Вікіпедыя:Унутраныя спасылкі
Выгляд
(Пасля перасылкі з Вікіпедыя:УС)
Старонка ёсць часткай правіл і рэкамендацый Вікіпедыі. Пададзеных тут норм мусяць трымацца ўсе ўдзельнікі. Аднак, нормы — не догма. Кіруйцеся здаровым сэнсам. Перад рэдагаваннем правіл і рэкамендацый упэўніцеся, што на змены ёсць кансэнсус (згода) супольнасці. Калі ёсць сумневы, спачатку абмяркуйце змены на старонцы размоў. |
Унутраныя спасылкі — патрэбны і магутны інструмент звязвання старонак унутры моўнага раздзелу Вікіпедыі.
Правільнай расстаноўцы Унутраных спасылак — вікіфікацыі — варта надаваць не меншую ўвагу, чым змесціву артыкула: добры артыкул лёгка можна сапсаваць недахопам або лішкам спасылак.
Навошта патрэбныя спасылкі? У першую чаргу для таго, каб дазволіць чытачу глыбей азнаёміцца з прадметам артыкула. Ключавое пытанне: наколькі верагодна, што той, хто чытае гэты артыкул захоча прачытаць іншы артыкул, на які можна спаслацца?
На што варта спасылацца
[правіць зыходнік]- Артыкулы, якія дапамагаюць лепш зразумець апісанае. Прыклад: спасылка на артыкул Геаграфія Францыі ў артыкуле Францыя.
- Артыкулы, якія дапамагаюць лепш зразумець кантэкст апісанага. Прыклад: спасылка на артыкул Сярэдневякоўе ў артыкуле Музей Сярэдневякоўя (Парыж).
- Артыкулы, прысвечаныя тэхнічным тэрмінам, патэнцыяльна незразумелым чытачу. Прыклад: спасылка на артыкул Астралябія ў артыкуле Музей мастацтваў і рамёстваў (Парыж). Падобныя спасылкі пажадана суправаджаць кароткім тлумачэннем прадмета.
- Артыкулы аб геаграфічных аб’ектах, патэнцыяльна незнаёмых чытачу або тых, якія могуць увесці ў зман з-за падабенства назваў.
На што не варта спасылацца
[правіць зыходнік]- Трывіяльныя тэрміны і паняцці, якія не маюць значэння для раскрыцця асноўнай тэмы артыкула: агульнавядомыя імёны і тапонімы, назвы моў, рэлігій, прафесій, валют, адзінак вымярэння і г.д. («працаваў электрыкам у маскоўскім трамвайным дэпо, атрымліваючы сто рублёў у месяц»).
- Аглядныя артыкулы — у выпадках, калі ёсць больш вузкаспецыялізаваныя артыкулы па той жа тэме. Так, замест паасобных спасылак ісландскі алфавіт (ісландская + алфавіт) правільней даць спасылку на Ісландскі алфавіт.
- Спісы неадназначнасцей — акрамя выпадкаў, калі трэба даць спасылку на сам неадназначны тэрмін («у прозвішча Іваноў — старажытнае паходжанне»).
- Тэрміны, вікіфікаваныя вышэй па тэксце артыкула («пераехаў у Парыж і ажаніўся з парыжанкай»). Як правіла, унутраная спасылка павінна з’яўляцца ў артыкуле толькі адзін раз — пры першым згадванні ў асноўным тэксце. Калі гэта карысна для чытача, спасылкі могуць быць паўтораны ў інфабоксах, табліцах, подпісах да выяў і зносках.
- Даты — акрамя асноўных дат, якія паказваюцца ў прэамбуле пасля загалоўка, і дат энцыклапедычна значных падзей, непасрэдна апісаных у артыкуле.