Buffel (БТР)
Buffel | |
---|---|
Краіна паходжання | |
Усяго выраблена | 2 985 |
Дата прыняцця ў эксплуатацыю | 1978 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Buffel (афр.: буйвал, вымаўляецца як «буфел»[1]) — паўднёваафрыканскі бронетранспарцёр. Па заходняй класіфікацыі — мабільная машына пяхоты, IMV.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Распрацаваны Саветам па навуковых і прамысловых даследаваннях пры парламенце ПАР. Buffel стаў першым у свеце транспартным сродкам з эфектыўнай абаронай ад наземных мін[2]. Паўднёваафрыканскай арміяй БТР пачаў выкарыстоўвацца з 1978 года. Машына прымяналася ў ходзе Пагранічнай вайны супраць намібійскіх партызан[3][4]. З 1980-х гадоў распрацоўка пастаўлялася на экспарт. Усяго было выраблена каля 2400 адзінак[5].
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Buffel выкарыстоўваў шасі, рухавік і некаторыя іншыя кампаненты ад Mercedes-Benz U416-162 Unimog. Кабіна і дэсантнае аддзяленне браніраваны. Кабіна размяшчалася злева, маторны адсек — справа. Пазнейшыя мадэлі замянілі арыгінальны рухавік Mercedes-Benz OM352 копіямі, вырабленымі па ліцэнзіі заводам Atlantis Diesel Engines[5].
Мінную абарону забяспечвала V-вобразнае дно. Акрамя таго, каб дапамагчы рассейваць энергію ад выбухаў мін, шыны часам напаўнялі вадой, дадаючы каля 500 кг на кола да масы аўтамабіля[6].
Варыянты
[правіць | правіць зыходнік]Паўднёваафрыканскія:
- Buffel — арыгінал
- Buffel Mk 1 — палепшаны рухавік, іншы бампер
- Buffel Mk 1B — дыскавыя тармазы замянілі барабаннымі
- Log Buffel — грузавая версія, стандартны Buffel са знятым сядзеннем з дэсантнага аддзялення
- Buffel Mk IIA — з закрытым дэсантным аддзяленнем і вялікімі куленепрабівальнымі вокнамі па баках і ззаду[5]
- Buffel Mk IIB — грузавік, заяўленая грузападымальнасць складае 2,637 тон[5]
Шры-ланкійскія:
- Unicorn
- Unibuffel — з рухавіком Tata і Leyland і закрытым дэсантным аддзяленнем.
Аператары
[правіць | правіць зыходнік]БТР выкарыстоўваўся арміямі Малаві[7], Шры-Ланкі[7], Уганды[8], Замбіі[7], ПАР[9], Зімбабвэ[10].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Бронетранспортер «Буффел», по прозвищу «рвотная повозка», для войск ЮАР
- ↑ Heydenrychsays. Buffel APC/MPV (англ.) . Tank Encyclopedia (31 кастрычніка 2019). Праверана 3 лютага 2021.
- ↑ Surviving The Ride. 30 Degrees South. 19 September 2014. ISBN 978-1-928211-17-4. Праверана 2015-07-24.
- ↑ Engelbrecht, Leon (2010-01-21), Fact file: Mamba APC/MRAP, DefenceWeb, Праверана 2013-07-09
- ↑ а б в г Surviving The Ride. 30 Degrees South. 19 September 2014. ISBN 978-1-928211-17-4. Праверана 2015-07-24.
- ↑ Heydenrychsays. Buffel APC/MPV (англ.) . Tank Encyclopedia (31 кастрычніка 2019). Праверана 3 лютага 2021.
- ↑ а б в Trade Registers(недаступная спасылка). Armstrade.sipri.org. Архівавана з першакрыніцы 22 красавіка 2019. Праверана 20 лістапада 2014.
- ↑ "Uganda: SA Sends in Police Armour as Museveni Faces Civil Unrest". South Scan. Washington, D.C. 22 April 2005. Архівавана з арыгінала December 30, 2016. Праверана 30 December 2016.
- ↑ Camp, Steve; Helmoed-Römer, Heitman (November 2014). Surviving the Ride: A pictorial history of South African Manufactured Mine-Protected vehicles. Pinetown: 30 Degrees South. pp. 31, 239. ISBN 978-1928211-17-4.
- ↑ Pretty, Ronald (November 1986). Jane's Weapon Systems, 1986–87 (1986 ed.). Macdonald and Jane's Publishers Ltd. p. 1021. ISBN 978-0710608321.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Video footage - Buffel
- Video - The South African Buffel & How an MRAP Works
- Buffel Mine-protected APC/ video footage
- Jane's Land Warfare Platforms 2014/2015: Logistics, Support & Unmanned ISBN 0710631308 Jane’s Land Warfare Platforms: Logistics, Support & Unmanned
- Jane's Land Warfare Platforms 2015-2016: Logistics, Support & Unmanned ISBN 0710631723
- Jane's Military Vehicles & Logistics 2004-2005 ISBN 0710626312 Jane’s Land Warfare Platforms: Logistics, Support & Unmanned