Шавіёт
Выгляд
Шавіёт | |
---|---|
Матэрыял | гарус[d][1], woolen[d][1], воўна[1] і blend[d][1] |
Метад вырабу | палатно[d][1], твіл[1] і валянне[d][1] |
Шавіёт (англ.: cheviot) — шчыльная, тонкая, варсістая тканіна, якая вырабляецца з шарсцяной або змяшанай пражы, атрыманай камвольным спосабам . Тканіна выпрацоўваецца саржавым перапляценнем. Традыцыйны шавіёт вырабляецца з воўны шавіёцкіх авечак або іншых мерыносападобных авечак.
Назва паходзіць ад гор Чэвіёт-Хілс у Вялікабрытаніі, але паколькі запазычанне тэрміна адбывалася, верагодна, не наўпрост з англійскай мовы, а праз французскую, першы гук у слове cheviot быў заменены на «ш». Слова стала намінальным.
З шавіёту шыюць мужчынскія і жаночыя касцюмы, штаны, паліто, ваеннае абмундзіраванне.
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё Tortora P. G., Merkel R. S. cheviot // Fairchild's Dictionary of Textiles — Fairchild Fashion Media, 1996. — P. 110–111.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Шевиот // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Шевиот // Товарный словарь / И. А. Пугачёв (главный редактор). — М.: Государственное издательство торговой литературы, 1961. — Т. IX. — Стб. 609—614. — 890 с.