Кантрольны нумар Бібліятэкі Кангрэса
Library of Congress Control Number (LCCN) (першапачаткова — Library of Congress Catalog Card Number; дапушчаецца — Library of Congress) — кантрольны нумар Бібліятэкі Кангрэса ЗША, серыйная сістэма лікавай каталагізацыі запісаў у Бібліятэцы Кангрэса ЗША, ідэнтыфікатар базы даных і індыкатар запісу ў амерыканскай нацыянальнай бібліяграфіі.
Гэту сістэму запісу не варта блытаць з унутранай сістэмай класіфікацыі Бібліятэкі Кангрэса ЗША.
Гісторыя ўжывання
[правіць | правіць зыходнік]Кантрольная бібліяграфічная нумарацыя ў бібліятэцы ўведзена з 1898 года, першапачаткова абрэвіятура LCCN пазначала нумар карткі ў Бібліятэцы Кангрэса ЗША. У наш час гэты тэрмін выкарыстоўваецца як код у картатэцы Бібліятэкі Кангрэса, нароўні з іншымі кодамі.
Кантрольны нумар з'яўляецца ўнікальным для кожнага асобнага выдання. Выкарыстоўваецца бібліятэкамі свету для каталагізацыі ўсіх выдадзеных амерыканскіх кніг. Кантрольны нумар запісваецца ў відзе двухзначнай (для 1898—2000 гадоў) або чатырохзначнай лічбы (пачынаючы з 2001 года) года выдання з шасцізначным унікальным лічбавым ідэнтыфікатарам (часткова аддзеленым злучком). Нулі напачатку ідэнтыфікатара могуць апускацца. Нумары выданняў 1898, 1899, 1900, 1998, 1999, 2000 гадоў адрозніваюць толькі па памеры (у старых яны карацейшыя).
Бібліятэкары ўсяго свету выкарыстоўваюць гэты ідэнтыфікатар падчас каталагізацыі большасці кніг, якія вядомыя ў ЗША. Гэта дапамагае зрабіць іх даступнымі ў Інтэрнэце і праз іншыя сродкі масавай інфармацыі.
LCCN у сістэме бібліякадыфікацыі
[правіць | правіць зыходнік]Код | Сфера | Назва | Заўвагі |
---|---|---|---|
GND | Асобы, Карпарацыі, Суб'екты | Gemeinsame Normdatei | Нямецкая нацыянальная бібліятэка (DNB) і іншых еўрапейскіх бібліятэк |
LCCN | Асобы | Кантрольны нумар Бібліятэкі Кангрэса | Цяпер выкарыстоўваецца ў праектах Вікімедыя толькі для персон |
RSL | Асобы | Даныя з Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі (РДБ) | |
VIAF | Персоны | Virtual International Authority File | Міжнародныя даныя ад Online Computer Library Center (OCLC) |