Кіпрскі «Арыс» аб'явіў пра падпісанне кантракта з 20-гадовым габонскім форвардам Джуніёрам Эфаге. Дамова разлічана на 2,5 года,
Апошнія два гады Эфаге выступаў за «Гомель». У мінулым сезоне ён правёў за «рысяў» 27 матчаў і, забіўшы 17 галоў, стаў найлепшым бамбардзірам вышэйшай лігі. Акрамя гэтага, на яго рахунку яшчэ 4 галявыя перадачы, піша football.by.
Нагадаем, кіпрскую каманду ўзначальвае беларускі спецыяліст Аляксей Шпілеўскі. У сезоне 2024-2025 чэмпіянат Кіпра мае 13-ю пазіцыю ў рэйтынгу, чэмпіянат Беларусі — 41-шы.
Учора паведамлялася, што найлепшы футбаліст чэмпіянату Беларусі 2024 года Фёдар Лапавухаў перайшоў у сафійскі ЦСКА.
Каментары