Схіленне (астраномія)
Схіленне (δ) у астраноміі — адна з дзвюх каардынат экватарыяльнай сістэмы каардынат. Роўнае вуглавой адлегласці на нябеснай сферы ад плоскасці нябеснага экватара да свяціла і звычайна выражаецца ў градусах, хвілінах і секундах дугі. Схіленне станоўчае на поўнач ад нябеснага экватара і адмоўна на поўдзень.
- Аб'ект на нябесным экватары мае схіленне 0°
- Схіленне паўночнага полюсу нябеснай сферы роўна +90°
- Схіленне паўднёвага -90°
У схілення заўсёды паказваецца знак, нават калі схіленне станоўчае.
Схіленне нябеснага аб'екта, які праходзіць праз зеніт, роўнае шыраце назіральніка (калі лічыць паўночную шырату са знакам +, а паўднёвую адмоўнай). У паўночным паўшар'і Зямлі для зададзенай шыраты φ нябесныя аб'екты са схіленнем δ > 90° − φ не заходзяць за гарызонт, таму завуцца незаходзячымі. Калі ж схіленне аб'екта δ < −90° + φ, то аб'ект завецца неўзыходным, а значыць ён не назіраецца на шыраце φ.[1]
Зноскі
- ↑ Зигель Ф. Ю. Сокровищница звёздного неба — путеводитель по созвездиям и Луне / Под ред. Г. С. Куликова. — 5-е изд. — М.: Наука, 1986. — С. 57—58. — 296 с. — 200 000 экз.