Перайсці да зместу

Тып 96 (БТР)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тып 96
Выява
Краіна паходжання
Вытворца Komatsu Limited[d]
Усяго выраблена 346
Дата прыняцця ў эксплуатацыю 1995
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тып-96 (яп.: 96式装輪装甲車) — японскі колавы бронетранспарцёр з колавай формулай «8х8/4»[1].

Створаны для замены састарэлага Тып-73 і прыняты на ўзбраенне Сухапутных сіл самаабароны ў 1996 годзе. Асноўныя вытворцы — аўтазаводы Камацу і Міцубісі[1].

БТР валодае сярэдняй (для свайго класа) бранёй і нізкім профілем[2]. Корпус суцэльназварны з маторным адсекам у пярэдняй частцы па левым борце. Выхлапная труба знаходзіцца на левай баку корпуса на даху[1]. Экіпаж два чалавекі, дэсантнае аддзяленне разлічана на восем байцоў[2].

Месца кіроўцы ў пярэдняй частцы справа. Месца абсталявана трыма перыскопамі прамога назірання. Цэнтральны перыскоп можна замяніць пасіўным перыскопам для кіравання ў начны час.

Месца камандзіра ззаду ад кіроўцы ў камандзірскай вежцы з дзённымі перыскопамі кругавога агляду[1].

Станам на 2022 года на ўзбраенні японскай арміі знаходзілася 381 адзінка БТР Тып 96[3].

  1. а б в г Большая военная энциклопедия. «Бронетранспортер «Type 96»». Архівавана з першакрыніцы 24 лютага 2020. Праверана 28 жніўня 2021.
  2. а б Самое современное оружие и боевая техника 2017, с. 334-335.
  3. The Military Balance 2022 / International Institute for Strategic Studies. — Abingdon: Taylor & Francis, 2022. — 504 p. — ISBN 9781032279008.
  • Сытин Л.Е. Самое современное оружие и боевая техника. — Москва: АСТ, 2017. — 656 с.:ил. с. — 2 000 экз. — ISBN 978-5-17-090382-5.