Перайсці да зместу

Эас

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эас
стар.-грэч.: Ἠώς
Эас (1895), Эвелін дэ Морган
Эас (1895), Эвелін дэ Морган
Міфалогія старажытнагрэчаская рэлігія[d]
Сфера ўплыву світанне
Пол жанчына
Бацька Гіперыён[1][2]
Маці Тэя[1]
Браты і сёстры Геліяс[1] і Селена[1]
Муж Астрэй, Cephalus[d] і Tithonus[d]
Дзеці Барэй, Зефір, Нот, Hesperus[d], Phaethon[d], Phosphorus[d], Apeliotes[d], Эўр, Caecias[d], Lips[d], Sciron[d], Astraea[d], Pyroeis[d], Phaenon[d], Stilbon[d], Aoos[d], Emathion[d][1], Мемнан (міфалогія)[1] і Argestes[d]
У іншых культурах Ushas[d], Aurora[d] і Ēostre[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Э́ас (стар.-грэч.: Έως, Αύως, эал. Αυως/Авос, іан. 'Hώίς, дар. 'Αώς, ат. 'Έως; з прагрэч. ausos, мікен. a-wo-i-jo[3]; сюды ж адносіцца лац.: Aurora) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі[4] багіня світанку[5], дачка Гіперыёна і тытаніды Тэі[6], сястра Геліяса і Селены (паводле іншых варыянтаў яна была дачкой Геліяса; маці яе лічылася часам і Ноч). Яе завуць Паланціядай[7]. Жонка Астрэя, яе дзеці: Анемы (вятры) і Астры (зоркі)[8].

Гвіда Рэні «Аўрора» ці «Калясніца Аўроры».

Эас з'яўлялася ранняй раніцай, выходзячы з акіяна, і на калясніцы, запрэжанай выдатнымі канямі, узносілася на неба. Паэты, пачынаючы з Гамера, апісвалі прыгажосць Эас і яе пышнасць, завучы яе «ружаперстай», «прыгожакучаравай», «злататроннай», «апранутай у шафранавы пеплас» і інш. Яе эпітэт тлумачаць так: «Перад узыходам сонца на небе з'яўляюцца разыходныя з цэнтра ружовыя палосы, якія нагадваюць растапыраныя пальцы рукі»[9].

Багіня з ружовымі пальцамі, як яе заве Гамер, падымаецца раніцай са свайго ложа, выплывае на сваіх боскіх канях Лампасе і Фаэтоне з глыбіні мора і азарае святлом сусвет. Ужо ў Гамера Аўрора завецца багіняй дня і атаясамляецца (асабліва ў трагікаў) з Гемерай (днём).

Імя Эас паходзіць ад праіндаеўрапейскага кораня *h2aus-os-. У рымскай міфалогіі Эас адпавядае Аўрора, у балцкай — Аўшра, у індаарыйскай — Ушас.

Зноскі

  1. а б в г д е Любкер Ф. Ἠώς // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 473.
  2. Любкер Ф. Hyperion // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 649–650.
  3. Предметно-понятийный словарь греческого языка. Микенский период. Л., 1986. С.64
  4. Мифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.2. С.663, Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. М., 2001. В 3 т. Т.1. С.526; Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка I 2, 2 далей
  5. Гамер. Адысея II 1
  6. Гесіёд. Тэагонія 371
  7. Авідзій. Метамарфозы IX 422; XV 191
  8. Гесіёд. Тэагонія 378—382; Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка I 2, 2
  9. Примечания В. Н. Ярхо в кн. Гомер. Одиссея. М., 2000. С.367