Берасцеец ішоў дадому з гулянкі і заблукаў. Са злосці ён разграміў камянямі чужое аўто
Хлопец, які бурна адсвяткаваў дзень нараджэння, апынуўся ў агароджаным месцы і не мог знайсці выйсце. Гэта яго вельмі раззлавала.
Берасцеец весела адзначаў дзень нараджэння. Спачатку ён пасядзеў у карчме з сябрамі, а потым прадоўжыў свята ў іншай кампаніі. У той вечар незнаёмы яму наведвальнік бара як раз усім наліваў бясплатна.
Адсвяткаваўшы, 22-гадовы хлопец адправіўся пешшу дадому і заблукаў. У нейкі момант ён апынуўся на агароджанай тэрыторыі і не ведаў, як адтуль выбрацца, расказвае Дзяржкамітэт судовых экспертыз.
Раззлаваўшыся, малады чалавек пачаў кідаць камяні ў плот, а таксама ў машыны, якія стаялі побач. Праз некаторы час яму ўсё ж такі ўдалося выйсці на галоўную вуліцу. Паводзіў п'яны хлопец сябе дзіўна, таму мінакі паведамілі пра яго ў міліцыю. Але калі сілавікі прыехалі на месца, хлопец ужо заснуў проста на вуліцы.
Наступным ранкам у міліцыю звярнуўся работнік адной з брэсцкіх фірмаў. Ён расказаў, што ў службовай машыне разбітыя шыбы і люстэркі, пашкоджаныя кузаў і прыборная панэль. Як аказалася, менавіта тут спаганяў злосць затрыманы імяніннік.
Эксперты высветлілі, што шкода «Фальксвагену» склала 8800 рублёў. На хлопца завялі крымінальную справу за хуліганства.
Каментары
...
што ён там наліваў, цікава?