RG-31
Выгляд
RG-31 | |
---|---|
Маса | 7,28 тона |
Краіна паходжання | |
Вытворца | BAE Systems Land Systems South Africa[d] |
Далёкасць палёту | 900 км |
Дызайнер | BAE Systems[d] |
Даўжыня |
|
Шырыня | 2,47 м |
Вышыня | 2,63 м |
Хуткасць | 28 метр у секунду |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
RG-31 Nyala — паўднёваафрыканскі бронетранспарцёр з колавай формулай 4×4. Вырабляўся кампаніямі Land Systems OMC і FNSS Defence Systems[1]. Заснаваны на базе браневіка Mamba.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Корпус суцэльнасталёвы зварны. БТР мае V-вобразнае дно, што забяспечвае абарону ад мін[2]. Транспартны сродак умяшчае ад 5 да 10 чалавек у залежнасці ад мадыфікацыі.
З 2016 года БТР выпускаўся з мадэрнізаванай трансмісіяй, незалежнай падвескай, пражэктарамі для начной бачнасці і браняваным люкам наводчыка[3].
RG-31 выпускаўся ў наступных варыяцыях[4]:
- RG-31 Mk3A
- RG-31 Mk5[5]
- RG-31 Mk5E – з большай грузападымальнасцю і большай абаронай ад выбуху і балістычнай абароны
- RG-31 Mk6E – палепшаная абарона экіпажа
- RG-31 Charger – версія для арміі ЗША з рухавіком Detroit Diesel альбо Cummins
- RG-31 Sabre – грузавы варыянт
- RG-31M[2]
Аператары
[правіць | правіць зыходнік]- Бурундзі[6]
- Канада
- Калумбія
- Малі
- Нігерыя
- Інданезія
- Ірак
- ПАР
- Руанда
- Сенегал
- Самалі[7]
- Эсваціні[8]
- Аб’яднаныя Арабскія Эміраты[8]
- ЗША[9][10]
- Украіна[11]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Today's Zaman, Turkish daily news(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 5 November 2014.
- ↑ а б RG-31 Nyala Mine Protected Vehicle . Праверана 1 сакавіка 2011.
- ↑ Letterkenny U.S. Army Depot to celebrate production of new RG31 4x4 route clearance vehicle Архівавана 9 верасня 2023. - Armyrecognition.com, 26 July 2016
- ↑ Basic variant specifications(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 кастрычніка 2010. Праверана 3 чэрвеня 2024.
- ↑ GDLS RG-31 Mk5 spec sheet PDF(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 красавіка 2010. Праверана 3 чэрвеня 2024.
- ↑ International Institute for Strategic Studies (2021). The Military Balance. p. 453. ISBN 9781032012278.
- ↑ Internal Server Error . Архівавана з першакрыніцы 22 June 2017.
- ↑ а б Arms Trade Register(недаступная спасылка). SIPRI. Архівавана з першакрыніцы 13 мая 2011. Праверана 15 February 2023.
- ↑ ???(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 July 2007.
- ↑ General Dynamics Awarded USD $67 Million Modification to Previously Awarded U.S. Army RG-31 Mk5 Contract (12 чэрвеня 2008). Праверана 1 сакавіка 2011.
- ↑ Spanish Military Aid To Ukraine .