KMW F2
Выгляд
KMW F2 | |
---|---|
Маса | 7,5 тона |
Вытворца | Krauss-Maffei[d] |
KMW F2 (Fennek 2) — сямейства модульных браніраваных колавых транспартных сродкаў, якія вырабляюцца кампаніяй KMW. Папярэднікам распрацоўкі стаў бранявік Fennek[1].
F2 распрацаваны ў варыянтах патрульнага аўтамабіля з колавай формулай 4x4 і грузавога 6x6[1].
Корпус сталёвы. Абаронены ад стральбы з кулямёта калібра 7,62 мм, а таксама ад уздзеяння самаробных выбуховак, мін і балістычных снарадаў[1].
Абсталёўваецца кулямётам SIG MG 710 калібра 7,62 мм або кулямётам GAU-19 калібра .50[1], а таксама 40-мм аўтаматычным гранатамётам M203[2].
Машына знаходзіцца на ўзбраенні армій Германіі і Нідэрландаў[2].
Тэхнічныя характарыстыкі:
- Баявая маса: 7,5—24 т
- Грузападымальнасць: 4 т
- Максімальная хуткасць: 100 км/г
- Запас ходу: 1000 км
- Магутнасць рухавіка: 2 х 150 кВт
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г Fennek 2 Wheeled Armoured Vehicle (англ.) . Army Technology. Праверана 22 сакавіка 2022.
- ↑ а б The German 4x4 FENNEK vehicle family (англ.) . TankNutDave.com. Праверана 23 сакавіка 2022.