Пасольства Італіі заўважыла, што за ягонай спінай займаюцца махлярствамі з візамі
На фэйсбук-старонцы італьянскага пасольства ў Мінску з'явілася паведамленне, з якога вынікае, што некаторыя асобы злоўжывалі даверам дыпламатаў і працэс выдачы італьянскіх віз скарыстоўвалі ва ўласных інтарэсах.
Паводле паведамлення, пасольству Італіі стала вядома, што некаторыя асобы, якія добра знаёмыя дыпламатам, займаюцца ашуканствам і цішком прадаюць запісы на атрыманне віз. Тое, што гэтым асобам раней давяралі, стварае найбольшую прыкрасць.
У сувязі з гэтым італьянскія дыпламаты папярэджваюць, што падобныя выпадкі становяцца вядомымі кампетэнтным органам Італіі, а продаж запісу на візы з’яўляецца злачынствам, якое цягне за сабой адпаведную адказнасць.
Атрыманне ж візы гарантуецца толькі пры адпаведнасці заяўніка візавым патрабаванням.
У Польшчы беларуса абвінавачваюць у стварэнні мафіі, якая гандлявала візамі
Беларусы могуць застацца без шэнгена, нават калі яго атрымалі. З'явілася новая тэндэнцыя анулявання віз
Германія спрасціла афармленне візаў, у тым ліку для беларусаў
Беларуска вельмі хацела ў Парыж. Ёй давялося падаваць дакументы на візу пяць разоў за год
Каментары
Уберите визовые центры и..... почуствуйте разницу. А так просто отмывание брудных пенендзы или коррупцыя, как хотите. И ЗА ЧТО ВИЗОВЫЕ ЦЕНТРЫ ТАК ЛЮБЯТ ТУРФИРМЫ ? СПРОСИЛИ МЫ У ТИШИНЫ И ДЕНЕГ.