Перайсці да зместу

Грызета

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Грызета[1] (ад фр.: gris — шэры) — шарсцяная ці паўшарсцяная тканіна на шаўковай аснове з дробным кветкавым узорам такога ж колеру, пераважна шэрага. Таксама адзенне з такой тканіны.

Фарбавалася ў кантрасныя колеры (жоўты, чырвоны, зялёны, сіні), часцей у адценні чырвонага.

Мела шырокае выкарыстанне, асабліва ў жаночым адзенні XVI—XVIII стагоддзяў. У старасвецкія часы грызета ў Расійскай імперыі была прыкметай багацця, раскошы.

Зноскі

  1. Лазука, Барыс Андрэевіч. Слуцкія паясы і еўрапейскі тэкстыль XVIII стагоддзя. Малы лексікон / Б. А. Лазука; [фота: Б. А. Лазука, М. П. Мельнікаў]. ― Мінск : Беларусь, 2015. — 170, [2] с. : каляр. іл., партр. ; 30 см. Фактычная дата выхаду ў свет ― 2014. ― Бібліяграфія: с. 170―171.
  • Жайворонок В. В. Знаки української етнокультури: Словник-довідник. — К.: Довіра, 2006. — С. 154