Перайсці да зместу

Гарадзішчанскі раён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гарадзішчанскі раён
Краіна
Уваходзіць у Беларуская ССР
Уключае 135 населенных пунктаў (1947)
Адміністрацыйны цэнтр Гарадзішча
Дата ўтварэння 15 студзеня 1940
Дата скасавання 25 снежня 1962
Плошча 0,8 тыс.
Гарадзішчанскі раён на карце

Гарадзі́шчанскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1940—1962 гадах. Цэнтр раёна — гарадскі пасёлак Гарадзішча.

Утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Баранавіцкай вобласці. 12 кастрычніка 1940 года падзелены на 18 сельсаветаў: Вольнаўскі, Галынкаўскі, Гарадзішчанскі, Гірмантаўскі, Душкавецкі, Застарынскі, Ішкалдзеўскі, Крошынскі, Круплянскі, Маўчадскі, Мядзеневіцкі, Падлясейскі, Паланечкаўскі, Пастарынскі, Пачапаўскі, Скробаўскі, Стайкаўскі, Сталовіцкі.

З 8 студзеня 1954 года раён у складзе Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года Застарынскі, Ішкалдзеўскі, Круплянскі, Падстарынскі, Стайкаўскі сельсаветы скасаваны, Гарадзішчанскі і Скробаўскі перайменаваны адпаведна ў Велікасельскі і Карчоўскі сельсаветы, вёска Новы Свет перададзена ў склад Навамышскага раёна[1]. 14 красавіка 1960 года Галынкаўскі сельсавет перайменаваны ў Савіцкі, Паланечкаўскі сельсавет скасаваны. 25 снежня 1962 года Гарадзішчанскі раён скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Баранавіцкага раёна.

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 537 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.