Алег
Алег лац. Aleh | |
Helgi | |
Вымаўленьне | alʲɛɣ |
---|---|
Паходжаньне | |
Мова(-ы) | германскія |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Эль, Алех, Алек, Ольг, Эльк, Вольг, Аўг, Алько, Волька |
Вытворныя формы | Вольга |
Зьвязаныя імёны | Альгін, Альгіш, Альгерд, Альгмін, Альгімонт Мінялк |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Алег» |
Але́г (Алех, Алек), Ольг (Вольг, Аўг), Алько (Волька), Эльг (Эльк) — мужчынскае імя. Жаночае імя — Вольга.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Алег (стар-рус. Ольгъ) — усходнеславянская форма германскага імя Гэльгі[1][2][3][4] (Helgi[5], Halke[6], Alacho[7], Alko[8], Elgo[9], Algo[10]). Іменная аснова -алг- (-алк-, -гэлк-) паходзіць ад гоцкага alhs 'бажніца', германскага helig 'сьвяты'[11]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Альгін, Альгіш, Альгерд (Альгард, Альгарт, Гэльгерд, Гольгерт), Альгімонт (Альгімунд, Альгімунт, Алькімонт). Адзначаліся германскія імёны Heligin (Alkin), Halgasch, Algerd (Algardus, Algart, Hallgerðr, Olgard), Algemundus (Alcmunt, Alhmunt)[a]. Іменная аснова аўг- таксама можа паходзіць ад гоцкага augjan 'паказваць, зьяўляцца'[15][b].
У Польшчы гістарычна бытавалі германскія імёны Alga (Olga)[17], Halgasch (Halgas)[18][19].
У Прусіі бытавалі імёны Alke[20], Algart / Algarde[c] (1398 і 1400 гады)[20], Algutte / Algotte[d] (1399 і каля 1400 году)[20].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: бояромъ витебъскимъ… Ольговичомъ (1480 год)[25]; Elkewicz (XV—XVI ст. паводле выпісу XIX ст.)[26]; в Жомоити… Елькги (2 кастрычніка 1511 году)[27]; Мацъ Волкгъ[28], Олех Лобвеико[29], Олех Ширеиковичъ[30], Олех Скрипокъ[31], Якубъ Олковичъ[32], Воитехъ Олковичъ самъ. Мартинъ Олковичъ самъ[33], Матеи Олковичъ… Щепанъ Олковичъ[34] (1528 год); люди тяглыи… Олеха Ходоровича (1528 год)[35]; Ивашко Ольговичъ (29 студзеня 1531 году)[36]; Олехов Менкевича слуга (1535 год)[37]; Гахман Олехавич (1536—1537 гады)[38]; село Капчичи… Жданъ Алековичъ (1552 год)[39]; Дмитръ а Грыгор Олковичы (27 красавіка 1558 году)[40]; Olchowicz… Radziuk a Iwan Wolgowicy… Jan Olkowicz… boyar Oliechowicow (1558 год)[41]; Анъдреи Олковичъ (1565 год)[42]; Олко Станиславовичъ[43], Войтехъ Ольковичъ… Матысъ Олькович Якубовъ[44], Олько Яновичъ[45], Станиславъ Ольковичъ[46], Войтекъ Олковичъ… Абрамъ Олковичъ… Станиславъ Ольковичъ… Бартошъ Ольковичъ[47], Павелъ Ольковичъ[48], Олко Андреевъ[49], Олехъ Якубовичъ… Яронимъ Олковичъ[50], Бартошъ Якубовичъ Олковичъ[51], Янъ Олковичъ[52], Бартошъ Ольковичъ[53], Павелъ Олковичъ[54] (1567 год); świadek Tomasz Olkowicz (29 кастрычніка 1624 году)[55]; першого маленства Ивановое Олековое… своего Петра Олека… мужом моим Иваном Олеком (27 ліпеня 1654 году)[56]; у пна Федора Тимофеевича Олека (15 студзеня 1662 году)[57]; Samuel Awgowicz Roszczewski [na miejscu] Krzysztofa Auguwicza (1667 год)[58]; Anna Olgowa (1697 год)[59]; Olkowicze (1744 год)[60][e].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Алег Вешчы — вараг, князь наўгародзкі (з 879) і кіеўскі (з 882)
- Усевалад Ольгавіч (каля 1084—1146) — князь северскі (1115—1127), чарнігаўскі (1127—1139), вялікі князь кіеўскі (1139—1146)
- Сьвятаслаў Ольгавіч († 1164) — князь чарнігаўскі
- Алег Інгваравіч Красны (каля 1215—1258) — вялікі князь разанскі (1252—1258)
- Алег Раманавіч († 1285 або 1331) — сын князя бранскага і чарнігаўскага Рамана, Сьвяты
- Ольгавічы — віцебскія баяры, якія ўпамінаюцца ў 1480 годзе
