Перайсці да зместу

Судна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Судна
Браняносец Чорны прынц. Фатаграфія сярэдзіны 1880-х
Браняносец Чорны прынц.
Фатаграфія сярэдзіны 1880-х
Прывад Вясло, ветразь, паравая машына, турбіна, атамны рэактар
Перыяд З 13000 да н.э.[1]
Скорасць Найбольшая: 300 вузлоў (555 км/г)[2]
Вобласць ужывання Грамадскі транспарт, грузаперавозкі, Спорт, Забавы, Навуковыя даследаванні
Інфраструктура Сусветны акіян, рэкі, азёры

Су́дна[3] — па вызначэнні ваенна-марскога слоўніка[4], плаўсродак, якае выкарыстоўваецца ў якасці транспартнага сродку. Такім чынам, плывучыя прычалы, пантоны і г. д. да суднаў не адносяцца.

Увогуле пад тэрмінам судна маецца на ўвазе любы транспартны сродак для перавозкі пасажыраў ці грузаў праз адну з традыцыйна не прыстасаваных для чалавека прастор — гэта значыць любую, акрамя наземнай[5].

Непасрэдна ў рух судна прыводзіцца рухавіком, у якасці якога выкарыстоўваецца буксірны канец, вясло, вяслярнае кола, ветразь, шруба (пагружаная ў ваду ці паветраная) ці рэактыўны струмень (не вады). Рухавік (для самаходных суднаў) прыводзіцца ў дзеянне рухавіком, які пераўтварае патэнцыйную энергію працоўнага рэчыва (каларыйная ежа, вугаль, прадукты перапрацоўкі нафты, сціснутае паветра, ядзернае паліва) і хімічная энергія акумулятараў, у механічную энергію руху, у ролі якога выкарыстоўваецца крыніца мускульнай сілы, рухавік унутранага згарання (Дызелі ці Ота), электраматор, паравая машына, турбіна або рэактыўны рухавік.

Паводле МППСС[6] (Міжнародныя правілы папярэджання сутыкненняў суднаў у моры), правіла [7]: слова «судна» азначае ўсе віды плывучых сродкаў, уключаючы неводазмяшчальныя судны (напрыклад, на судна на паветранай падушцы, экраналёты і г. д.) і гідрасамалёты, якія выкарыстоўваюцца ці могуць быць скарыстанымі ў якасці сродкаў перамяшчэння па вадзе

Тэрмін карабель блізкі па значэнні да паняцця судна, але не раўназначны яму. Судна — шырэйшае паняцце. Так, вяслярную лодку, водны веласіпед ці дошку для сёрфінгу нельга назваць караблём, аднак яны з’яўляюцца суднамі. Караблямі звычайна завуцца толькі досыць вялікія судны ваеннага прызначэння ці парусныя судны з вызначаным відам абсталявання. Караблямі прынята лічыць усе судны, якія нясуць на сабе ваенна-марскі сцяг, незалежна ад іх памеру. Прыклад: караблі (у тым ліку маніторы) Дняпроўскай, Дунайскай, Амурскай і Пінскай ваенных флатылій. Акрамя ўнікальнай уласнай назвы, караблі, як правіла, маюць дзяржава сцяга, порт прыпіскі і класіфікацыйнае таварыства.

Зноскі

  1. Сергей Токарев. Краткая история корабля (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 ліпеня 2012. Праверана 31-01-2010.
  2. Рэкорд хуткасці на вадзе(недаступная спасылка). ginnes.su. Архівавана з першакрыніцы 20 снежня 2012. Праверана 13 чэрвеня 2009.
  3. БелЭн 2002, с. 251—252.
  4. Военно-морской словарь (руск.) / Гл. ред. В. Н. Чернавин. — М.: Воениздат, 1989. — 511 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00174-X.
  5. Вядома, аднак, што рускія князі ў старажытнасці з поспехам выкарыстоўвалі для перамяшчэння па зямлі свае ладдзі, пастаўленыя на колы падчас паходаў на Царград
  6. МППСС Архівавана 17 жніўня 2009. (недаступная спасылка)
  7. Міжнародныя правілы папярэджання сутыкненняў суднаў у мора, правіла 3а Архівавана 8 мая 2005.