Перайсці да зместу

Cadillac Commando

Pending
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Cadillac Commando
Выява
Краіна паходжання
Вытворца Textron Marine & Land Systems[d]
Дата прыняцця ў эксплуатацыю 1963
Даўжыня
  • 5 690 міліметр
Шырыня 2 260 міліметр
Вышыня 2 438 міліметр
Ride height 406 міліметр
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Cadillac Vбронетранспарцёр, распацаваны ў пачатку 1960-х кампаніяй Cadillac па замове арміі ЗША.

Распрацоўваўся як авіядэсантная амфібійная бронемашына з колавым шасі. Мадэль прызначалася для разведкі, суправаджэння калон, падаўлення беспарадкаў, перавозкі асабістага складу і апаратуры кіравання і сувязі. У 1963 годзе яна была прадстаўлена прэсе. На момант прэзентацыі бранявік меў наступныя характарыстыкі[1]:

  • браня забяспечвала абарону ад 7,62-мм куль;
  • хуткасць па шашы і па роўным цвёрдым грунце перавышала 96 км/г, хуткасць на плаву складала 6 км/г;
  • лябёдка з гідрапрывадам грузападымальнасцю 4535 кг дазваляла выцягнуць машыну з ямы, балота і іншых перашкод;
  • запас ходу ў залежнасці ад тыпу і ступені перасечанасці мясцовасці складаў ад 560 да 845 км;
  • асноўнае ўзбраенне варыянту БТР было прадстаўлена спаркай з двух кулямётаў у вежы — 12,7-мм і 7,62-мм, а таксама 10 байніцамі.

Існуюць чатыры асноўных серыі: V-100, V-150, V-200 і «Скаўт».

Канструкцыя трох першых серый аднатыпная. Бронекорпус машын зварны, выкананы з лістоў сталёвай броні высокай цвёрдасці маркі XAR-30. Забяспечвае абарону экіпажа і дэсанту ад куль калібра не больш за 7,62 мм[2], аскепкаў снарадаў і супрацьпяхотных мін. У пярэдняй частцы машыны размяшчаюцца камандзір і кіроўца. Рухавік размяшчаецца ў задняй частцы корпуса злева. У цэнтры машыны знаходзіцца дэсантнае аддзяленне. Па абодвух баках і ў кармавым лісце размяшчаюцца тры дзверы. У даху таксама размяшчаецца люк. Дзевяць браніраваных вокнаў (па адным у скулах корпуса, бартах і дзвярах і два ў лабавым бронелісце) забяспечваюць кругавы агляд знутры машыны. Пад кожным акном (акрамя лабавых) знаходзяцца амбразуры.

Падвеска кола залежная, на ліставых рысорах. Усе колы абсталяваныя гідраамартызатарамі. На машынах першых трох серый усталёўваліся карбюратарныя рухавікі «Крайслер» V-8, 210 к. с.

V-100
V-150

Бронетранспарцёры V-100 упершыню былі выкарыстаныя падчас вайны ў В’етнаме. У цэлым яны добра зарэкамендавалі сябе ў баявых умовах, нягледзячы на тое, што параўнальна лёгкая канструкцыя не дазваляла ўсталёўваць на машыну цяжкае ўзбраенне.

Узбраенне складалася альбо з двух 7,62 мм кулямётаў у закрытай вежы, альбо аднаго 12,7 мм кулямёта ў адкрытай зверху вежы.

Акрамя арміі машыны V-100 (з дэмантаваным узбраеннем) выкарыстоўваліся амерыканскай паліцыяй, у тым ліку для разгону антываенных дэманстрацый у гады вайны ў В’етнаме.

Бронетранспарцёр з’яўляецца амфібіяй. Рух у вадзе ажыццяўляецца за кошт кручэння колаў.

Бронетранспарцёр V-150 створаны на аснове V-200. Асноўныя варыянты выканання: бронетранспарцёр (без бартавога ўзбраення), камандна-штабная машына (7,62-мм кулямёт на станку са шчытом), баявая разведвальная машына (12,7-мм спараны буйнакаліберны кулямёт у камандзірскай вежцы), баявая машына агнявой падтрымкі (20-мм аўтаматычная гармата ў вежы і 7,62-мм кулямёт на станку), баявая машына з цяжкім узбраеннем (90-мм гармата ў вежы і 7,62-мм кулямёт на станку), самаходны мінамёт (81-мм мінамёт на адкрытай платформе)[3].

Дно было ўзмоцнена для абароны экіпажа ад падрыву мін. Машына прадстаўлена прэсе ў студзені 1972 года[4].

Бронетранспарцёр V-200 прадстаўляў павялічаную копію свайго папярэднікі V-100. У параўнанні з V-100, V-200 мае вялікія габарыты і ўзмоцненую хадавую частку. Гэта дазваляла ўсталёўваць больш цяжкае ўзбраенне.

Баявое прымяненне

[правіць | правіць зыходнік]

Браневікі прымалі ўдзел у многіх буйных ваенных канфліктах. Часцяком, траплення адной гранаты РПГ хапала каб вывесці машыну з ладу або цалкам знішчыць яе.

