Лагішынскі раён
Лагішынскі раён | |
---|---|
Краіна | |
Уваходзіць у | Беларуская ССР |
Адміністрацыйны цэнтр | Лагішын |
Дата ўтварэння | 15 студзеня 1940 |
Дата скасавання | 25 снежня 1962 |
Вышыня над узроўнем мора |
161 м[1] |
Лагі́шынскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1940—1962 гадах. Цэнтр — вёска (з 1959 года гарадскі пасёлак) Лагішын. Плошча раёна 1,1 тыс. км² (1941 год).
Утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Пінскай вобласці[2]. 12 кастрычніка 1940 года падзелены на 11 сельсаветаў: Багданаўскі, Бабрыкоўскі, Дабраслаўскі, Дуброўскі, Забаравецкі, Загародскі, Лагішынскі, Парэцкі, Хвароснаўскі, Чамярынскі, Чухаўскі. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваныя Багданаўскі, Дабраслаўскі, Дубраўскі, Забаравецкі, Чамярынскі сельсаветы, утвораны Лышчаўскі сельсавет[3]. 14 кастрычніка 1957 года да раёна далучаны Масявіцкі сельсавет скасаванага Жабчыцкага раёна. 31 сакавіка 1959 года скасаваны Хвароснаўскі сельсавет[4]. 8 жніўня 1959 года далучаны Выганашчаўскі, Гортальскі, Коланскі, Рэчкаўскі сельсаветы і гарадскі пасёлак Целяханы скасаванага Целяханскага раёна. 22 снежня 1959 года вёска Лагішын атрымала статус гарадскога пасёлка, Лагішынскі сельсавет скасаваны, яго населеныя пункты перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Лагішынскаму гарадскому пасялковаму Савету. 8 сакавіка 1960 года Чухаўскі сельсавет перайменаваны ў Навадворскі.
25 снежня 1962 года Лагішынскі раён быў скасаваны, тэрыторыя далучана да Пінскага раёна, вёска Багданаўка перададзена ў склад Лунінецкага раёна[5].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 15 января 1940 г. Об образовании районов в Барановичской, Белостокской, Брестской, Вилейской и Пинской областях Белорусской ССР // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1959 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1959, № 4.
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 25 декабря 1962 г. Об укрупнении сельских районов Белорусской ССР Архівавана 11 верасня 2019.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.