- Мац Вольг — эйшыскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Алех Лабвейка — мерацкі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Алех Шырэйкавіч — гарадзенскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Алех Скрыпок — бельскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Войцех, Марцін, Мацей, Сьцяпан і Якуб Альковічы (Олькавічы) — бельскія баяры, якія ўпамінаюцца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Алех Ходаравіч — сьвірскі селянін, які ўпамінаецца ў 1528 годзе
- Івашка Ольгавіч — віцебскі баярын, які ўпамінаецца ў 1531 годзе
- Андрэй Альковіч (Олькавіч) — дарагічынскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1565 году
- Алько Станіслававіч, Алько Янавіч і Алько Андрэеевіч — баяры Дарагічынскага павету Падляскага ваяводзтва, якія ўпамінаюцца ў попісе войска ВКЛ 1567 году
- Войцех Альковіч, Матыс Альковіч Якубаў і Станіслаў Альковіч — баяры Дарагічынскага павету, якія ўпамінаюцца ў попісе войска ВКЛ 1567 году
- Алег Трусаў (нар. 1954 году) — беларускіх археоляг і гісторык
- Алег Латышонак (нар. 1957) — беларускі і польскі гісторык
- Алег Дзярновіч (нар. 1966) — беларускі гісторык
Алькевічы (Alkiewicz) — прыгонныя зь вёсак Ашкенцаў (Віленскі павет) і Бітаўтанаў (Троцкі павет), якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[68][69].
Альковічы (Olkowicz) — прыгонныя з ваколіцаў Жосьляў, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[70].
На гістарычнай Ашмяншчыне існуе вёска Альковічы, на гістарычнай Троччыне — мястэчка Алькенікі, у былым Жамойцкім старостве — вёска Алькішкі. Назву Альгова маюць вёскі на гістарычнай Віцебшчыне.
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Таксама адзначаліся германскія імёны Algeberga (Alge-berga), Algibertus (Algi-bertus), Alcherd (Alc-herd)[12], Algamodis (Alga-modis), Algrada (Alg-rada), Algericus (Alge-ricus)[13], Algoldus (Alg-oldus), Alguinus (Alg-uinus)[14]
- ^ Адзначаліся германскія імёны Augo, Augino, Augart, Augendus[15], Augemir, Auguart[16]
- ^ Адзначалася старажытнае германскае імя Algart[21] (Algardus[22])
- ^ Адзначалася старажытнае германскае імя Algut[23] (Algot[24])
- ^ Таксама:
- Жальг (параўн.: Dawid Żminigajło Jawgiel, т. б. z Minigajła[61]): Жальгевічы (Żalgiewicz) гербу Пабог — літоўскі шляхецкі род з ваколіцаў Шаўляў[62];
- Яўгель: Яўгелі (Jawgiel) і Яўгеловічы (Jawgiełowicz) гербу Лебедзь — літоўскія шляхецкія роды[63];
- Аўгун: Auguna z Werek (1671—1681 гады)[64];
- Альхіт (адзначалася германскае імя Alheddis[65]): Альхітовічы (Alchitowicz) — літоўскі шляхецкі род з ваколіцаў Вялейкі[66];
- Эльгемот: мовазнаўца Эрнс Левы(de) падаў літоўскае імя Elgemot без спасылкі на крыніцу[67]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Етимологічний словник української мови. Т. 4. — К., 1989. С. 178.
- ^ Олег // Фасмер М. Этимологический словарь русского языка: В 4 т.: Пер. с нем. = Russisches etymologisches Wörterbuch. Т. 3. — М., 2004.
- ^ Суперанская А. В. Словарь русских личных имён: Сравнение. Происхождение. Написание. — М.: Айрис-пресс, 2005. С. 168.
- ^ Усціновіч А. Слоўнік асабовых уласных імён. — Менск, 2011. С. 19.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 729.
- ^ Eule R. Germanische und fremde Personennamen als heutige deutsche Familiennamen // Festschrift zu dem fünfzigjährigen jubiläum des Friedrichs-realgymnasiums in Berlin. — Berlin, 1900. S. 35.
- ^ Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 1982. S. 85.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule. T. III: Les noms de personnes contenus dans les noms de lieux. — Paris, 1985. P. 220.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 29.
