Чацвёртая касмічная скорасць
Выгляд
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a0/Milky_Way_full_annotated_russian.jpg/300px-Milky_Way_full_annotated_russian.jpg)
Чацвёртая касмі́чная ско́расць[1][2] — мінімальна неабходная скорасць руху цела, якая дазваляе пераадолець яму сілы прыцягнення галактыкі. Чацвёртая касмічная скорасць не пастаянная, а залежыць ад адлегласці ад цэнтра галактыкі (для Млечнага Шляха — аб'ект Стралец A), і ад размеркавання масы рэчыва галактыкі. Па прыблізных падліках, чацвёртая касмічная скорасць у раёне Сонечнай сістэмы складае каля 550 км/с.