Перайсці да зместу

Вікіпедыя:Атрыманне дазволаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Шаблон дазвольнага ліста

[правіць зыходнік]

Гэтым лістом пацвярджаю, што з'яўляюся аўтарам і/або адзіным уладальнікам выключных аўтарскіх правоў на твор/творы [устаўце спасылку на матэрыял па-за Вікіпедыяй, на публікацыю якога Вы даеце дазвол].

Я дазваляю апублікаваць гэты твор/творы на ўмовах свабоднай ліцэнзіі GNU Free Documentation License версіі 1.2 (http://www.gnu.org/copyleft/fdl.html) або любой навейшай, апублікаванай Фондам свабоднага праграмнага забеспячэння (Free Software Foundation), з дадатковымі ўмовамі, прынятымі ў Вікіпедыі, то бок без незмяняльных раздзелаў, без тэксту першай вокладкі і без тэксту апошняй вокладкі, а таксама свабоднай ліцэнзіі Creative Commons Attribution-ShareAlike 4.0 International (http://creativecommons.org/licenses/by-sa/4.0/). Выбар з гэтых дзвюх ліцэнзій застаецца за ліцэнзіятам.[1]

Я разумею, што гэтым дазволам даю права любой асобе распаўсюджваць, змяняць і выкарыстоўваць твор у любых законных мэтах (у тым ліку звязаных з атрыманнем камерцыйнай выгады) пры ўмове выканання пазначаных вышэй ліцэнзій.

Я ўсведамляю, што я захоўваю выключныя аўтарскія правы на гэты твор/творы па-за ўмовамі паказаных ліцэнзій і што я заўсёды захоўваю права на згадванне мяне як аўтара ў адпаведнасці з абранымі ліцэнзіятам ліцэнзіямі. Я згодны з тым, што інфармацыя пра маё аўтарства будзе захавана ў «гісторыі правак» артыкулаў (калі гаворка ідзе пра тэкставую інфармацыю) або на суправаджальных вэб-старонках (калі гаворка ідзе пра выявы і іншыя медыяфайлы). Мадыфікацыі, якія зробяць іншыя людзі, не будуць прыпісаны мне.

Гэты дазвол закранае толькі мае выключныя аўтарскія правы, і я пакідаю за сабой права на дзеянні супраць выкарыстання майго твора/твораў з парушэннем закона — у прыватнасці, для паклёпу, зневажання гонару і годнасці, парушэння правілаў выкарыстання гандлёвых марак, парушэння права на ахову выявы грамадзяніна і г. д.

Я разумею, што не магу адклікаць гэты дазвол і што мой твор/творы могуць размяшчацца ў праектах Фонду Вікімедыя на працягу неабмежаванага часу або быць выдаленымі адтуль.

ДАТА, ІМЯ АЎТАРА

Зноскі

  1. Ліцэнзіят — асоба, якая выкарыстоўвае дазвол, а не асоба, яго выдаўшая