- ^ Meineke B. Ortsnamen des Kreises Minden-Lübbecke. — Bielefeld, 2016. S. 392.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 16.
- ^ Ferguson R. Surnames as a Science. — London, 1883. P. 96.
- ^ Adams K. Considérations nouvelles sur les plus anciens noms germaniques d’origine septentrionale en Catalogne au neuvième et au dixième siècles: le témoignage des documents de l’Archivo Condal de Barcelone // Revue internationale d'onomastique. Nr. 2, 1969. P. 92.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 28.
- ^ а б Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 46.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Nordhausen, 1856. S. 206.
- ^ Słownik staropolskich nazw osobowych. T. 1. — Wrocław, 1965—1967. S. 29.
- ^ Słownik staropolskich nazw osobowych. T. 2. — Wrocław, 1968—1970. S. 246.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 7: Suplement. Rozwiązanie licznych zagadek staropolskiej antroponimii. — Kraków, 2002. S. 90.
- ^ а б в Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 12.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 167.
- ^ Krause C. E. H. Beiträge zur gefchichte Stade’s 1286 1315 Die 41 ersten Folien des ältesten Stadterbebuchs // Programm des Gymnasium’s zu Stade für Ostern 1856. — Stade, 1856. S. 39.
- ^ Nielsen O. Olddanske personnavne. — Kjøbenhavn, 1883. S. 3.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 167.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 4 (1479—1491). — Vilnius, 2006. P. 109.
- ^ Būga K. Apie lietuvių asmens vardus. — Vilnius, 1911. P. 25.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. P. 86—87.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 89.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 92.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 96.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 112.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 122.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 128.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 131.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 12 (1522—1529). — Vilnius, 2001. P. 509.
- ^ Беларускі архіў. Т. 2. — Менск, 1928. С. 45.
- ^ Popisy wojskowe pospolitego ruszenia Wielkiego Księstwa Litewskiego (1524—1566). — Białystok, 2018. S. 59.
- ^ Popisy wojskowe pospolitego ruszenia Wielkiego Księstwa Litewskiego (1524—1566). — Białystok, 2018. S. 73.
- ^ Архив Юго-Западной России. Ч. 7, т. 1. — Киев, 1886. С. 631.
- ^ Брэгер Г. Невядомы інвентар маёнткаў Лебедзева і Хажовая 1558 г. // Гістарычна-археалагічны зборнік. Вып. 32, 2017. С. 203.
- ^ Писцовая книга Гродненской экономии с прибавлениями, изданная Виленской Комиссией для разбора древних актов. Ч. 1. — Вильна, 1881. С. 4, 110, 152, 446.
- ^ Popisy wojskowe pospolitego ruszenia Wielkiego Księstwa Litewskiego (1524—1566). — Białystok, 2018. S. 335.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 895.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 901.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 902.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 903.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 931.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 932.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 938.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 941.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 1019—1020.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 1057.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 1068.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 1109.
- ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 6. — Вильна, 1872.С. 261.
- ^ Акты издаваемые Виленской комиссией для разбора древних актов. Т. 34. — Вильна, 1909. С. 9.
- ^ Акты издаваемые Виленской комиссией для разбора древних актов. Т. 34. — Вильна, 1909. С. 223.
- ^ Błaszczyk G. Herbarz szlachty żmudzkiej. T. 1. — Warszawa, 2015. S. 71.
- ^ Krinčino bažnyčios 1697—1703 metų Krikšto metrikų knyga, psl. 1, Nepriklausomas virtualus archyvas GENMETRIKA
- ^ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
- ^ Akta zjazdów stanów Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 2. — Warszawa, 2009. S. 303, 443.
- ^ Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 5. — Rzeszów, 2001. S. 469.
- ^ Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 3. — Rzeszów, 2001. S. 11.
- ^ Zinkevičius Z. Lietuvių antroponimika: Vilniaus lietuvių asmenvardžiai XVII a. pradžioje. — Vilnius, 1977. P. 121.
- ^ Weinhold K. Die Personennamen des Kieler Stadtbuches von 1264—1288. — Kiel, 1866. S. 12.
- ^ Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 6. — Rzeszów, 2006. S. 24.
- ^ Lewy E. Die altpreußischen Personennamen. — Breslau, 1904. S. 43.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 544.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 299.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 349.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Усціновіч А. Слоўнік асабовых уласных імён / навук. рэд. А. Лукашанец. — Менск: Літаратура і Мастацтва, 2011. — 240 с. — ISBN 978-985-6941-10-1.