Перайсці да зместу

Аперацыя АДКБ у Казахстане

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аперацыя АДКБ у Казахстане
Асноўны канфлікт: Пратэсты ў Казахстане (2022)
     Казахстан;      Удзельнікі аперацыі
     Казахстан;      Удзельнікі аперацыі
Дата 615 студзеня 2022
Месца Рэспубліка Казахстан
Прычына абвастрэнне сацыяльна-палітычнай сітуацыі на фоне народных хваляванняў
Вынік пратэсты падушаны, Калектыўныя сілы АДКБ выведзены
Праціўнікі
АДКБ:

пры падтрымцы:
Казахстан Урад Казахстана

  • Казахстан Казахстанская апазіцыя
  • Казахстан Пратэстоўцы з ліку радавых грамадзян
  • Тэрарыстычныя банды (згодна з заявамі ўладаў Казахстана і Расіі)
Камандуючыя
Станіслаў Зась (генеральны сакратар АДКБ)
Нікол Пашынян (старшыня Савета калектыўнай бяспекі АДКБ)
Андрэй Сердзюкоў (камандуючы сіламі АДКБ у Казахстане)
Казахстан Касым-Жамарт Такаеў (прэзідэнт Казахстана)
дэцэнтралізаваны пратэст, канкрэтныя лідары адсутнічаюць
Сілы бакоў
ПДВ РФ:

ССА РБ:

СВК:

12-я міратворчая брыгада УС Арменіі +200 таджыкскіх вайскоўцаў
Дапаможная роля:
ПКС РФ

невядома

Аперацыя АДКБ у Казахстане — ваеннае ўмяшанне краін АДКБ у Казахстане, якое пачалося ў сувязі з масавымі пратэстамі ў студзені 2022 года. Заяўленай мэтай стала нармалізацыя і стабілізацыя становішча на тэрыторыі краіны. Увод замежных войскаў здзейснены на падставе Дагавора аб калектыўнай бяспецы. Кіраўніцтвы арганізацыі і краін-удзельніц афіцыйна пазіцыянавалі аперацыю як міратворчую. У місіі задзейнічаны сілы агульнай колькасцю па меншай меры ў 2030 чалавек (200 таджыкістанскіх, 150 кыргызстанскіх і 100 армянскіх вайскоўцаў, а таксама нявызначаныя колькасна расійскія і беларускія групоўкі). Ужо праз тыдзень замежныя войскі пачынаюць пакідаць краіну. Для АДКБ казахстанская кампанія стала першай аперацыяй у яе гісторыі.

Перадгісторыя

[правіць | правіць зыходнік]

15 мая 1992 года Рэспубліка Казахстан разам з шэрагам іншых дзяржаў падпісала Дагавор аб калектыўнай бяспецы, на падставе якой створана Арганізацыя Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ). Артыкул 2 абавязваў удзельнікаў падтрымліваць адзін аднаго ў выпадку ўзнікнення пагрозы бяспекі, стабільнасці, тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту. Артыкул 4 падаваў гарантыі дапамогі ў выпадку агрэсіі[1].

2 студзеня 2022 года пасля раптоўнага рэзкага павышэння цэн на звадкаваны газ, якое, на думку ўрада Казахстана, было выклікана высокім попытам, у нафтавым мястэчку Жанаазен пачаліся пратэсты. Яны хутка распаўсюдзіліся на іншыя гарады: Алматы, Актау, Актабэ, Караганда, Нур-Султан, Шымкент, Какшэтаў і Уральск. Іх удзельнікі хутка перайшлі ад эканамічных патрабаванняў да палітычных — аб адстаўцы ўрада, сыходзе з палітыкі Нурсултана Назарбаева.

Хутка хваляванні радыкалізацыраваліся, а пратэсты перайшлі да гвалту. Умераныя пратэстоўцы спрабавалі здушыць маргінальныя элементы ў сваіх шэрагах, але менавіта радыкалы, некаторыя з якіх мелі стралковае ўзбраенне, перахапілі ўсю ініцыятыву[2]. Мелі месца пераходы праваахоўнікаў на бок апазіцыі, пагромы натоўпам афіцыйных будынкаў, марадзёрства і захоп арсеналаў са зброяй. Самае складанае становішча было ў Алмаце. Там жа пратэстоўцамі былі абезгалоўленыя двое паліцэйскіх, што ўлады расцанілі як прамую прыкмету тэрарыстычнага і экстрэмісцкага характару пратэсту[3]. За першыя дні ў сутычках з дэманстрантамі загінулі 8 сілавікоў, яшчэ 300 пацярпелі[4][5]. Апазіцыйныя сілы страцілі некалькі дзясяткаў чалавек забітымі[6].

