Вікіпедыя:Праект:Навіны/Архіў/2022
Выгляд
- Косаўскія сербы разабралі барыкады, збудаваныя імі ў перыяд абвастрэння сербска-косаўскага крызісу. (30 снежня)
- Стваральнікі аб’яднання «Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці» Аляксандра Герасіменя і Аляксандр Апейкін завочна прысуджаны ў Беларусі да зняволення. (26 снежня)
- На Паўночную Амерыку абрынуўся зімовы шторм. (21 снежня)
- Завяршыўся чэмпіянат свету па футболе ў Катары, у фінале зборная Аргенціны перайграла каманду Францыі. (18 снежня)
- Праліўныя дажджы выклікалі катастрафічную паводку ў Кіншасе, сталіцы ДР Конга. (12 снежня)
- Цырымонія прысуджэння Еўрапейскай кінапрэміі адбылася ў Рэйк’явіку, найлепшым фільмам названа карціна «Трыкутнік смутку» рэжысёра Рубена Эстлунда. (10 снежня)
- Зняволеную ў Расіі амерыканскую спартсменку Брытні Грайнер абмянялі на расійскага прадпрымальніка Віктара Бута, які знаходзіўся ў зняволенні ў ЗША. (8 снежня).
- За спробу дзяржперавароту Кангрэс Перу зняў з пасады прэзідэнта Педра Кастылья, улада перайшла да Дзіны Балуартэ. (7 снежня)
- Часопіс «Time» назваў чалавекам года Уладзіміра Зяленскага і ўкраінскі дух. (7 снежня)
- У Германія раскрыта змова з мэтай дзяржперавароту. (7 снежня)
- Найлепшым футбалістам Беларусі па выніках сезона прызнаны Уладзімір Хвашчынскі. (29 лістапада)
- Пачалося вывяржэнне (на фота) вулкана Мауна-Лоа на Гавайскіх астравах. (27 лістапада)
- Землетрасенне на востраве Ява (Інданезія) прывяло да разбурэнняў і вялікай колькасці ахвяр. (21 лістапада)
- У Казахстане адбыліся датэрміновыя прэзідэнцкія выбары, дзеючы кіраўнік дзяржавы Касым-Жамарт Такаеў атрымаў перамогу. (20 лістапада)
- Пераможцам літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца стала кніга Сяргея Абламейкі «Невядомы Менск. Гісторыя знікнення. Кніга першая». (18 лістапада)
- Паводле дадзеных ААН колькасць насельніцтва Зямлі дасягнула васьмі мільярдаў чалавек. (15 лістапада)
- Завяршыўся чэмпіянат Беларусі па футболе ў Вышэйшай лізе, залатыя ўзнагароды выйграў салігорскі «Шахцёр». (12 лістапада)
- Федэральны ўрад Эфіопіі і тыграйскія паўстанцы заключылі ў Прэторыі (ПАР) пагадненне аб завяршэнні баявых дзеянняў. (2 лістапада)
- На прэзідэнцкіх выбарах у Бразіліі перамогу атрымаў Луіс Інасіу Лула да Сілва. (30 кастрычніка)
- У Сеуле (Паўднёвая Карэя) на святкаванні Хэлаўіна адбылася цісканіна, што прывяла да шматлікіх чалавечых ахвяр. (29 кастрычніка)
- Рышы Сунак заняў пасаду Прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі. (25 кастрычніка)
- Джорджа Мелоні ўзначаліла ўрад Італіі, упершыню прэм’ер-міністрам гэтай краіны стала жанчына. (22 кастрычніка)
- Еўрапейскі парламент прысудзіў прэмію Сахарава ўкраінскаму народу і Уладзіміру Зяленскаму. (19 кастрычніка)
- Французскі нападнік мадрыдскага «Рэала» Карым Бензема атрымаў «Залаты мяч» як найлепшы футбаліст у Еўропе. (17 кастрычніка)
- У Гродзенскай турме абвешчаны прысуд фігурантам «справы Мікалая Аўтуховіча». (17 кастрычніка)
- Сі Цзіньпін пераабраны на пасаду Старшыні КНР. (17 кастрычніка)
- Здарылася частковае абвальванне Крымскага моста. (8 кастрычніка)
- Лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі міру сталі Алесь Бяляцкі (Беларусь), таварыства «Мемарыял» (Расія) і Цэнтр грамадзянскіх свабод (Украіна). (7 кастрычніка)
