Hawkei
Hawkei | |
---|---|
Названа ад | Acanthophis hawkei[d][1] |
Краіна паходжання | |
Вытворца | Thales Australia[d] |
Дызайнер | Boeing Australia[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Hawkei — аўстралійскі лёгкі паўнапрывадны бронеаўтамабіль. Распрацаваны ў 2010 годзе для задавальнення патрэб Сіл абароны Аўстраліі ў лёгкай браняванай патрульнай машыне і для замены некаторых варыянтаў Land Rover Perentie.
Hawkei названы ў гонар Acanthophis hawkei[2], віду смяротнай змеі, названай, у сваю чаргу, у гонар прэм’ер-міністра Аўстраліі Боба Хоўка (1983—1991)[3] .
Бранявік вагой 7 тон. Мае ўбудаваныя сістэмы, якія дазваляюць выкарыстоўваць машыну ў якасці баявой платформы[4]. Прызначаецца для перамяшчэнне войскаў, камандавання і кіравання, радыёэлектроннай барацьбы, сувязі, назірання і разведкі[5]. У лік генеральных падрадчыкаў уваходзяць: Thales Australia, Boeing Australia, Plasan (Ізраіль) і PAC Group. У кастрычніку 2015 года ўрад Аўстраліі абвясціў аб куплі 1100 аўтамабіляў Hawkei ў Thales Australia[6].
Ва ўсіх варыянтах бронемашыны выкарыстоўваецца адна і тая ж чатырохколавая платформа.
У версіі з 4 дзвярыма маецца падвойная кабіна з экіпажам ад чатырох да шасці чалавек. Можа ўсталёўвацца баявы модуль з 12,7-мм кулямётам або 40-мм гранатамётам[7][8].
Варыяцыя з 2 дзвярыма выкарыстоўвае аднамесную падоўжаную кабіну. Экіпаж складаецца з 2—3 чалавек і мае падрыхтаваную масу ў 6,8 тон з намінальнай грузападымальнасцю ў 3 тоны[8][9].
У версіі для пагранічнікаў кабіная двайная. Экіпаж — ад чатырох да шасці чалавек. Бронеаўтамабіль абсталёўваецца радарам, сістэмамі назірання і сувязі[10].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://www.thalesgroup.com/en/worldwide/defence/case-study/hawkeis-genesis-protection-mobility-performance
- ↑ Hawkei's genesis: protection, mobility & performance . Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2015. Праверана 8 верасня 2015.
- ↑ Wells (1985). "A classification of the Amphibia and Reptilia of Australia" (PDF): 43. Архівавана (PDF) з арыгінала 2014-05-19. Праверана 2015-09-08.
{{cite journal}}
: Шаблон цытавання journal патрабуе|journal=
(даведка) - ↑ Hawkei - Next Generation Protected Mobility Vehicle(недаступная спасылка). Thales Group. Архівавана з першакрыніцы 16 чэрвеня 2016. Праверана 8 жніўня 2016.
- ↑ Hawkei - Next Generation Protected Mobility Vehicle . Thales Group. Архівавана з першакрыніцы 27 сакавіка 2023. Праверана 23 красавіка 2023.
- ↑ "Hawkei Light Protected Vehicle". Army Technology. 2021-07-01. Архівавана з арыгінала 2023-03-21. Праверана 2022-09-24.
- ↑ Command brochure(недаступная спасылка). Thales Group (13 верасня 2012). Архівавана з першакрыніцы 24 красавіка 2013.
- ↑ а б Hawkei New Generation Protected Vehicle . Thales (1 жніўня 2019). Архівавана з першакрыніцы 13 красавіка 2023. Праверана 13 студзеня 2022.
- ↑ Hawkei Ute(недаступная спасылка). Thales Group (13 верасня 2012). Архівавана з першакрыніцы 24 красавіка 2013.
- ↑ Hawkei Border Protection(недаступная спасылка). Thales Group (13 верасня 2012). Архівавана з першакрыніцы 13 кастрычніка 2013.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Hawkei - афіцыйны сайт Hawkei.
- Thales Protected Mobility - афіцыйны сайт вытворцы.