Экліптычая сістэма каардынат
Экліптычная сістэма каардынат, або экліптыкальныя каардынаты — гэта сістэма нябесных каардынат, у якой асноўнай плоскасцю з’яўляецца плоскасць экліптыкі, а полюсам — полюс экліптыкі. Яна ўжываецца пры назіраннях за рухам нябесных цел Сонечнай сістэмы, плоскасці арбіт многіх з якіх, як вядома, блізкія да плоскасці экліптыкі, а таксама пры назіраннях за бачным перамяшчэннем Сонца па небе за год. Таксама экліптычня сістэма каардынат з’яўляецца дамінуючай у астралогіі, паколькі з ёй звязаны знакі задыяку.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Адной каардынатай у гэтай сістэме з'яўляецца экліптычная шырата β, а другі - экліптычня даўгата λ.
Экліптычнай шыратой β свяціла называецца дуга круга шыраты ад экліптыкі да свяціла, або вугал паміж плоскасцю экліптыкі і кірункам на свяціла. Экліптычная шырата адлічваецца ў межах ад 0° да +90° да паўночнага канцавосся экліптыкі і ад 0° да -90° да паўднёвага полюса экліптыкі.
Экліптычнай даўгатой λ свяціла называецца дуга экліптыкі ад кропкі вясновага раўнадзенства да круга шыраты свяціла, або вугал паміж кірункам на кропку вясновага раўнадзенства і плоскасцю круга шыраты свяціла. Экліптычная даўгаты адлічваецца ў бок бачнага гадавога руху Сонца па экліптыкі, гэта значыць на ўсход ад кропкі вясновага раўнадзенства ў межах ад 0° да 360°.
Адрозніваюць два тыпу экліптычных каардынат. У першым з іх за цэнтральны пункт бярэцца цэнтр Зямлі[1]. Экліптычная геацэнтрычная сістэма каардынат выкарыстоўваецца ў нябеснай механіцы для разліку арбіты Месяца. У другім цэнтральным пунктам лічыцца цэнтр Сонца[1]. Экліптычная геліяцэнтрычная сістэма каардынат выкарыстоўваецца для разліку арбіт планет і іншых целаў Сонечнай сістэмы, якія звяртаюцца вакол Сонца.
З прычыны апярэджвання раўнадзенстваў і ваганні вугла нахілу плоскасці экліптыкі да нябеснага экватара, на працяглых прамежках часу экліптычная сістэма каардынат не з'яўляецца фіксаванай, у такіх выпадках неабходныя спасылкі на эпоху, гэта значыць час, калі былі вымераныя каардынаты[1].
Пераход ад другой экватарыяльнай
[правіць | правіць зыходнік]Абазначым - прамое ўзыходжанне, - схіленне, - вугал нахілу экліптыкі да нябеснага экватара. Тады формулы пераходу ад другой экватарыяльнай сістэмы каардынат да экліптычнайй сістэмы каардынат маюць наступны выгляд:
Калі косінусаў і сінусааў недастаткова, і патрэбныя самі і , іх выражаюць з гэтых трох формул: вугал — з першай формулы, а вугал — з другой і трэцяй формул. Прычым для атрымання трэба разабрацца са знакамі. Пазначым правую частку другой формулы , а правую частку трэцяй — , тады
Застаецца разгледзець значэнні і , якія ператвараюць в нуль:
- пры і любым , і ;
- пры і любым , і ;
- пры і , і па формуле;
- прЫ і , і па формуле.
Пераход да другой экватарыяльнай
[правіць | правіць зыходнік]Формулы пераходу ад экліптычнай сістэмы каардынат да другой экватарыяльнай сістэмы каардынат маюць наступны выгляд. Пазначым - прамое ўзыходжанне, - схіленне, - вугал нахілу экліптыкі да нябеснага экватара. Тады
Задыякальная сістэма каардынат
[правіць | правіць зыходнік]У астралогіі выкарыстоўваецца разнавіднасць экліптычнай сістэмы каардынат, званая задыякальнай. Пры гэтым экліптычная даўгата ператвараецца ў задыякальную пазіцыю, якая складаецца з указанні знака задыяку і рознасці экліптычных даўгот свяціла і пачала знака, у якім яно знаходзіцца. Знак задыяку пры гэтым паказваецца поўнай назвай, канвенцыяльным абазначэннем або згодна з адпаведным астралагічным сімвалам. Такім чынам, задыякальная пазіцыя свяціла ў знаку задыяку = λ - 30° × (N - 1), дзе N - парадкавы нумар знака. Напрыклад, экліптычная даўгата 284° адпавядае 14° Казярога (14° Cap ці 14° ♑), а 77° 1'11"- 17° 1'11" Блізнят (17° 1'11 "Gem або 17° 1'11" ♊).
Экліптычная шырата ў пераважнай большасці выпадкаў не разглядаецца ў астралогіі, але ў выпадку неабходнасці паказваецца гэтак жа, як у астраноміі, г.зн. як β ад +90 ° да -90 °.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ а б в Небесные координаты Архівавана 15 чэрвеня 2013. — статья в БСЭ