Кобрынскі раён
Кобрынскі раён | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Краіна | |||||
Уваходзіць у | Брэсцкая вобласць | ||||
Адміністрацыйны цэнтр | Кобрын | ||||
Дата ўтварэння | 15 студзеня 1940 | ||||
Кіраўнік | Міхаіл Міхайлавіч Грышкевіч[d][1] | ||||
Афіцыйныя мовы |
Родная мова: беларуская 43,14 %, руская 51,18 % Размаўляюць дома: беларуская 15,68 %, руская 79,08 %[2] |
||||
Насельніцтва (2009) |
88 037 чал.[2] (1-е месца) | ||||
Шчыльнасць | 43,16 чал./км² (2-е месца) | ||||
Нацыянальны склад |
беларусы — 87,86 %, рускія — 6,09 %, украінцы — 4,5 %, іншыя — 1,55 %[2] |
||||
Плошча |
2 039,79[3] (7-е месца) |
||||
Вышыня над узроўнем мора • Найвышэйшы пункт • Самы нізкі пункт |
169,1 м 138,0 м |
||||
Часавы пояс | UTC+03:00 | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кобрынскі раён — адміністрацыйна-тэжрытарыяльная адзінка ў складзе Брэсцкай вобласці. Утвораны 15 студзеня 1940 года, у сучасных межах з 25 снежня 1967 года. Падзелены на 11 сельсаветаў. Адміністрацыйны цэнтр — горад Кобрын.
Геаграфічнае становішча
[правіць | правіць зыходнік]Знаходзіцца ў паўднёва-заходняй частцы Брэсцкай вобласці. Мяжуе з Бярозаўскім, Драгічынскім, Жабінкаўскім, Камянецкім, Маларыцкім і Пружанскім раёнамі Брэсцкай вобласці, а таксама з Валынскай вобласцю Украіны.
Тэрыторыя раёна займае каля 2030 км² (6,6 % ад агульнай плошчы вобласці). Працягласць раёна з поўначы на поўдзень — 61 км, з захаду на ўсход — 51 км.
Рэльеф
[правіць | правіць зыходнік]Па рэльефу паўночная частка раёна выразна адрозніваецца ад паўднёвай. На поўначы пераважаюць раўнінна-ўзгорыстыя ландшафты, гэта зона Кобрынскага Перадпалесся. Паўдневая частка адносіцца непасрэдна да Палесся, рэльеф якога ўяўляе сабой злёгку хвалістую, амаль плоскую раўніну.
Самая высокая кропка раёна (169,1 м) знаходзіцца за 2 км ад вёскі Тэўлі, самая нізкая (138 м) — урэз ракі Мухавец на заходняй мяжы раёна.
Гідраграфія
[правіць | правіць зыходнік]Раён налічвае 18 вялікіх і малых рэчак, агульная даўжыня якіх складае 298 км. Рачная сетка належыць да басейна Буга.
Рэкі: Мухавец, Трасцяніца, Кобрынка, Літкава, Выдзерка, Шэўня.
Каналы: Дняпроўска-Бугскі канал, канал Бона, Казацкі канал.
Азёры: Бамаўскае, Любань, Каташы (Вярхі), Свінарэйка, Мох.
У адлегласці 10 кіламетраў ад Кобрына знаходзіцца возера Бамаўскае, якое ўзнікла ў выніку будаўніцтва аўтамабільнай трасы Брэст — Мінск. Дняпроўска-Бугскае вадасховішча.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Утвораны 15 студзеня 1940 года[4] ў складзе Брэсцкай вобласці БССР. 12 кастрычніка 1940 года падзелены на 13 сельсаветаў: Батчынскі, Жухавецкі, Закросніцкі, Засімскі, Казішчанскі, Кіселявецкі, Красналескаўскі, Лепясоўскі, Пескаўскі, Стрыгаўскі, Тэвельскі, Хідрынскі, Яроміцкі. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Жухавецкі, Засімскі, Красналескаўскі, Пескаўскі, Хідрынскі сельсаветы, утвораны Астроміцкі, Пецькаўскі сельсаветы, Закросніцкі сельсавет перайменаваны ў Залескі, вёска Млынок перададзена ў Пружанскі раён[5]. 8 жніўня 1959 года да раёна далучаны Аніскавіцкі, Гарадзецкі, Грушаўскі сельсаветы скасаванага Антопальскага раёна, Верхалескі, Дзівінскі, Навасёлкаўскі, Павіццеўскі, Хабовіцкі сельсаветы скасаванага Дзівінскага раёна, Азяцкі і Рагозненскі сельсаветы скасаванага Жабінкаўскага раёна. 11 жніўня 1959 года скасаваны Казішчанскі і Стрыгаўскі сельсаветы, у склад раёна з Драгічынскага раёна перададзены населеныя пункты Бярэзна, Іласк, Калонія, Лука, Навасёлкі, Смалярня і Шамятоўка[6]. 30 кастрычніка 1959 года скасаваны Верхалескі, Лепясоўскі і Хабовіцкі сельсаветы. 14 красавіка 1960 года да раёна далучаны Стрыганецкі сельсавет Брэсцкага раёна. 21 студзеня 1961 года скасаваны Грушаўскі і Стрыганецкі сельсаветы. 25 снежня 1962 года да раёна далучаны гарадскі пасёлак Жабінка, Крыўлянскі, Сакскі, Сцяпанкаўскі і Якаўчыцкі сельсаветы Камянецкага раёна, Восаўскі і Чарнянскі сельсаветы скасаванага Маларыцкага раёна. 7 сакавіка 1963 года Кобрын аднесены да катэгорыі гарадоў абласнога падпарадкавання. 4 студзеня 1965 года гарадскі пасёлак Жабінка, Сакскі і Сцяпанкаўскі сельсаветы перададзены ў склад Брэсцкага раёна. 6 студзеня 1965 года Чарнянскі сельсавет перададзены зноў утворанаму Маларыцкаму раёну. 30 ліпеня 1966 года Азяцкі, Крыўлянскі, Рагозненскі і Якаўчыцкі сельсаветы перададзены зноў утворанаму Жабінкаўскаму раёну. 18 снежня 1972 года Пецькаўскі сельсавет перайменаваны ў Хідрынскі, 19 ліпеня 1976 года — Яроміцкі сельсавет у Буховіцкі. На 1 студзеня 1974 года ў складзе раёна 13 сельсаветаў, 164 населеныя пункты[4].
