FIAT 6614
FIAT 6614 | |
---|---|
Краіна паходжання | |
Вытворца | Fiat S.p.A.[d] |
Усяго выраблена | 1 160 |
Даўжыня |
|
Шырыня | 2 500 міліметр |
Вышыня | 1 780 міліметр |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
FIAT 6614 — італьянскі лёгкі колавы бронетранспарцёр[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Створаны ў пачатку 1970-х гадоў сумесна фірмамі Fiat і OTO Melara[1] на агульным шасі з бронеаўтамабілем Fiat 6616.
Да заканчэння вытворчасці ў Італіі было выпушчана 1160 адзінак для Узброеных Сіл краіны і на экспарт[1].
У 1977 годзе было падпісана пагадненне аб ліцэнзійнай вытворчасці гэтых бронемашын у Паўднёвай Карэі. У вытворчасці ўдзельнічалі кампаніі Korea integrated steel (вырабляла бранявы ліст і ажыццяўляла частковую зборку карпусоў на прадпрыемстве), KIA Industrial Corporation (ажыццяўляла зборку корпуса бронемашын) і Asia Motor (вырабляла матор, хадавую частку і ажыццяўляла канчатковую зборку бронемашын). Аб’ёмы іх вытворчасці складалі ад 7 да 8 бронетранспарцёраў у месяц[2].
Варыянты і мадыфікацыі
[правіць | правіць зыходнік]- КМ-900 — ліцэнзійная копія паўднёвакарэйскай вытворчасці[1] (у якасці ўзбраення ўсталёўваўся альбо 12,7-мм кулямёт, альбо 7,62-мм кулямёт)[3]. У снежні 2012 года кампанія Hyundai пачала распрацоўку новага колавага бронетранспарцёра для замены КМ-900[4]
- KM-901 — мадыфікаваны варыянт бронетранспарцёра паўднёвакарэйскай вытворчасці[1]
Эксплуатанты
[правіць | правіць зыходнік]- Аргенціна[1] — зняты з узбраення[5]
- Венесуэла[1] — 24 адзінкі ў Нацыянальнай гвардыі, станам на 2012 год[6]
- Італія — выкарыстоўваўся арміяй, ВПС і паліцыяй[1]. 57 адзінак станам на 2007 год[7]
- Рэспубліка Карэя[1] — прыняты на ўзбраенне ў 1977 годзе[2], стаў паступаць у 1978 годзе[8]; станам на 2007 год — 200 KM-900/KM-901[9]
- Перу[1] — станам на 2007 год[10]
- Самалі[1]
- Туніс[1] — 110 адзінак, станам на 2007 год[11]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д е ё ж з і к л T. J. O'Malley. Fighting Vehicles: Armoured Personnel Carriers and Infantry Fighting Vehicles. — Лондон: Greenhill Books, 1996. — С. 92. — 144 с. — (Greenhill Military Manuals). — ISBN 1-85367-211-4.
- ↑ а б А. Самарский. Военная промышленность Южной Кореи // журнал «Зарубежное военное обозрение», № 11, 1984. стр.28-32
- ↑ 합동참모본부
- ↑ 방위사업청, 국내기술로 차륜형 장갑차량 개발완료
- ↑ The Military Balance 2007. — P. 57.
- ↑ The Military Balance 2012. — P. 407.
- ↑ The Military Balance 2007. — P. 124.
- ↑ Южная Корея // "Зарубежное военное обозрение", № 7, 1978. стр.111
- ↑ The Military Balance 2007. — P. 360.
- ↑ The Military Balance 2007. — P. 84.
- ↑ The Military Balance 2007. — P. 245.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- T. J. O'Malley. Fighting Vehicles: Armoured Personnel Carriers and Infantry Fighting Vehicles. — Лондон: Greenhill Books, 1996. — С. 92. — 144 с. — (Greenhill Military Manuals). — ISBN 1-85367-211-4.