Перайсьці да зьместу

Аляксей Глебаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксей Глебаў
Дата нараджэньня 24 сакавіка 1908
Месца нараджэньня Зьвяровічы, Смаленская губэрня, Расейская імпэрыя
Дата сьмерці 2 кастрычніка 1968
Месца сьмерці Менск
Месца пахаваньня
Адукацыя Менская мастацкая вучэльня
Месца вучобы
Занятак скульптар
Навуковая сфэра скульптура[1] і партрэт[1]
Месца працы
Жанры скульптура
Плынь партрэтная, сюжэтна-кампазыцыйная і манумэнтальная плястыка
Узнагароды
Ордэн Леніна
Ордэн Леніна

Аляксе́́й Канстанты́навіч Гле́́баў (нар. 24 сакавіка [ст. ст. 11 сакавіка] 1908, в. Зьвяровічы, цяпер Смаленская вобл., — 2 кастрычніка 1968 году, Менск) — беларускі скульптар, народны мастак БССР (1955 год).

Вучыўся ў Віцебскім Мастацкім тэхнікуме з 1926 да 1930 году ў Міхаіла Керзіна. Пад час вучобы Глебаў стаў любімым вучнем Керзіна. Прывязаўшыся да вучня, Керзін запрасіў яго да ўдзелу ў аздабленьні Дому ўраду ў Менску ў 1933 годзе[2].

З пачаткам Другой Сусьветнай вайны Аляксей Глебаў быў прызваны на фронт, дзе быў цяжка паранены[2].

На працягу 1967 і 1968 гадоў, апошніх гадоў свайго жыцьця, Аляксей Глебаў працаваў над мадэляй помніка Францішку Скарыну. Але сам помнік зьявіўся ў Полацку ўжо пасьля сьмерці мастака[2].

Выкладаў у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце ў 1955—1968 г.г. Глебаў працаваў у вобласьці партрэтнай, сюжэтна-кампазыцыйнай і манумэнтальнай плястыцы.

  • Група «Грамадзянская вайна ў Беларусі» (гліна, 19371940 г.г.), не захавалася
  • Конная статуя Льва Даватара (гіпс, 1945 год), абласны краязнаўчы музэй, Віцебск
  • «Максім Горкі і Янка Купала» (гіпс, 1947 год), музэй Янкі Купалы, Менск.
  • Партрэт В. Уладамірскага (бронза, 1949 год), Мастацкі музэй Беларусі, Менск.
  • Партрэт Янкі Купалы (гіпс, 1949 год), Мастацкі музэй Беларусі, Менск.
  • Георгій Скарына (дрэва, 1954 год), Мастацкі музэй Беларусі, Менск.
  • «Пасьля працы. Улікоўшчыца» (бронза, 1957 год).
  • Група «Сустрэча Уладзіміра Леніна на Фінландзкім вакзале ў красавіку 1917 году» (гіпс, 1957—1958 г.г.), Мастацкі музэй Беларусі, Менск.
  • Рэльеф «Партызаны Беларусі» (бронза, 1954 год), для помніка вайскоўцам Савецкай Арміі і партызанаў у Менску.
  • «Юнацтва», (дрэва, 1963 год).

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]