Перайсьці да зьместу

Магіла льва (фільм)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
«Магіла льва»
«Могила льва»
Афіша да фільму «Магіла льва»
Жанр гістарычны фільм[d]
Рэжысэр Валер Рубінчык
Сцэнарыст Юры Лакербай
Заснаваны на Магіла льва
У ролях Алег Відаў
Марыс Ліепа
Валянціна Шэндрыкова
Ніна Ургант
Стэфанія Станюта
Ігар Ясуловіч
Кампазытар Андрэй Валконскі
Апэратар Юры Марухін
Вытворчасьць Сьцяг Беларускай ССР Беларусьфільм
Дата выхаду кастрычнік 1971
Працягласьць 75 хв
Краіна Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Беларуская ССР
Мова расейская
Старонка на IMDb

«Магі́ла льва» — мастацкі фільм, гістарычная драма, зьняты па матывах аднайменнай паэмы і іншых твораў Янкі Купалы.[1] Сярод іншых месцаў фільм здымаўся ў Крычаве.[2]

Фільм распавядае пра тое, як полацкі князь Усяслаў закахаўся ў прыгажуню Любаву, нявесту каваля Машэкі. Каварствам ды хітрасьцю Ўсяслаў разлучыў закаханых. Сабраў тады Машэка народную дружыну і пайшоў помсьціць князю за сваё зьняважанае каханьне і гонар, біцца за народную волю.

  • Рэжысэр: Валер Рубінчык
  • Сцэнарыст: Юры Лакербай
  • Апэратар: Юры Марухін
  • Кампазытар: Андрэй Валконскі
  • Мастак: Яўген Ігнацьеў
  1. ^ Янка Купала: Энцыкл. даведнік. — Мн., БелСЭ, 1986. — Артыкул «Магіла льва (паэма)». — С. 369—370.
  2. ^ Край у творах мастацтва Край Магілёўскі Праверана 23 кастрычніка 2012 г.
  • Здымаецца фільм «Магіла льва» // Ленінскі кліч. — 1971. — 10 чэрвеня.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]