Урад Казахстана не змог самастойна спыніць беспарадкі ў буйных гарадах, а таму ўсклаў віну за народныя хваляванні на тэрарыстаў і радыкалаў, падрыхтаваных «знешнімі сіламі». Падобнае ў далейшым паслужыла падставай запытаць прамога ўмяшання саюзнікаў[2].

Першым ідэю звярнуцца па дапамогу да іншых краін агучыў касманаўт Токтар Аўбакіраў у эфіры дзяржаўнага тэлеканала «Хабар 24»[7]. Хутка казахстанскае кіраўніцтва разгарнула перамовы з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнка і прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, заклікаючы Арганізацыю Дагавора аб калектыўнай бяспецы ўмяшацца супраць пратэстоўцаў. Увечары 5 студзеня прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў звярнуўся да лідараў альянсу з просьбай «аказаць дапамогу Казахстану ў пераадоленні гэтай тэрарыстычнай пагрозы»[8]. Сваё рашэнне Такаеў патлумачыў тым, што ў краіне дзейнічаюць «тэрарыстычныя банды, падрыхтаваныя за мяжой»[9]. Прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян, які 3 студзеня стаў старшынёй арганізацыі, пачаў неадкладныя кансультацыі з лідарамі іншых краін[10].

Ноччу 6 студзеня Савет АДКБ пагадзіўся накіраваць калектыўныя міратворчыя сілы ў Казахстан[11]. Накіраваць свае падраздзяленні пагадзіліся ўсе члены арганізацыі, а менавіта Расія, Беларусь, Арменія, Кыргызстан і Таджыкістан[12].

Міратворцы накіроўваліся ў Казахстан на «абмежаваны па часе перыяд». Іх мэта: стабілізацыя і нармалізацыя становішча ў краіне, «вяртанне яе ў прававое поле». Замежныя войскі прыступілі да аховы найважнейшых ваенных і дзяржаўных аб’ектаў, садзейнічаючы казахскім сілам правапарадку[12]. Пры гэтым у вайскоўцаў было права прымяняць зброю «ў выпадку нападу ўзброеных банд»[13]. Улады краіны, у прыватнасці першы намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Даўрэн Абаеў, зрабілі асаблівы акцэнт на выкананні замежнікамі прыкрыцця і ахоўных функцый, адпрэчваючы магчымасць ужывання кантынгенту ў баявых аперацыях супраць якіх-небудзь баевікоў[14].

Адпраўка самалётамі ваенна-транспартнай авіяцыі ПКС Расіі КМС АДКБ у Казахстан.

У Казахстан 70 ваенна-транспартнымі самалётамі Іл-76 і 5 цяжкімі Ан-124 ваенна-транспартнай авіяцыі ПКС РФ[заўв 1] прыбылі першымі часці Паветрана-дэсантных войскаў Расіі. Перадавыя падраздзяленні тут жа прыступілі да выканання пастаўленых задач[12].

У краіну ад расійскага боку рыхтаваліся размясціцца 45-я асобная гвардзейская брыгада спецыяльнага прызначэння, 31-я асобная гвардзейская дэсантна-штурмавая брыгада 217-ы гвардзейскі парашутна-дэсантны полк са складу 98-й гвардзейскай паветрана-дэсантнай дывізіі[18]. У сваю чаргу ад Беларусі — 103-я асобная гвардзейская паветрана-дэсантная брыгада, у тым ліку міратворчая рота з яе складу[19]. Адпраўку вышэйназваных сіл беларускія і расійскія ваенныя ведамствы пацвердзілі толькі ў другой палове дня 6 студзеня[20][21][22][заўв 2].

Першая частка беларускага кантынгенту са складу батальёна-тактычнай групы[23][заўв 3], сфарміраванай на базе міратворчай роты 103-й брыгады, вылецела з аэрадрома Мачулішчы на расійскім транспартніку[20] і прыбыла на тэрыторыю Казахстана да паўночы[24]. Усяго праведзена пяць вылетаў на пяці самалётах Іл-76[25]. Перакідка войск з Беларусі была скончана да другой паловы дня 7 студзеня, пасля чаго яны прыступілі да выканання пастаўленых задач[26]. Выгрузка прайшла на аэрадроме «Жэтыген», які размяшчаецца ў 50 км на поўнач ад Алма-Аты. Сюды перакінуты ваенныя і іншых краін. Таксама частка міратворцаў была дастаўлена непасрэдна ў грамадзянскі аэрапорт Алма-Аты у 15 км на ўсход ад горада[27].

