Траянская вайна
Траянская вайна | |||
---|---|---|---|
| |||
Дата | 13-12 стагоддзе да н. э. | ||
Месца | Заходняя частка Малой Азіі | ||
Вынік | Падзенне Троі | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Трая́нская вайна́[1] — вайна кааліцыі ахейскіх цароў на чале з царом Мікенаў Агамемнанам супраць Троі.
Археалагічныя раскопкі пацвердзілі, што каля сярэдзіны XIII ст. да н.э. Троя была разбурана. У старажытнай гістарыяграфіі Траянская вайна датуецца 1280—1270 гадамі да н.э. (Герадот) ці 1194—1184 гадамі да н.э. (Эратасфен), у археалогіі каля 1260—1200 гадоў да н.э.
Паводле паданняў падставай для вайны стала выкраданне траянскім царэвічам Парысам жонкі спартанскага цара Менелая Алены. Менелай і яго брат Агамемнан з вялікім флотам адплылі ў Трааду (паўночны захад Малой Азіі). Аблога Троі цягнулася 10 гадоў. Горад быў узяты дзякуючы кемлівасці Адысея (гл. Траянскі конь).
Траянская вайна была адным з этапаў пранікнення грэкаў у Малую Азію, якое ўзмацнілася ў XIII ст. да н.э., асабліва пасля выцяснення дарыйцамі ахейцаў з тэрыторыі Грэцыі.
Падзеі Траянскай вайны знайшлі адлюстраванне ў «Эпічным цыкле», у тым ліку ў паэмах «Іліяда», «Адысея» і шэрагу іншых твораў.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Зельскі А. Г. Трая́нская вайна́ // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 525—526. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Троя́нская война́ // Т. 26. Тихоходки — Ульяново. — М. : Советская энциклопедия, 1977. — С. 255. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Обнорский Н. П. Троянская война // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.