Купра
Выгляд
Купра | |
---|---|
Матэрыял | paper pulp[d][1] і linters[d][1] |
Купра (англ.: cupro) — штучная тканіна, падобная на шоўк, але з віскозы з медна-аміячнымі валокнамі, атрымоўванымі з натуральнага палімеру чыстай цэлюлозы. Вырабляецца з 1918 года хімічным шляхам з натуральнай сыравіны — драўніны і бавоўны. Тканіна валодае шаўкавістым бляскам, хораша драпуецца, добра ўбірае вільгаць і прапускае паветра.
Як цэлюлознае валакно (куправалакно) выкарыстоўваецца ў ткацкай і трыкатажнай вытворчасцях для вырабу дарагіх тканін, такіх як парча, узорыстая тканіна, і г. д., а таксама велюравых тканін для адзення.
Тканіна купра выкарыстоўваецца для абіўкі мэблі і як падкладачная тканіна для швейнай вытворчасці.
Зноскі
- ↑ а б Tortora P. G., Merkel R. S. cuprammonium rayon // Fairchild's Dictionary of Textiles — Fairchild Fashion Media, 1996. — P. 156.