7-га чысла каля 200 таджыкістанскіх вайскоўцаў дастаўлены бортам расійскай авіяцыі з аэрапорта Гісар[28]. У гэты час яшчэ 70 чалавек падалі Узброеныя сілы Арменіі[29] са складу 12-й міратворчай брыгады[30] (пазней колькасць армянскага кантынгенту ўзрасла да 100[31]). У сваю чаргу Кыргызстан хоць і абвясціў аб далучэнні да місіі, але не змог сабраць кворум парламента для абмеркавання пытання адпраўкі войскаў у Казахстан з-за пратэстаў супраць ваеннага ўмяшання. Тым самым кыргызстанскі кантынгент 6 студзеня не сфармаваны[32]. Аднак яшчэ да атрымання дазволу парламента на ўдзел у міратворчых сілах АДКБ, падраздзяленні 25-й брыгады спецыяльнага прызначэння «Скарпіён» былі ўжо перакінутыя да мяжы Казахстана[33]. На наступны дзень кіраўніцтва краіны ўсё ж такі змагло ўзгадніць адпраўку войскаў. Намеснік кіраўніка кабінета міністраў Камчыбек Ташыеў заявіў аб падрыхтоўцы для аперацыі 150 вайскоўцаў[34]. Гэтыя сілы самалётамі ПКС РФ дастаўлены з авіябазы «Кант» на аэрадром Алма-Аты[35].

Меркавалася 7 студзеня завершыць перадыслакацыю ўсіх міратворчых сіл[24]. Аднак канчаткова разгортванне завяршылі 8-га, калі на аэрадромы «Жытыген» і «Алматы» прыбылі апошнія вайскоўцы з падраздзяленняў Ульянаўскага злучэння ПДВ і 45-й брыгады[36]. На той момант для перакідання асабістана складу і тэхнікі авіяцыя ПКС Расіі здзейсніла звыш за 108 рэйсаў[37].

Па даных надзвычайнага і паўнамоцнага пасла Рэспублікі Казахстан ва Украіне і ў Рэспубліцы Малдова па сумяшчальніцтве Дархана Калетаева, на канец разгортвання агульная колькасць замежных вайскоўцаў у краіне склала 3 тысячы чалавек[38]. Тым не менш генсек АДКБ Станіслаў Зась ацаніў колькасць міратворчага кантынгенту ў каля 2,5 тысячы, але адзначыў, што пры ўзнікненні неабходнасці групоўка можа быць узмоцнена[39]. 10 студзеня прэзідэнт Касым-Жамарт Такаеў, выступаючы на сесіі Савета калектыўнай бяспекі альянсу, паведаміў аб 2030 вайскоўцаў. Таксама, са слоў кіраўніка дзяржавы, замежны кантынгент размяшчае 250 адзінак тэхнікі[37]. У сваю чаргу сродкі масавай інфармацыі называлі лічбы ў 3000[40]—3600[41]. Подобны роскід у лічбах паўстаў з-за адсутнасці афіцыйных даных па міратворцам Расіі і Беларусі. Колькасць войскаў апошняй ацэньвалася ў 200[42]—500[43][40] чалавек. Астатнюю частку кантынгенту АДКБ склалі 200 таджыкістанскіх, 150 кыргызстанскіх і 100 армянскіх вайскоўцаў.

На 10 студзеня кантынгент валодаў 250 адзінкамі тэхнікі[37]. Расійскія сілы арганізавалі патруляванне тэрыторыі і перыметра тых ці іншых аб’ектаў пры ўдзеле бронетранспарцёраў БТР-82А, бронеаўтамабіляў «Тайфун»[44] і «Тыгр»[45], а таксама ажыццяўлялі кантроль прылеглых да ахоўных аб’ектаў тэрыторый з дапамогай разлікаў беспілотных лятальных апаратаў «Арлан-10»[46]. У беларускага боку меліся БТР-70МБ1 (мадэрнізацыя савецкага бронетранспарцёра БТР-70 ад 140-га рамонтнага завода) і кітайскія пазадарожнікі Dongfeng Mengshi EQ2050F, якія з’яўляюцца копіяй амерыканскіх HMMWV[47]. Кыргызстан падаў 19 адзінак тэхнікі, у тым ліку 8 адзінак бранятэхнікі і 11 аўтамабіляў[48]. Сярод стралковай зброі меліся АКМ розных варыяцый. У расійскіх і армянскіх міратворцаў прысутнічалі аўтаматы АК-12, кулямёты РПК-203 і ПКМ, вінтоўкі СВД і гранатамёты РПГ-22[49][50]. У вайскоўцы з Беларусі заўважаны кулямёт ПКМН пад патрон 7,62 × 54 мм R з дзённа-начным прыцэлам ПДНВ-1[51].

А. М. Сердзюкоў — камандуючы калектыўнымі сіламі ў Казахстане.

