Гестыя
Гестыя | |
---|---|
стар.-грэч.: Ἑστία стар.-грэч.: Ἱστια | |
Міфалогія | старажытнагрэчаская рэлігія[d] |
Сфера ўплыву | ачаг, кулінарыя, агонь, выпяканне[d] і месца жыхарства[d] |
Пол | жанчына |
Бацька | Кронас |
Маці | Рэя |
Браты і сёстры | Дэметра[1], Гера[1], Аід[1], Пасейдон[1] і Зеўс[1] |
У іншых культурах | Веста, Chantico[d] і Анукет |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гестыя (грэч. Ἑστία) — багіня сямейнага агню і ахвярнага агню ў Старажытнай Грэцыі. Старэйшая дачка Кронаса і Рэі. Сястра Зеўса, Геры, Дземетры, Аіда і Пасейдона.
Ёй прыносіліся ахвяры перад пачаткам усякага святадзейства, усё роўна, ці насіла апошняе прыватны або грамадскі характар, дзякуючы чаму ўтварылася і прымаўка «пачынаць з Гестыей», якая служыла сінонімам паспяховага і правільнага прыступу да справы. Пасейдон і Апалон дамагаліся яе рукі, але яна ўпадабала застацца нявінніцай і жыць у свайго брата Зеўса. Ва ўзнагароду за то ёй былі прызначаныя высокія ўшанаванні. У гарадах ёй прысвячаўся ахвярнік, на якім вечна падтрымліваўся агонь, і выселяўшыяся каланісты бралі з сабой агонь з гэтага ахвярніка на новую радзіму.
Адпавядае рымскай Весце.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гестыя