Перайсьці да зьместу

Бранта

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Branto
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Іншыя формы
Варыянт(ы) Брант
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Бранта»

Бранта (Брант) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Бранда або Бранта (Brando, Branto) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -бранд- (-брант-) паходзіць ад германскага *branða 'лязо мяча'[2].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Brando, Brandek, Brandel, Brandysz, Albrant, Gebrand, Haldebrand, Helibrand (Helbrand), Herbrand, Hildebrand (Hilbrand, llbrand), Husbrant, Imbrant, Inbrant, Librant, Luprand, Wilbrand[3].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: в селе Брантичкомъ (1557—1558 гады)[4]; Brontowicza (1671—1681 гады)[5]; Kajetan Brantt (1802 год)[6].

На гістарычнай Ваўкавышчыне існуе вёска Брантоўцы.

  1. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule. T. III: Les noms de personnes contenus dans les noms de lieux. — Paris, 1985. P. 274.
  2. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 89.
  3. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 23.
  4. ^ Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кніга 42 (1556—1562 гг.). — Менск, 2015. P. 48.
  5. ^ Zinkevičius Z. Lietuvių antroponimika: Vilniaus lietuvių asmenvardžiai XVII a. pradžioje. — Vilnius, 1977. P. 126.
  6. ^ Johaniszkiele, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  7. ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 1. ― Вильна, 1901. С. 104, 155.