Вайна ў В'етнаме

[правіць | правіць зыходнік]

У Паўднёвым В’етнаме V-100 выкарыстоўваліся ваеннай паліцыяй Арміі ЗША для патрулявання тылавых раёнаў і ў ходзе правядзення іншых гарнізонна-каравульных мерапрыемстваў, а таксама службай забеспячэння бяспекі авіябаз Ваенна-паветраных сіл ЗША[5]. Падраздзяленні сухапутных войск бронетранспарцёрамі не абсталёўваліся. Для праверкі баявой эфектыўнасці і агульнай ацэнкі эксплуатацыі бронетранспарцёра ў баявой абстаноўцы партыя машын была пастаўлена Арміі Рэспублікі В’етнам (паўднёвав’етнамскай). Па няпоўных даных для арміі Паўднёвага В’етнама было прададзена 477 адзінак, у выніку некаторыя браневікі былі адпраўленыя назад у ЗША, альбо былі знішчаныя, альбо захоплены В’етнамскай Народнай Арміяй (паўночнавав’етнамскай). Дакладныя лічбы страт БТР ад дзеянняў праціўніка або ў выніку нядбайнасці і рознага роду здарэнняў невядомыя[6].

Вайна ў Персідскім заліве

[правіць | правіць зыходнік]

У Кувейта перад вайной з Іракам у 1990 годзе мелася 62 бронетранспарцёры V-300 з 90-мм гарматай і 20 V-150S. Усе яны былі знішчаны альбо захоплены іракскай арміяй.

У наступным машыны выкарыстоўваліся арміяй Саудаўскай Аравіі. Так, напрыклад, яны ўдзельнічалі ў бітве пры Хафджы. Першая спроба ўзяць горад была адбітая іракскімі танкамі і пяхотай, пры гэтым было страчана сем ракетна-гарматных V-150. У ходзе другой атакі страты V-150 дасягнулі 10 машын[7][8].

Параўнальная характарыстыка

[правіць | правіць зыходнік]
Параўнальная характарыстыка мадэляў V100 і V150[9]
V100 V150
Асноўныя даныя
Асноўнае ўзбраенне 1-2 × 7,62-мм ... 12,7-мм станковы кулямёт 1-2 × 7,62-мм ... 12,7-мм вежавы кулямёт (БРМ)
1 × 20-мм аўтаматычная гармата (БМАП)
1 × 90-мм гармата і 1×7,62-мм прыстрэлачны кулямёт, спараны з гарматай (БМЦУ)
без асноўнага ўзбраення (БТР)
Рухавік бензінавы васьміцыліндравы (210 к. с.)
дызельны шасціцыліндравы (155 к. с.)
Каробка перадач Ручная пяціступеністая
аўтаматычная трохступеньчатая
Працоўнае напружанне ў сістэме, В 24
Ёмістасць паліўных бакаў, л 302,833
Грузападымальнасць лябёдкі, кг 2948 4536
V100 V150
Хадавыя якасці
Хуткасць руху па роўнай мясцовасці, км/г 96,5 88,5 (ручная)
93 (аўтамат)
Хуткасць руху на плаву, км/г 5,15 4,8
Пераадольвае сценку, мм 610
Пераадольвае ўздым, град. 30°
Запас ходу, км 684–965
Маса-габарытныя характарыстыкі
Баявая маса, кг 7371 9072
Даўжыня, мм 5690
Шырыня, мм 2260
Вышыня, мм 2438 мм 2540 (з вежай)
2464 (з вежкай)
Кліранс (вось), мм 406 381
Кліранс (дно), мм 686 635
Колавая база, мм 2667
Каляіна, мм 1867 1943
Прадстаўленыя параметры пераведзены з амерыканскай нацыянальнай сістэмы мер у метрычную, з акругленнем дробавых велічынь.
Трафейны V-100 (злева) у в’етнамскім музеі
V-100
V-150
V-200
  1. United States: Armored Car. // Military Review. — September 1963. — Vol. 43 — No. 9. — P. 101.
  2. Cristopher F. Foss. Jane’s World Armoured Fighting Vehicles. London: MacDonald and Jane’s, 1979, p. 290
  3. Sullivan, Armored Cars 1972, p. 36.
  4. United States: Armored Car. // Military Review. — January 1972. — Vol. 52 — No. 1 — P. 98 — ISSN 0026-4148.
  5. Simon Dunstan. Armour of the Vietnam Wars. London, Osprey Publishing Ltd., 1985. page 32
  6. Cadillac Gage V-100 Commando 1960-71 (2002). Richard Lathrop, John McDonald. Osprey Publishing
  7. Kuwait - Army Equipment. Архівавана з першакрыніцы 25 снежня 2018. Праверана 9 ліпеня 2014.
  8. U.S. Marines in Battle Al-Khafji. Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2014. Праверана 8 ліпеня 2014.
  9. Sullivan, Armored Cars 1972, p. 37.
  • R. P. Hunnicutt. Armored Car. A History of the American Wheeled Combat Vehicles. — Novato, CA: Presidio Press, 2002. — 340 p. — ISBN 0-89141-777-X.
  • Sullivan, Roy F. Armored Cars: The V100 and V150. (англ.) // Armor : The Magazine of Mobile Warfare. — Fort Knox, KY: U.S. Army Armor Center, May-June 1972. — Vol.92 — No.6 — P.35-37 — ISSN 0004-2420.