- У Буркіна-Фасо адбыўся ваенны пераварот, улада перайшла да капітана Ібрагіма Траорэ. (30 верасня)
- Ураган Іэн абрынуўся на Фларыду. (28 верасня)
- На газаправодах «Паўночны паток» і «Паўночны паток-2» здарылася аварыя. (26 верасня)
- Адбылося масавае забойства ў школе горада Іжэўска ў Расіі. (26 верасня)
- Кенійскі лёгкаатлет Эліуд Кіпчогэ ўсталяваў рэкорд свету ў марафоне. (25 верасня)
- Пасля гібелі Махсы Аміні акцыі пратэсту ахапілі Іран. (18 верасня)
- Пачаўся ўзброены канфлікт на мяжы Кыргызстана і Таджыкістана. (14 верасня)
- На мяжы Арменіі і Азербайджана пачаліся ўзброеныя сутыкненні. (13 верасня)
- Іспанскі тэнісіст Карлас Алькарас стаў самым маладым лідарам сусветнага рэйтынга ў гісторыі. (12 верасня)
- Памерла каралева Вялікабрытаніі Лізавета II, сталец заняў Карл III. (8 верасня)
- Стартаваў групавы этап Лігі чэмпіёнаў УЕФА. (6 верасня)
- Ліз Трас заступіла на пасаду Прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі. (6 верасня)
- Судом Мінскага раёна па справе аб змове з мэтай захопу ўлады Юрый Зянковіч, Аляксандр Фядута і Рыгор Кастусёў прысуджаны да вялікіх тэрмінаў пазбаўлення волі. (5 верасня)
- Памёр Міхаіл Гарбачоў, першы і адзіны ў гісторыі Прэзідэнт СССР. (30 жніўня)
- На фоне барацьбы за пасаду прэм’ер-міністра ў Трыпалі (Лівія) успыхнулі ўзброеныя сутыкненні. (27 жніўня)
- Азербайджан вярнуў пад свой кантроль горад Лачын на мяжы з Арменіяй. (26 жніўня)
- Урад Пакістана абвясціў надзвычайнае становішча з-за катастрафічнай паводкі. (25 жніўня)
- Узгаранне на ваенным складзе ў Джанкойскім раёне ў Крыме, нанесены ўрон грамадзянскім аб’ектам. (16 жніўня)
- На пісьменніка Салмана Рушдзі здзейснены напад у ЗША, ён атрымаў раненні. (12 жніўня)
- У Цэтынэ (Чарнагорыя) здарылася масавае забойства, найбуйнейшае ў гісторыі краіны. (12 жніўня)
- Ізраіль прыпыніў ваенную аперацыю ў Палесціне ў сувязі з абвяшчэннем перамір’я. (7 жніўня)
- На фоне кітайска-тайваньскага крызісу дэлегацыя на чале са спікерам Палаты прадстаўнікоў ЗША Нэнсі Пэлосі прыбыла ў Тайбэй. (2 жніўня)
- Пачаліся ўзброеныя сутыкненні ў Нагорным Карабаху. (1 жніўня)
- У выніку ўдару амерыканскага беспілотніка ў Кабуле забіты лідар тэрарыстычнай групоўкі «Аль-Каіда» Айман аз-Завахіры. (31 ліпеня)
- Шведскі лёгкаатлет Арман Дзюпланціс усталяваў рэкорд свету ў скачках з шастом, узяўшы вышыню 6 м 21 см. (24 ліпеня)
- Сусветная арганізацыя аховы здароўя абвясціла ўспышку воспы малпаў надзвычайнай падзеяй міжнароднага значэння. (23 ліпеня)
- Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь спыніў дзейнасць асацыяцыі «Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў». (19 ліпеня)
- Украінскі самалёт Ан-12, які выконваў грузавы рэйс з Сербіі ў Бангладэш, пацярпеў крушэнне ў Грэцыі. (16 ліпеня)
- Анамальная гарачыня ў Еўропе, у Партугаліі тэмпература дасягала +47 °C. (14 ліпеня)
- Апублікавана першая выява, зробленая касмічным тэлескопам «Джэймс Уэб». (11 ліпеня)
- Падчас пратэстаў на Шры-Ланцы дэманстранты захапілі рэзідэнцыю прэзідэнта Гатабая Раджапаксэ. (9 ліпеня)
- Былы прэм’ер-міністр Японіі Сіндза Абэ памёр пасля ўзброенага нападзення. (8 ліпеня)
- Падчас парада ў гонар Дня незалежнасці ЗША ў Хайленд-Парку, прыгарадзе Чыкага, адбылася стральба, загінулі шэсць чалавек. (4 ліпеня)
- Здарылася масавае атручэнне хлорам у Акабе (Іарданія) пасля ўцечкі газу ў порце. (27 чэрвеня)