Замежныя войскі на тэрыторыі Казахстана ўвайшлі ў склад Калектыўных міратворчых сіл АДКБ. Склад, структура і колькасць іх вызначаюцца рашэннем Савета калектыўнай бяспекі для кожнай міратворчай аперацыі паасобку, зыходзячы з аб’ёму вырашаемых задач і канкрэтнай абстаноўкі ў зоне канфлікту. На пачатак 2022 года агульная колькасць усіх падраздзяленняў, якія былі прызначаныя для міратворчай дзейнасці АДКБ, складала каля 3600 чалавек[52]. Для падраздзяленняў Калектыўных міратворчых сіл гэтая аперацыя стала першай у гісторыі — да гэтага міратворцаў задзейнічалі толькі ў вучэннях[53][заўв 4].

На перыяд аперацыі аб’яднаны штаб АДКБ пераведзены на ўзмоцнены рэжым работы, у рэспубліку накіравана аператыўная група на чале з намеснікам начальніка органа. Для забеспячэння відэаканферэнцсувязі з абароннымі ведамствамі дзяржаў разгорнута кругласутачная работа цэнтра крызіснага рэагавання арганізацыі. На асаблівым кантролі пытанні арганізацыі матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння і размяшчэння воінскіх кантынгентаў[54]. Камандны пункт Калектыўных міратворчых сіл АДКБ у Казахстане быў разгорнуты на базе Ваеннага інстытута сухапутных войскаў у Алмаце[37].

Па стане на раніцу 7 студзеня расійскія вайскоўцы сумесна з праваахоўным органамі Казахстана ўзялі пад поўны кантроль аэрапорт Алматы, раней захоплены пратэстоўцамі. Пад ахову замежных войскаў узята генконсульства Расіі ў Алматы і шэраг іншых аб’ектаў[55]. У той жа дзень быў назначаны кіраўнік войскаў у Казахстане, якім стаў расійскі генерал-палкоўнік Андрэй Сердзюкоў[56].

З інфармацыі ў сацыяльных сетках удалося высветліць, што 98-я гвардзейская паветрана-дэсантная дывізія, якая дзейнічала ў Нур-Султане, устаналявала кантроль над міжнародным аэрапортам, будынкам Генштаба МА РК і тэлецэнтрам «Казмедыя». 45-я асобная гвардзейская брыгада спецыяльнага прызначэння размясцілася на паўднёвым усходзе Казахстана і ўзяла міжнародны аэрапорт Алматы, штаб адзінай сістэмы СПА РК і РФ, 602-ю авіябазу і горад Шымкент. 31-я асобная гвардзейская дэсантна-штурмавая брыгада пачала базавацца на ўсходзе. Пад яе кантролем апынуўся горад Усць-Каменагорск і аб’екты АТ «НАК Казатомпром» — нацыянальнай атамнай кампаніі Казахстана. Сілы спецыяльных аперацый РФ узялі пад ахову прэзідэнцкі палац у Нур-Султане, Цэнтрабанк і Камітэт нацыянальнай бяспекі (КНБ) РК[57].

У сваю чаргу беларускія сілы ўзялі пад ахову аэрадром у Жэтыгене і арсенал артылерыйскіх боепрыпасаў у горадзе Капшагай. Іх работу каардынавалі намеснік камандуючага сіламі спецыяльных аперацый Сяргей Андрэеў і камандзір батальёна тактычнай групы Сяргей Красоўскі, якія разам з байцамі знаходзіліся ў Казахстане[23]. Тым часам падраздзяленні з Арменіі, Кыргызстана і Таджыкістана забяспечылі бяспеку цеплаэлектрастанцый, хлебакамбінатаў, тэлецэнтрыў і прадпрыемстваў водазабеспячэння ў Нур-Султане і Алмаце. Так, напрыклад, у Алмаце ЦЭЦ-1 узялі таджыкістанскія ваенныя, а ЦЭЦ-2 — кыргызстанскія. Там жа армянамі кантраляваўся хлебакамбінат «Аксай»[58].

11 студзеня Такаеў абвясціў аб завяршэнні місіі АДКБ у Казахстане і анансаваў пачатак вываду замежных войскаў на 13-е[59].

12 студзеня на адрас прэм’ер-міністра Арменіі Нікола Пашыняна, як старшыні Савета калектыўнай бяспекі АДКБ, паступіў зварот прэзідэнта Такаева з просьбай даць даручэнне аб завяршэнні міратворчай місіі АДКБ у Казахстане з 13 студзеня. У сувязі з гэтым Сакратарыят АДКБ падрыхтаваў праект рашэння Савета калектыўнай бяспекі і разаслаў яго на зацвярджэнне кіраўнікамі дзяржаў-членаў[60]. Былі пачаты мерапрыемствы па перадачы казахстанскім сілавікам аб’ектаў, якія знаходзіліся пад аховай міратворцаў. Кіраўнікі дзяржаў-членаў АДКБ паставілі задачу завяршыць вывад кантынгенту войскаў да 23-га чысла таго ж месяца[61]. У двары Ваеннага інстытута сухапутных войскаў Казахстана была праведзена цырымонія завяршэння аперацыі. Кантынгенты Калектыўных міратворчых сіл АДКБ, а таксама падраздзяленне Узброеных Сіл Казахстана прайшлі ўрачыстым маршам. Перад удзельнікамі мерапрыемства выступіў генеральны сакратар арганізацыі Станіслаў Зась[62].

