Дамаст
Дамаст[1] (араб. دمسق) — дэкаратыўная тканіна (звычайна шаўковая), адна- або двухбаковая з малюнкам (часцей за ўсё кветкавым), утвораным бліскучым атласным перапляценнем нітак, на матавым фоне палатнянага перапляцення . Назва тканіны паходзіць ад горада Дамаск ў Сірыі.
Іншыя назвы
[правіць | правіць зыходнік]- Адамашак, Адамашка, Одамашка, Дамашка[2] (лац.: adamascus, фр.: damas) — двухбаковая жакардавая тканіна, звычайна шаўковая, звычайна аднакаляровая, з матавым малюнкам на бліскучым фоне (ці наадварот), атрыманая шляхам адпаведнага падбору ткацкіх перапляценняў , часцей за ўсё атласных і саржавых. Самыя старажытныя ўзоры адамашку вырабляліся ў Кітаі ў эпоху Хань (200 год да н.э. — 220 год н.э.); у Егіпце і Сірыі ў VII—XI стагоддзях; у Еўропе вырабляўся з XII стагоддзя, пераважна ў Італіі. Ільняныя адамашкі вырабляліся ў Фландрыі і Нідэрландах у XVI—XVII стст., у Саксоніі і Сілезіі ў XVII—XVIII стст. Шаўковыя адамашкі выкарыстоўваліся для дарагіх убораў, царкоўных убранстваў , а таксама для пакрыцця сцен і мэблі; льняныя адамашкі выкарыстоўвалі для пасцельнай і сталовай бялізны[3].
- Дамаск (дама) — шаўковая або баваўняная тканіна палатнянага або капровага перапляцення, часта ў камбінацыі з атласным малюнкам. У шырокім значэнні дама — усе ўзорыстыя тканіны, у якіх спалучаюцца атласныя і палатнянае перапляценні.
- Камка — старадаўняя персідская або кітайская шаўковая тканіна з каляровымі ўзорамі. Прадмет раскошы.
- Камчатка
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Самыя старажытныя ўзоры адамашку вырабляліся ў Кітаі ў эпоху Хань (200 год да н.э. — 220 год н.э.); у Егіпце і Сірыі ў VII—XI стагоддзях; у Еўропе вырабляўся з XII стагоддзя, пераважна ў Італіі.
У XIX стагоддзі з шаўковага дамаста з усходнімі ўзорамі выраблялі адзенне. Ільняныя адамашкі вырабляліся ў Фландрыі і Нідэрландах у XVI—XVII стст., у Саксоніі і Сілезіі ў XVII—XVIII стст.
У першай палове XX стагоддзя дамаст выкарыстоўвалі ў асноўным для афармлення інтэр’ераў, пазней — зноў для касцюмаў і камізэлек.
Шаўковыя адамашкі выкарыстоўваліся для дарагіх убораў, царкоўных убранстваў , а таксама для пакрыцця сцен і мэблі; льняныя адамашкі выкарыстоўвалі для пасцельнай і сталовай бялізны[4].
Цяпер ільняны або баваўняны дамаст выкарыстоўваецца ў якасці матэрыялу для абрусаў.
Сучасны дамаст вырабляецца на жакардавых машынах .
Камка згадваецца як разнавіднасць «татарскага тавару» ва Устаўной Грамаце малдаўскага ваяводы Аляксандра ад 1407 года, якая падавала львоўскім і падольскім купцам права свабодна гандляваць у Малдаўскім княстве, у прыватнасці ў Сучаве.
Віды дамаста
[правіць | правіць зыходнік]- Уласна дамаст — баваўняная тканіна белага колеру з бліскучымі ўзорамі на матавым фоне, выкарыстоўваецца для абрусаў
- Дама-кафар — разнавіднасць штофа, які выкарыстоўваецца для абіўкі мэблі. Вырабляецца са змяшанай пражы (шоўк, воўна, лён, бавоўна)[1]
- Дамасе — тканіна з буйным малюнкам, з чаргаваннем бліскучых і матавых паверхняў[1]
- Дамасін — тып аднабаковага дамаста[1]
- Дамаскет — узорыстая тканіна з залотных нітак, падобная на парчу[1]
Зноскі
- ↑ а б в г д Лазука 2015, с. 84.
- ↑ Лазука 2015, с. 49.
- ↑ . ISBN 83-01-12365-6 https://archive.org/details/sownikterminolog00kuba.
{{cite book}}
: Адсутнічае або пусты|title=
(даведка) - ↑ . ISBN 83-01-12365-6 https://archive.org/details/sownikterminolog00kuba.
{{cite book}}
: Адсутнічае або пусты|title=
(даведка)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Лазука, Барыс Андрэевіч. Слуцкія паясы і еўрапейскі тэкстыль XVIII стагоддзя. Малы лексікон / Б. А. Лазука; [фота: Б. А. Лазука, М. П. Мельнікаў]. — Мінск: Беларусь, 2015. — 170, [2] с. : каляр. іл., партр. ; 30 см. Фактычная дата выхаду ў свет ― 2014. ― Бібліяграфія: с. 170―171.
- О. В. Крупка. Камка [Архівовано 17 серпня 2016 у Wayback Machine.] // 50 // Енциклопедія історії України : у 10 т. / редкол.: В. А. Смолій (голова) та ін. ; Інститут історії України НАН України. — К.: «Наукова думка », 2007. — Т. 4 : Ка — Ком.— С. 50. — ISBN 978-966-00-0692-8. (укр.)
- Erika Arndt: Handbuch Weben. Geschichte, Materialien und Techniken des Handwebens. Bern 2006, ISBN 3-258-06993-X
- Lillemor Johansson: Damask and Opphämpta with weaving sword or drawloom. Stockholm 1984 ISBN 91-36-02158-X
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Дамаст на Вікісховішчы |
- Адамашок Архівавана 11 березня 2021. // Українська мала енциклопедія : 16 кн. : у 8 т. / проф. Є. Онацький. — Накладом Адміністратури УАПЦ в Аргентині. — Буенос-Айрес, 1957. — Т. 1, кн. I : Літери А — Б. — С. 15. — 1000 екз.
- Камка Архівавана 15 вересня 2020. // Українська мала енциклопедія : 16 кн. : у 8 т. / проф. Є. Онацький. — Накладом Адміністратури УАПЦ в Аргентині. — Буенос-Айрес, 1959. — Т. 3, кн. V : Літери К — Ком. — С. 586. — 1000 екз.