- Еўрапейскі савет ухваліў статус краін-кандыдатаў на ўступленне ў Еўрапейскі Саюз для Украіны і Малдовы. (23 чэрвеня)
- Каля паўтары тысячы чалавек загінулі ў выніку землятрасення на мяжы Афганістана і Пакістана. (22 чэрвеня)
- Данія і Канада падпісалі пагадненне аб падзеле спрэчнага вострава Ганса, паклаўшы канец 38-гадоваму тэрытарыяльнаму канфлікту. (14 чэрвеня)
- Жанін Аньес, якая раней выконвала абавязкі прэзідэнта Балівіі, прысуджана да 10 гадоў зняволення па абвінавачанні ў дзяржаўным перавароце. (11 чэрвеня)
- Здзейснены тэракт у касцёле ў раёне Ова ў Нігерыі. (5 чэрвеня)
- Польская тэнісістка Іга Свёнтак выйграла фінал Адкрытага чэмпіянату Францыі, атрымаўшы перамогу ў 35-й гульні запар. (4 чэрвеня)
- У Гродне распачаўся XIII Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур. (3 чэрвеня)
- Зборная Фінляндыі выйграла Чэмпіянат свету па хакеі з шайбай. (29 мая)
- Футбольны клуб «Рэал Мадрыд» у 14-ы раз перамог у Лізе чэмпіёнаў УЕФА. (28 мая)
- Галоўную ўзнагароду Канскага кінафестывалю атрымаў фільм «Трыкутнік смутку» рэжысёра Рубена Эстлунда. (28 мая)
- Украінская Праваслаўная Царква прыняла рашэнне аб сваёй поўнай самастойнасці і незалежнасці. (27 мая)
- Здзейснена масавае забойства ў пачатковай школе «Роб» горада Ювалдэ ў ЗША. (24 мая)
- Футбольны клуб «Гомель» атрымаў перамогу ў фінале Кубка Беларусі. (21 мая)
- Фінляндыя і Швецыя падалі афіцыйныя заяўкі на далучэнне да НАТА. (18 мая)
- Фінал конкурса песні Еўрабачанне, перамог прадстаўнік Украіны гурт «Kalush Orchestra» з песняй «Стэфанія» . (14 мая)
- Каталін Новак прыступіла да абавязкаў Прэзідэнта Венгрыі, стаўшы першай жанчынай на гэтай пасадзе. (10 мая)
- Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн падпісаў закон аб ленд-лізе для Украіны. (9 мая)
- Памёр Станіслаў Шушкевіч, беларускі фізік, дзяржаўны дзеяч, першы кіраўнік незалежнай Рэспублікі Беларусь. (3 мая)
- Роні О’Саліван атрымаў перамогу ў фінале Чэмпіянату свету па снукеры і выйграў сёмы найвышэйшы тытул у кар’еры. (2 мая)
- Сонечнае зацьменне ў Паўднёвай Амерыцы, на частцы акваторыі Ціхага і Атлантычнага акіянаў і ўзбярэжжы Антарктыды. (30 красавіка)
- На прэзідэнцкіх выбарах у Францыі перамогу атрымаў дзеючы кіраўнік краіны Эманюэль Макрон. (24 красавіка)
- Футбольны клуб «Баварыя Мюнхен» стаў чэмпіёнам нямецкай Бундэслігі ў дзясяты раз запар. (23 красавіка)
- Памёр Анатоль Вярцінскі, беларускі паэт, драматург, публіцыст, дзяржаўны дзеяч. (21 красавіка)
- На поўначы Ірака пачалася ваенная аперацыя УС Турцыі супраць Рабочай партыі Курдыстана. (17 красавіка)
- Затануў флагманскі карабель Чарнаморскага флоту Расіі ракетны крэйсер «Масква». (14 красавіка)
- Прэм’ер-міністр Пакістана Імран Хан адхілены ад пасады. (10 красавіка)
- Легендарны англійскі рок-гурт «Pink Floyd» выпусціў сінгл «Hey, Hey, Rise Up!» у падтрымку ўкраінскага народа. (8 красавіка)
- Генеральная Асамблея ААН прыняла рэзалюцыю аб прыпыненні членства Расіі ў Савеце па правах чалавека. (7 красавіка)
- Дзеючы кіраўнік дзяржавы Аляксандр Вучыч атрымаў перамогу на прэзідэнцкіх выбарах у Сербіі. (3 красавіка)
- Адбылася 94-я цырымонія ўручэння ўзнагарод кінапрэміі «Оскар», найлепшым фільмам названы «CODA: Дзіця глухіх бацькоў». (27 сакавіка)
- На з’ездзе Саюза пісьменнікаў Беларусі старшынёй арганізацыі абраны Аляксандр Карлюкевіч. (22 сакавіка)
