Перайсці да зместу

Вікіпедыя:Аўтарскія правы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вікіпедыя:АП)

Дзеянні ўдзельнікаў беларускай Вікіпедыі ў вобласці выканання аўтарскіх праў павінны быць узгоднены з:

Ліцэнзіі CC-BY-SA-4.0 і GFDL, па якім публікуюцца і распаўсюджваюцца тэкставыя матэрыялы беларускай Вікіпедыі, дазваляе іх распаўсюджанне, змену і выкарыстанне ў кожных (у тым ліку камерцыйных) мэтах пры ўмове, што ліцэнзія застаецца ў сіле і паказваецца спасылка на Вікіпедыю як на крыніцу. У Вікіпедыі адсутнічаюць нязменлівыя падзелы, а таксама ўступныя і апошнія тэксты У адпаведнасці з дамовамі Бернскай канвенцыі па ахове літаратурных і мастацкіх твораў[10] аўтарскае права распаўсюджваецца па змаўчанні. Гэта значыць, што нават творы, не пазначаныя знакам аховы аўтарскага права, могуць быць аб'ектам аўтарскага права.

Выкарыстанне іншых тэкстаў пры напісанні артыкулаў

[правіць зыходнік]

Тэкст можа быць змесцаваны ў беларускай Вікіпедыі толькі пры выкананні адной з наступных умоў:

  • калі гэты тэкст з'яўляецца грамадскім набыткам (як у ЗША, так і ў краіне паходжання);
  • калі гэты тэкст не з'яўляецца аб'ектам аўтарскага права (напрыклад, у шэрагу краін да такіх тэкстаў адносяць законы і іншыя афіцыйныя дакументы, фальклор, расклады руху транспарта і тэлеперадач);
  • калі вы з'яўляецеся аўтарам гэтага тэксту і згодны з яго распаўсюджаннем, зменай і выкарыстаннем (у тым ліку камерцыйным) на ўмовах ліцэнзіі CC BY-SA (і, магчыма, GFDL); падрабязней пра рэгістрацыю дазволаў гл. Вікіпедыя:Атрыманне дазволаў.
  • калі праваўладальнік гэтага тэксту даў дазвол на распаўсюджанне, змену і выкарыстанне (у тым ліку камерцыйнае) на ўмовах ліцэнзіі CC BY-SA (і, магчыма, GFDL).

Увага! У пазбяганне памылкі пры запазычанні варта аналізаваць пэўнасць і склад аўтарскіх праў на творы ў крыніцах запазычання.

Дапушчаецца запазычанне фактаў (фактычнай інфармацыі) пра аб'ект артыкула.

Дапушчаецца выкарыстанне цытаты ў абсягу, апраўданым мэтай цытавання.

Гл. таксама:

Выкарыстанне тэкстаў у самой Вікіпедыі

[правіць зыходнік]

Пры капіяванні тэкстаў з іншых артыкулаў Вікіпедыі ці пры перакладзе тэкстаў з іншых моўных падзелаў Вікіпедыі трэба таксама выконваць аўтарскія правы, а менавіта выконваць патрабаванні ліцэнзіі GFDL і паказваць аўтараў артыкула, напрыклад, праз даданне (у каментарыях да праўкі) спасылкі на гісторыю правак іншага артыкула ці праз просты пералік асноўных аўтараў запазычанага матэрыялу.

Што рабіць пры парушэнні аўтарскіх праў

[правіць зыходнік]

Калі быў створаны новы артыкул, змест якога яўна скапіраваны з несвабоднай крыніцы і невікіфікаваны, то паводле крытэрыяў хуткага выдалення ён можа быць хутка выдалена. Для гэтага ў пачатак артыкула трэба паставіць шаблон {{выдаліць|крыніца плагіяту}}, і артыкул будзе ў найкароткія тэрміны выдалены адміністратарамі. Пры гэтым у размовы ўдзельніку, які стварыў гэты артыкул, варта выставіць паведамленне пра недапушчальнасць плагіяту.

У выпадку калі парушэнне выяўлена не адразу пасля стварэння артыкула, ці матэрыял досыць вікіфікаваны змест артыкула варта замяніць на шаблон {{ПАП|крыніца плагіяту}}. Перапрацоўваць падобны артыкул варта на часовай старонцы (Назва артыкула/Temp). Калі артыкул не будзе перапрацаваны на працягу тыдня, то ён будзе выдалены.

Калі фрагмент, які парушае аўтарскія правы быў устаўлены ва ўжо існуючы артыкул, можна проста адкаціць гэту праўку, азначыўшы ў каментарыі прычыну адкату і крыніцу тэксту, які парушае аўтарскія правы.

Файлы, загружаныя без інфармацыі пра аўтарства ці без ліцэнзіі, варта пазначаць шаблонам {{subst:nld}}, а ў «Абмеркаванні» удзельніка, які іх загрузіў, іх варта выставіць шаблон {{subst: Запыт пра статус файла|Файл: назва файла}}, інфармуючы пра тое, што файл без інфармацыі пра ліцэнзаванне можа быць выдалены на працягу тыдня.

Адказнасць за парушэнне аўтарскіх правоў

[правіць зыходнік]

За парушэнне аўтарскіх правоў правіламі Вікіпедыі агаданы адміністрацыйныя меры ўплыву, аж да поўнай забароны парушальніку доступу да сайта.

Па-за Вікіпедыяй за парушэнне аўтарскіх праў агаданы меры адміністрацыйнай, крымінальнай і грамадзянскай адказнасці.

Адміністрацыйныя і крымінальныя справы разглядаюцца па месцы здзяйснення парушэння права, а грамадзянскія пазовы — па месцы жыхарства (знаходжанні) парушальніка.