Першымі сыход пачалі расійскія часці. Чатыры самалёта Іл-76 даставілі падраздзяленні дэсантнікаў у Іванаўскую вобласць[63]. 14 студзеня краіну на дзесяці самалётах пакінулі беларускія падраздзяленні[64]. Адначасова на чатырох бартах вылецелі кантынгенты Арменіі (трыма транспартнікамі ПКС РФ[65]) і Таджыкістана (адным самалётам[66]). Вайскоўцы з Кыргызстанскай Рэспублікі здзейснілі марш у пункт пастаяннай дыслакацыі на штатнай тэхніцы сваім ходам[67].

15 студзеня абвешчана аб завяршэнні вываду войскаў, калі Казахстан пакінулі рэшткі 98-й дывізіі ПДВ. Дэсантнікі вярнуліся ў Іванава на аэрадром Северны. Пасля пасадкі апошняга борта прайшла ўрачыстая сустрэча вайскоўцаў[68].

Ацэнкі работы

[правіць | правіць зыходнік]

9 студзеня на сумесным брыфінгу камандуючага міратворчымі сіламі АДКБ у Казахстане Андрэя Сердзюкова і намесніка міністра абароны Казахстан Султана Камалетдзінава быў зроблены акцэнт на тым, што перадача аховы шэрагу важных аб’ектаў замежным вайскоўцам дазволіла вызваліць людскія рэсурсы Узброеных сіл Казахстана і праваахоўных органаў для падаўлення беспарадкаў[69]. 10 студзеня на пазачарговай сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ дадзены тэзіс падтрымаў прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў. Як заявіў кіраўнік дзяржавы, прыбыццё ў краіну міратворчых сіл дазволіла не толькі разгрузіць сілавікоў, але і прадухіліць штурм прэзідэнцкай рэзідэнцыі ў Нур-Султане і засяродзіць намаганні ўладаў на падаўленне народных хваляванняў у Алмаце, у якой назіралася найгоршая сітуацыя[37].

Тым не менш, ёсць і іншыя погляды на завяршэнне місіі. Паводле палітолага Ігара Тышкевіча, АДКБ рыхтавалася маштабаваць аперацыю і пашыраць расійскі ўплыў у рэгіёне. Аднак Сярэдняя Азія з’яўляецца зонай канкурэнцыі фарматаў АДКБ і СНД з фарматамі ШАС і АЦД. Калі заходнім дзяржавам удалося паказаць рашучасць «абараняць свой уплыў», то Кітаю і Турцыі, дзейнічаючы малапрыкметна, атрымалася адстаяць свае пазіцыі ў рэгіёне і прымусіць замежныя войскі пакінуць Казахстан[70].

У грамадскасці краін-удзельніц АДКБ думкі на кошт ваеннай місіі падзяліліся. Жыхары рэспублікі таксама неадназначна паставіліся да ініцыятывы Такаева[71]. Праціўнікі аперацыі называлі гэтыя падзеі «інтэрвенцыяй для падаўлення народа»[72]. Казахстанскі бізнесмэн і апазыцыянэр Мухтар Аблязаў, які перабраўся ў Францыю, абвясціў увод войскаў АДКБ акупацыяй, і назваў сябе лідарам пратэстаў у Казахстане[73]. Шэраг расійскіх пісьменнікаў, журналістаў і палітыкаў накіраваў расійскім уладам зварот з заклікам не ўмешвацца ў канфлікт у Казахстане[74]. Журналіст Андрэй Каравулаў параўнаў увод войскаў АДКБ у Казахстан з уводам савецкіх войскаў у студзені 1990 года ў Баку[75].

У Бішкеку прайшла акцыя пратэсту супраць увядзення войскаў АДКБ[76]. Частка мітынгоўцаў абвінавачвала Расію ў «ваеннай агрэсіі» супраць Казахстана і асуджала фактычна ваенную інтэрвенцыю, а таксама патрабавала выхаду Кіргізіі з АДКБ[77]. На гэтым фоне парламент Кыргызстана не змог сабраць неабходны кворум для разгляду пытання аб сітуацыі ў Казахстане і адпраўкі туды вайскоўцаў[32].