- Шведскі лёгкаатлет Арман Дзюпланціс усталяваў рэкорд свету ў скачках з шастом, узяўшы вышыню 6 м 20 см. (20 сакавіка)
- Сердар Бердымухамедаў заступіў на пасаду Прэзідэнта Туркменістана, змяніўшы свайго бацьку. (19 сакавіка)
- Стартаваў сезон Вышэйшай лігі чэмпіянату Беларусі па футболе. (18 сакавіка)
- Адкрыты мост Дарданэлы ў Турцыі, які стаў самым доўгім вісячым мостам у свеце. (18 сакавіка)
- Камітэт міністраў Савета Еўропы прыняў рашэнне аб спыненні паўнамоцтваў Расіі ў арганізацыі. (16 сакавіка)
- КВІР Ірана здзейсніў ракетны абстрэл горада Эрбіль у Іракскім Курдыстане. (13 сакавіка)
- Габрыэль Борыч заступіў на пасаду Прэзідэнта Чылі і стаў наймаладзейшым кіраўніком у гісторыі краіны. (11 сакавіка)
- Адбыўся матч за Суперкубак Беларусі па футболе 2022, перамогу атрымаў БАТЭ з Барысава. (5 сакавіка)
- Еўрапейскі парламент падтрымаў рэзалюцыю аб прадастаўленні Украіне статуса краіны-кандыдата на ўступленне ў Еўрапейскі Саюз. (1 сакавіка)
- Асноўны дзень галасавання на рэферэндуме ў Беларусі, антываенныя пратэсты і масавыя затрыманні. (27 лютага)
- Расія пры падтрымцы Беларусі пачала ваеннае ўварванне ва Украіну. (24 лютага)
- Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў указы аб прызнанні самаабвешчаных на ўсходзе Украіны ДНР і ЛНР і дагаворы з імі. (21 лютага)
- У Пекіне ўрачыста закрыліся XXIV зімовыя Алімпійскія гульні. (20 лютага)
- Лаўрэатам літаратурнай прэміі імя Міхася Стральцова названа беларуская паэтэса Антаніна Хатэнка. (14 лютага)
- Зборная Сенегала ў фінале Кубка афрыканскіх нацый па футболе ў Яундэ (Камерун) перамагла зборную Егіпта і ўпершыню выйграла трафей. (6 лютага)
- У Пекіне ўрачыста адкрыліся XXIV зімовыя Алімпійскія гульні. (4 лютага)
- Падчас аперацыі амерыканскіх вайскоўцаў на паўночным захадзе Сірыі забіты лідар «Ісламскай дзяржавы» Абу Ібрагім аль-Хашымі аль-Курашы. (3 лютага)
- Іспанец Рафаэль Надаль выйграў Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі па тэнісе, атрымаўшы дваццаць першы тытул на турнірах Вялікага шлема. (30 студзеня)
- Серджа Матарэла пераабраны на пасаду Прэзідэнта Італіі. (29 студзеня)
- Узброенымі сіламі Буркіна-Фасо здзейснены ваенны пераварот, затрыманы прэзідэнт краіны Рок Кабарэ. (24 студзеня)
- Бельгійка Зара Рутэрфорд стала самай маладой жанчынай-пілотам, якая ажыццявіла адзіночны кругасветны пералёт. (20 студзеня)
- Мальтыйская палітык Раберта Мецола абрана старшынёй Еўрапарламента. (18 студзеня)
- Польскі нападнік Роберт Левандоўскі прызнаны найлепшым футбалістам свету паводле версіі ФІФА. (17 студзеня)
- Здзейснена кібератака на сайты дзяржаўных устаноў Украіны. (14 студзеня)
- Ралі-рэйд «Дакар-2022» фінішавала ў Джыдзе (Саудаўская Аравія). (14 студзеня)
- Абрынулася частка пуцеправода па праспекце Пераможцаў у Мінску, наступнымі днямі пачаўся дэмантаж канструкцый. (8 студзеня)
- Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў у сувязі з масавымі пратэстамі змяніў Нурсултана Назарбаева на пасадзе старшыні Савета бяспекі, у краіну былі ўведзены сілы АДКБ. (5-6 студзеня)
- Пяць ядзерных дзяржаў падпісалі сумесную заяву аб прадухіленні ядзернай вайны і недапушчэнні гонкі ўзбраенняў. (3 студзеня)
- Памёр Адам Мальдзіс, беларускі літаратуразнавец, пісьменнік і публіцыст, доктар філалагічных навук. (3 студзеня)
- У Саудаўскай Аравіі стартавала ралі-рэйд «Дакар-2022». (1 студзеня)