Перайсці да зместу

Бронетранспарцёр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
БТР-90 (2008 г.)
Беларускі БТР Volat V2 (2021 г.)

Бронетранспарцёр (БТР) — баявая бранявая колавая або гусенічная машына для перавозу мотастралкоў (да 28 чалавек), вядзення бою і агнявой падтрымкі, разведкі, аховы на маршы, патрулявання і сувязі. Таксама выкарыстоўваецца для буксавання гарматы і мінамёта, эвакуацыі параненых і перавозу боепрыпасаў. Узброены 20-міліметровай аўтаматычнай гарматай і кулямётам або 2-ма кулямётамі, часам гранатамётам і процітанкавамі кіруемымі ракетамі. Хуткасць на колах дасягае 110 км/гадз. Запас ходу да 1000 км. На гусеніцах адпаведна 75 км/гадз. і 400 км. Найчасцей плывучы, прыстасаваны для паветранага перавозу і дэсантавання, аснашчаны радыёстанцыяй і прыладай для стральбы ноччу. У ЗША вырабляецца плывучы гусенічны M113, у Германіі і Расіі — плывучыя колавыя «Фукс» і БТР-80 адпаведна[1].

Зноскі

  1. Бронетранспарцёр // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1996. — Т. 3. — С. 259-260. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4.