Хваля
Выгляд
Хва́ля — ваганні, якія распаўсюджваюцца ў прасторы.
Прамень хвалі — лінія, якая адпавядае напрамку распаўсюджання хвалі.
Фронт хвалі — паверхня, якая складаецца з пунктаў, што маюць аднолькавыя фазы вагання. Хвалі класіфікуюцца па характары фронту хвалі:
- сферычная хваля — хваля, фронтам якой з’яўляецца сфера. Такая хваля ствараецца пры распаўсюджанні ўзбурэння ад некаторага пункта раўнамерна па ўсіх накірунках
- плоская хваля — хваля, фронтам якой з’яўляецца плоскасць. Сферычную хвалю на вялікай адлегласці ад крыніцы ўзбурэння можна лічыць плоскай
- цыліндрычная хваля — хваля, фронтам з’яўляецца бакавая певерхня цыліндра. Такая хваля ствараецца пра распаўсюджанні ўзбурэння ад некаторай прамой раўнамерна па ўсіх напрамках
- канічная хваля — хваля, фротнам якой з’яўляецца паверхня конуса. Такой хваляй з’яўляецца ўдарная хваля ствараецца аб’ектам, што рухаецца з хуткасцю, якая перавышае хуткасць распаўсюджання хвалі.