Са слоў намесніка старшыні камітэта Дзярждумы РФ па абароне Дзмітрыя Сабліна, дэстабілізацыя ў Казахстане адбывалася «з пацверджаным удзелам джыхадзістаў з баявым вопытам Сірыі і Ірака». Пры гэтым ён адзначыў, што «міратворцы АДКБ, вядома, не будуць супрацьстаяць мірным пратэстоўцам. Іх патрабаванні павінна пачуць улады, гэта ўнутраная справа Казахстана»[78]. Тым часам кіраўнік думскай фракцыі «Справядлівая Расія — за праўду» Сяргей Міронаў прапанаваў размясціць сілы АДКБ у Казахстане на пастаяннай аснове[79].

Прадстаўнік Еўрапейскага Саюза Набіла Масралі прыняў да ведама просьбу прэзідэнта Казахстана Касым-Жомарта Такаева накіраваць у краіну ваенны кантынгент[80]. У гэты ж час Еўракамісія заклікала Расію паважаць суверэнітэт і незалежнасць краіны. Таксама ў ЕС заклікалі ўсе бакі праяўляць стрыманасць[81].

У сваю чаргу Дзяржаўны дэпартамент ЗША запатрабаваў ад уладаў Казахстана даць аргументаваны адказ на тое, чым была выкліканая неабходнасць уводу ў краіну замежнага кантынгенту[79]. 7 студзеня па гэтым пытанні адбылася тэлефонная размова паміж кіраўніком знешнепалітычнага ведамства Казахстана Мухтарам Тлеубердзі і дзяржсакратаром Энтані Блінкенам. Казахстанскі бок падрабязна праінфармаваў прадстаўніка ЗША аб сітуацыі ў краіне, а таксама аб контртэрарыстычнай аперацыі, якая праводзілася з удзелам сіл АДКБ. Разам з тым Тлеубердзі і Блінкен абмеркавалі стан і перспектывы двухбаковага ўзаемадзеяння, актуальныя пытанні глабальнай і рэгіянальнай бяспекі[82].

8 студзеня праваабаронца і ўдзельнік пратэстнага руху Мейрхан Абдуманапаў абвінаваціў замежных вайскоўцаў у стральбе па апазіцыйных дэманстрантах. З яго слоў, 6 студзеня на цэнтральнай плошчы Алматы каля 18:30 выехалі бронетранспарцёры з кулямётамі. Адтуль выйшлі байцы ў форме без апазнавальных знакаў, якія гаварылі па-руску. Затым яны адкрылі агонь па апазіцыянерах. Абдуманапаў вызначыў стралкоў як расійскіх вайскоўцаў[83].

