносы ў пенсійны фонд залежалі ад прыбытку кампаніі. А пенсію зрабіць назапашвальнай, каб яна была роўная медыянавай зарплаце па краіне.