4 студзеня 2002 года горад Кобрын і Кобрынскі раён аб’яднаны ў адзіную адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку. 11 мая 2012 года скасаваны Аніскавіцкі сельсавет, 26 чэрвеня 2013 года — Восаўскі сельсавет.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва раёна — 88,3 тыс.чал. (2011). Гарадское насельніцтва складае 56 %, сельскае — 44 %.
Колькасць населеных пунктаў — 162.
Рэлігія
[правіць | правіць зыходнік]У раёне зарэгістраваны 63 рэлігійныя суполкі, якія належаць да 8 рэлігійных канфесій.
Археалагічныя помнікі
[правіць | правіць зыходнік]Назва | Датаванне | Месцазнаходжанне | Катэгорыя |
---|---|---|---|
Каменны могільнік | XIV-XVI стагоддзі | 1 км на поўдзень ад вёскі Закросніца, урочышча Замошша | 3 |
Курган перыяду ранняга сярэднявечча | XI-XIII стагоддзі | 3,3 км на паўночны ўсход ад вёскі Залессе, у лесе | 3 |
Курганны могільнік-2 перыяду ранняга сярэднявечча | XI-XIII стагоддзі | 0,5 км на захад ад вёскі Засімы, урочышча Шараеў Лес | 3 |
Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча | V стагоддзе да н.э. — V стагоддзе н.э. | 2,5 км на поўдзень ад вёскі Кісялёўцы, урочышча Ямішча | 3 |
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Максім Антонавіч Антанюк
- Уладзімір Лукіч Верхавец
- Пётр Антонавіч Крачэўскі (1879—1928) — беларускі палітычны і грамадска-культурны дзеяч
- Уладзіслаў Юльянавіч Малахоўскі
- Алесь Паплаўскі
- Сцяпан Міхайлавіч Кірычук (нар. 1949) — кандыдат тэхнічных навук (1999), доктар сацыялагічных навук, дацэнт, ганаровы прафесар Цюменскай дзяржаўнай архітэктурна-будаўнічай акадэміі, сапраўдны член Муніцыпальнай акадэміі Расійскай Федэрацыі.
Першыя сакратары Кобрынскага райкама (гаркама) КПБ
[правіць | правіць зыходнік]- Аронаў (1940—1941)
- Іван Дарафеевіч Царанкоў (1944—1957)
- Канстанцін Васілевіч Стрэлаў (1957—1958)
- Барыс Ціханавіч Шумілін (1959—1961)
- Сяргей Міхайлавіч Шабашоў (1961—1962)
- Сяргей Пятровіч Руціч (1962—1964)
- Яўген Рыгоравіч Хахлоў (1964—1970)
- Уладзімір Лукіч Верхавец (1970—1971)
- Уладзімір Захаравіч Дудзік (1970—1971)
- Аляксандр Міхайлавіч Старавойтаў (1974—1977)
- Мікалай Міхайлавіч Гвай (1977—1985)
- Мікалай Анатолевіч Крывецкі (1985—1991)
- Сяргей Васілевіч Мартысюк (1991)
Ганаровыя грамадзяне Кобрынскага раёна
[правіць | правіць зыходнік]- Павел Рыгоравіч Каранчук (2005)
- Уладзімір Іванавіч Сухараў (2005)
- Андрэй Міхайлавіч Гольцман (2014)
- Марыя Мікалаеўна Клачковіч (2015)
- Уладзімір Рыгоравіч Кузіч (2015)
- Іван Паўлавіч Мароз (2015)
- Святлана Іосіфаўна Чырун (2017)
- Мікалай Аляксеевіч Кенда (2020)
- Пётр Сяргеевіч Папроцкі (2020)
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ http://kobrin.brest-region.gov.by/index.php?option=com_content&view=article&id=13534&Itemid=1004&lang=ru
- ↑ а б в Вынікі перапісу 2009 года
- ↑ «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
- ↑ а б Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 25. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 жніўня 1959 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1959, № 10.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кобрынскі раён
- Кобрынскі раённы выканаўчы камітэт Архівавана 7 лютага 2021. (руск.)
- Кобрынскі раён на сайце «Турыстычныя маршруты Брэстчыны» Архівавана 16 верасня 2019. (руск.)Архівавана 20 мая 2013.
- Выдатныя мясціны на партале globustut.by (руск.)
- Фотаздымкі на сайце Radzima.org