  1. Першапачаткова выдзелена 10 Іл-76 і 3 Ан-124[15], затым дадалі па шэсцьдзесят і дзве машыны адпаведна[16][17].
  2. 6 студзеня можна было сустрэць паведамленні аб перакідцы 76-й гв. дшд[19], але Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі дадзеную інфармацыю не пацвердзіла.
  3. Батальённая тактычная група — часовае фарміраванне, якое ўяўляе з сябе ўзмоцненае падраздзяленне для адпраўкі ў зону баявых дзеянняў і выканання баявых задач.
  4. Не варта блытаць з міратворчай аперацыяй АДКБ дзейнасць войскаў краін альянсу падчас грамадзянскай вайны ў Таджыкістане 1992—1997 гадоў, дзе ўдзельнікі арганізацыі працавалі ў складзе калектыўных міратворчых сіл СНД.
  1. Договор о коллективной безопасности от 15 мая 1992 года (с изменениями, внесенными Протоколом о внесении изменений в Договор о коллективной безопасности от 15 мая 1992 года, подписанным 10 декабря 2010 года). odkb-csto.org. Официальный сайт ОДКБ.
  2. а б Александр Габуев, Темур Умаров. Нур-Султан без Назарбаева. О причинах и последствиях кризиса в Казахстане(недаступная спасылка). Московский центр Карнеги (7 студзеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 8 студзеня 2022. Праверана 11 студзеня 2022.
  3. Обезглавленные тела силовиков нашли в Алматы
  4. МВД Казахстана: в столкновениях с протестующими погибли восемь сотрудников правоохранительных органов, 317 пострадали. meduza.io (5 января 2022).
  5. Президент Казахстана заявил, что в ходе беспорядков в стране есть убитые (руск.). Интерфакс (5 студзеня 2022). Праверана 5 студзеня 2022.
  6. В Алматы уже десантировали российский спецназ. Белорусский на подходе? Что будут делать на улицах казахского города? - Видео
  7. ОДКБ спешит на помощь // Комерсантъ, 6 января 2022
  8. Токаев обратился к лидерам стран ОДКБ с просьбой «оказать помощь Казахстану в преодолении террористической угрозы». Новая газета (5 января 2022).
  9. Президент Казахстана обратился к лидерам ОДКБ с просьбой о поддержке (руск.). РБК. Праверана 5 студзеня 2022.
  10. O'Connor, Tom. Kazakhstan president asks Russia-led military alliance for help amid protests (англ.). Newsweek (5 студзеня 2022). Праверана 5 студзеня 2022.
  11. Совет ОДКБ решил направить Коллективные миротворческие силы организации в Казахстан. ТАСС. Праверана 5 студзеня 2022.
  12. а б в Белорусские военные вошли в состав миротворцев ОДКБ в Казахстане
  13. Миротворческой миссии ОДКБ в Казахстане разрешено применять оружие(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 студзеня 2022. Праверана 6 студзеня 2022.
  14. Власти Казахстана заявили, что солдаты ОДКБ не участвуют в боевых операциях в стране
  15. Миротворцы в Казахстане: какие задачи стоят перед российскими военными Архівавана 6 студзеня 2022.
  16. Командующим миротворцами ОДКБ в Казахстане назначили главу ВДВ России
  17. Виктория Тютина, Георгий Перемитин. Россия отправила в Казахстан подразделения ВДВ//РБК, 6.01.2022
  18. Миротворцы ОДКБ помогают правоохранителям Казахстана поддерживать порядок и охранять стратегические объекты //«Первый канал», 7 января 2022
  19. а б Виктор Баранец.Что известно о российских миротворцах в Казахстане: кого отправят и чем займутся // Комсомольская правда, 6 января 2022
  20. а б В Казахстан направлена миротворческая рота из состава 103-й бригады сил специальных операций // СБ. Беларусь сегодня, 6 января 2022
  21. В Казахстан в составе сил ОДКБ направят подразделения спецназа ВДВ России // RT, 6 января 2022
  22. В Казахстан прибыли первые российские военные из дивизий, участвовавших в агрессии против Украины//«Новое Время», 6 января 2022
  23. а б Задание миротворцев: спецрепортаж нашего корреспондента из Казахстана // СБ. Беларусь сегодня, 9 января 2022
  24. а б ОДКБ уведомила ООН об отправке миротворцев в Казахстан
  25. Для урегулирования ситуации в Казахстан прибыли белорусские миротворцы
  26. Официально: белорусские военные приступили к выполнению боевых задач в Казахстане // Хартия 97, 7 января 2022.
  27. Российские миротворцы из сил ОДКБ продолжают прибывать в Казахстан
  28. Военные Таджикистана отправились в Казахстан
  29. Армения отправила в Казахстан порядка 70 военных в составе миротворческих сил ОДКБ // Sputnik Армения, 6 февраля 2022
  30. Ольга Ившина, Григор Атанесян. Российская военная разведка и белорусские миротворцы. Кого страны ОДКБ отправляют в Казахстан // BBC News, 7 января 2022
  31. Армения отправит в Казахстан сто миротворцев//«Интерфакс», 7 января 2022
  32. а б Операция ОДКБ. Вслед за РФ в Казахстан отправляют военных Армения и Беларусь, в Кыргызстане не смогли принять решение
  33. "Это лучшие бойцы". Зачем Россия отправляет миротворцев в Казахстан
  34. Киргизия направит миротворцев в Казахстан в рамках ОДКБ
  35. Военные Киргизии прибыли в Казахстан в рамках миротворческой миссии
  36. Новые бригады российских десантников прибыли в Казахстан в составе миротворцев ОДКБ
  37. а б в г д 10 января в формате видеоконференции состоялось внеочередная сессия Совета коллективной безопасности ОДКБ. Обсуждалась ситуация в Республике Казахстан и меры по нормализации обстановки в стране
