Маларыцкі раён
Маларыцкі раён | |||
---|---|---|---|
|
|||
Краіна | |||
Уваходзіць у | Брэсцкая вобласць | ||
Адміністрацыйны цэнтр | Маларыта | ||
Кіраўнік | Раман Барысавіч Жук[d] | ||
Афіцыйныя мовы |
Родная мова: беларуская 56,59 %, руская 38,09 % Размаўляюць дома: беларуская 28,11 %, руская 68,56 %[1] |
||
Насельніцтва (2009) |
25 780 чал.[1] (15-е месца) | ||
Шчыльнасць | 18,77 чал./км² (13-е месца) | ||
Нацыянальны склад |
беларусы — 88,34 %, украінцы — 7,18 %, рускія — 3,75 %, іншыя — 0,73 %[1] |
||
Плошча |
1 373,63[2] (14-е месца) |
||
Вышыня над узроўнем мора |
154 м[3] | ||
Часавы пояс | UTC+03:00 | ||
Афіцыйны сайт | |||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Маларыцкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым захадзе Брэсцкай вобласці. Утвораны 15 студзеня 1940 года. Адміністрацыйны цэнтр — горад Маларыта.
Мяжуе з Брэсцкім, Жабінкаўскім і Кобрынскім раёнамі Брэсцкай вобласці і Украінай. Уключае 78 сельскіх населеных пунктаў. Адміністрацыйна-тэрытарыяльна падзелены на 8 сельсаветаў: Арэхаўскі, Велікарыцкі, Гвозніцкі, Лукаўскі, Макранскі, Олтушскі, Хаціслаўскі і Чарнянскі.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Тэрыторыя раёна знаходзіцца ў межах Брэсцкага Палесся. Найвышэйшы пункт раёна — 189 м — за 4 км на паўднёвы захад ад Маларыты. З карысных выкапняў у раёне ёсць торф, мел, сілікатныя і будаўнічыя пяскі, гліна.
Сярэднямесячная тэмпература паветра ў студзені −4.4 °C, у ліпені 18,7 °C. Гадавая колькасць ападкаў 543 мм. Найбуйнейшая рака раёна — Рыта з прытокам Маларытай. Азёры: Арэхаўскае, Олтушскае, Малое. Створана Лукаўское вадасховішча, сетка меліярацыйных каналаў.
Лясістасць тэрыторыі 45 %. Пад балотамі 20 %. Большасць з іх асушана. У раёне створаны заказнікі: біялагічны рэспубліканскага значэння Лукава, батанічныя мясцовага значэння Гусакі і Багуслаўка.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Маларыцкі раён ўтвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска (з 12 кастрычніка 1940 года гарадскі пасёлак) Маларыта. 12 кастрычніка 1940 года падзелены на 11 сельсаветаў: Арэхаўскі, Велікарыцкі, Гвозніцкі, Збуражскі, Лукаўскі, Ляхавецкі, Макранскі, Масевіцкі, Олтушскі, Радзежскі, Хаціслаўскі. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Збуражскі, Ляхавецкі, Масевіцкі і Радзежскі сельсаветы[4]. 8 жніўня 1959 года да раёна далучаны Осаўскі і Чарнянскі сельсаветы скасаванага Дзівінскага раёна. 25 снежня 1962 года раён скасаваны, гарадскі пасёлак Маларыта, Арэхаўскі, Велікарыцкі, Гвозніцкі, Лукаўскі, Макранскі, Олтушскі, Хаціслаўскі сельсаветы перададзены ў склад Брэсцкага раёна, Осаўскі і Чарнянскі — у склад Кобрынскага раёна. 6 студзеня 1965 года раён утвораны зноў, уключаў гарадскі пасёлак Маларыта, Арэхаўскі, Велікарыцкі, Гвозніцкі, Лукаўскі, Макранскі, Олтушскі, Хаціслаўскі сельсаветы Брэсцкага раёна і Чарнянскі сельсавет Кобрынскага раёна. 23 снежня 1970 года Маларыта атрымала статус горада раённага падпарадкавання. 20 кастрычніка 1995 года горад Маларыта і Маларыцкі раён аб’яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку. 2 сакавіка 1998 года ўтвораны Маларыцкі сельсавет, які 17 верасня 2013 года скасаваны[5].
Транспарт
[правіць | правіць зыходнік]Па тэрыторыі раёна праходзяць дзве аўтамагістралі рэспубліканскага значэння — мяжа Украіны (Олтуш) Р17 і Кобрын — мяжа Украіны (Макраны) М12 працягласцю 94,4 км. Паміж населенымі пунктамі раёна шырокая сетка дарог, агульнай працягласцю 454,8 км з іх з асфальта-бетонным пакрыццём 115,3 км, жвіровым пакрыццём 314 км, грунтавым 25,5 км.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
|
Старшыні райвыканкама
[правіць | правіць зыходнік]- з 22 снежня 2015 — Мікалай Мікалаевіч Шум;
- 16 сакавіка 2020 — снежань 2022 — Міхаіл Леанідавіч Бацэнка;
- з 12 снежня 2022 — Раман Барысавіч Жук[14].
Ганаровыя грамадзяне Маларыцкага раёна
[правіць | правіць зыходнік]- Леанід Аркадзьевіч Тараненка[15]
- Леанід Іванавіч Ляонаў
- Васіль Фядосавіч Юхімук
- Сцепаніда Сцепанюк
- Сцяпан Васільевіч Герасімук
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в Вынікі перапісу 2009 года
- ↑ «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» Архівавана 4 сакавіка 2016. (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Решение Брестского областного Совета депутатов от 17 сентября 2013 г. № 305 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Берёзовского, Ивацевичского, Малоритского, Пинского районов Брестской области Архівавана 16 чэрвеня 2020.
- ↑ http://pop-stat.mashke.org/belarus-census/bresckaja.htm
- ↑ а б в г д е ё ж з і к https://brest.belstat.gov.by/upload/2021/demogr/%D0%A7%D0%B8%D1%81%D0%BB%D0%B5%D0%BD%D0%BD%D0%BE%D1%81%D1%82%D1%8C%20%D0%BD%D0%B0%D1%81%D0%B5%D0%BB%D0%B5%D0%BD%D0%B8%D1%8F%20%D0%BF%D0%BE%20%D1%80%D0%B0%D0%B9%D0%BE%D0%BD%D0%B0%D0%BC%20(BrestReg)1.xlsx
- ↑ http://www.belstat.gov.by/upload/iblock/a54/a54051206faadf3ed111c9fb79e4d8eb.pdf
- ↑ Численность населения на 1 января 2020 г. по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2020.
- ↑ Численность населения на 1 января 2021 г. и среднегодовая численность населения за 2020 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2021.
- ↑ Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
- ↑ Численность населения на 1 января 2023 г. и среднегодовая численность населения за 2022 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2023.
- ↑ Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Белстат, 2024.
- ↑ Кадравы дзень у Лукашэнкі. Новыя кіраўнікі ў раёнах і іншыя назначэнні // БелТА. 12 снежня 2022
- ↑ Ганаровыя грамадзяне Маларыцкага раёна
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
- Маларыцкі раён // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 459. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.