  38. Анастасия Горбачева. Ни больше ни меньше: посол Казахстана в Киеве назвал число перебрасываемых военных ОДКБ//УНІАН, 06.01.22
  39. Станислав Зась: разговоры о том, что ОДКБ оккупирует Казахстан, – глупость//«РИА Новости», 6 января 2022
  40. а б СМИ узнали, сколько тысяч российский военных перебрасывают в Казахстан на подавление протестов
  41. Миротворцы ОДКБ завершили развертывание на территории Казахстана
  42. Объекты особой важности: как миротворцы ОДКБ выполняют свои задачи в Казахстане
  43. В Беларуси оценили ход миротворческой миссии в Казахстане
  44. В Казахстане российские миротворцы ОДКБ используют бронеавтомобили «Тайфун-К».
  45. Минобороны РФ показало новые кадры отправки миротворцев в Казахстан
  46. Видео с Орлан-10 в официальном паблике ОДКБ в ВК
  47. Задание миротворцев: спецрепортаж нашего корреспондента из Казахстана // СБ. Беларусь Сегодня, 9 января 2022
  48. На российских самолетах в Казахстан доставили десантников, технику и миротворцев из Кыргызстана//«Настоящее Время», 7 января 2022 года
  49. Российские миротворцы в Казахстане вооружены автоматами АК-12
  50. Миротворцы армянского контингента прибыли в Казахстан с новейшими российскими автоматами
  51. Наиболее обсуждаемым оружием белорусских миротворцев у наших подписчиков стал 7,62-мм пулемет ПКМН с дневно-ночным прицелом ПДНВ-1. В экспортном варианте прицел обозначается как DNS-1.
  52. Миротворческие силы ОДКБ
  53. ОДКБ из-за ситуации в Казахстане впервые в истории задействовала своих миротворцев // ТАСС, 6 января 2022
  54. Юлия Котёнова. В ОДКБ обсудили ход миротворческой операции в Казахстане // Парламентская газета, 9 января 2022
  55. Миротворцы ОДКБ взяли под полный контроль аэропорт Алматы
  56. Командующий ВДВ Сердюков стал руководителем миротворцев ОДКБ в Казахстане / РИА «Новости»
  57. Какие объекты в Казахстане взяли под охрану российские военные
  58. Казахстанский экспресс: чем запомнится первая миротворческая миссия ОДКБ
  59. Георгий Тадтаев. Токаев объявил о завершении миссии ОДКБ в Казахстане // РБК, 11 января 2022.
  60. Секретариат ОДКБ направил членам Совета коллективной безопасности Организации проект Решения СКБ о завершении миротворческой операции в Казахстане Архівавана 12 студзеня 2022.
  61. Миротворцы ОДКБ покинут Казахстан до 23 января
  62. Секретариат ОДКБ направил членам Совета коллективной безопасности Организации проект Решения СКБ о завершении миротворческой операции в Казахстане(недаступная спасылка). odkb-csto.org. ОДКБ (12 студзеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 12 студзеня 2022. Праверана 13 студзеня 2022.
  63. Первые российские подразделения миротворческого контингента ОДКБ вылетели из аэропорта Алматы
  64. Десять самолетов с белорусскими миротворцами покинули Казахстан
  65. Подразделения вооруженных сил Армении из состава коллективных миротворческих сил ОДКБ, выполнявших задачи в Казахстане, прибыли в пункты постоянной дислокации Архівавана 14 студзеня 2022.
  66. Подразделения вооруженных сил Таджикистана из состава коллективных миротворческих сил ОДКБ, выполнявших задачи в Казахстане, прибыли в пункты постоянной дислокации Архівавана 14 студзеня 2022.
  67. Доклад Шойгу Путину о деятельности миротворцев ОДКБ в Казахстане
  68. Вывод российского миротворческого контингента из Казахстана в рамках миссии ОДКБ завершен // Новая газета, 15 января 2022
  69. Совместный брифинг Командующего миротворческими силами ОДКБ в Казахстане Андрея Сердюкова и заместителя Министра обороны Республики Казахстан Султана Гамалетдинова
  70. Политолог Тышкевич: Вывод войск ОДКБ сегодня больше похож на бегство с «сохранением лица» // UDF.BY, 14 января 2022
  71. "Ждем ввод российских сил", – нардеп Рады Шевченко отметился новым скандальным заявлением
  72. "Братская помощь"? Соцсети о вводе сил ОДКБ в Казахстан // Радио Свобода, 6 января 2022
  73. Казахський опозиціонер-утікач Аблязов оголосив себе лідером протестів (укр.). Слово і Діло. Праверана 7 студзеня 2022.
  74. Ряд писателей и политиков выступили против отправки военных РФ в Казахстан
  75. Андрей Караулов сравнил ввод российских войск в Казахстан с кровавым вторжением в Баку. haqqin.az (7 студзеня 2022). Праверана 7 студзеня 2022.
  76. В Бишкеке активисты вышли на акцию протеста против ввода ОДКБ в Казахстан (фото, видео). Кактус - новости Кыргызстана и Бишкека (6 студзеня 2022). Праверана 6 студзеня 2022.
  77. В Киргизии обвинили Россию в агрессии против Казахстана
  78. В ГД заявили, что миротворцы ОДКБ в Казахстане будут противостоять террористам // ТАСС, 6 января 2022
  79. а б Госдеп предложил Казахстану объяснить ввод миротворцев ОДКБ: события ночи 7 января
  80. В ЕС отреагировали на отправку миротворцев ОДКБ в Казахстан
  81. ЕС призывает Россию уважать суверенитет Казахстана | DW | 06.01.2022
  82. Глава МИД Казахстана рассказал Блинкену об операции миротворцев ОДКБ
  83. Протестующих на площади в Алматы расстреливали военные, говорившие по-русски, в форме без опознавательных знаков — очевидец