Фарэрскія астравы
| |||||
Гімн: «Ты, цудоўная мая зямля» | |||||
Заснавана | 1 красавіка 1948 | ||||
Афіцыйныя мовы | |||||
Сталіца | Торсхаўн | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Торсхаўн, Клаксвуйк, Воавур | ||||
Форма кіравання | Парламенцкая дэмакратыя ў рамках канстытуцыйнай манархіі, аўтаномная правінцыя Даніі | ||||
Кіраўнік дзяржавы Вярхоўны камісар Прэм’ер-міністр |
Фрэдэрык Х Лене Моель Яхансэн Аксель Ёханесэн | ||||
Плошча • Усяго • % воднай паверхні |
180-я ў свеце 1 399 км² 0,5 | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2007) • Шчыльнасць |
48 797 чал. (205-я) 34,8 чал./км² | ||||
ВУП • Разам (2006) • На душу насельніцтва |
$2,2 млрд. $45 250 | ||||
Валюта | дацкая крона Фарэрская крона | ||||
Інтэрнэт-дамен | .fo | ||||
Код ISO (Alpha-2) | FO | ||||
Код ISO (Alpha-3) | FRO | ||||
Код МАК | FRO | ||||
Тэлефонны код | +298 | ||||
Часавыя паясы | +1 | ||||
Інфармацыя пра Данію ўключае Фарэрскія астравы і Грэнландыю |
Фарэрскія астравы (фар.: Føroyar) — група астравоў у Паўночнай Еўропе, змешчаных між Нарвежскім морам і паўночнай часткай Атлантычнага акіяну, амаль на паўдарозе між Ісландыяй і Нарвегіяй, што з’яўляе стратэгічна важную пазіцыю на марскіх шляхах Атлантыкі. Фарэрскія астравы ўтвараюць заморскую самакіроўную тэрыторыю ў складзе Каралеўства Даніі. Адміністрацыйны цэнтр — Торсхаўн. Насельніцтва 47,3 тыс. чалавек (ліпень 2006).
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Фарэрскія астравы — выступаючыя з акіяна часткі падводнага хрыбта Уайвіла Томсана, які злучае Грэнландыю цераз Ісландыю з Шатландыяй. Гэты хрыбет размяжоўвае басейны Атлантычнага і Паўночнага Ледавітага акіянаў, і Фарэры знаходзяцца як раз на мяжы абоіх.
Архіпелаг прасціраецца з поўначы на поўдзень на 113 км, а з захаду на ўсход — на 75 км. Агульная плошча 1 399 км². Усяго архіпелаг уключае 24 астравы, найбольшыя з іх — Стрэймай, Эстурой, Вагар і Сувурой.
Усе астравы вулканічнага паходжання і складзены пераважна з базальтаў і туфаў, што ўтвараюць плато, над якімі ўзвышаюцца завостраныя грабяні. Вышыня дасягае 882 м. Шматлікія фіёрды. Карысныя выкапні: буры вугаль, торф, базальт.
Рэльеф гарысты, найвыш. пункт: гара Слейтараціндур (882 м). На Фарэрскіх астравах змешчаны найвышэйшы вертыкальны скальны абрыў свету мыс Эніберг (754 м).
Клімат астравоў марскі з невялікай розніцай паміж тэмпературамі летам і зімой. Характэрна ветранае дажджлівае надвор’е, туманы. Сярэдняя тэмпература самага халоднага месяца — сакавіка 3 °С, самага цёплага — ліпеня 10 °С. Для клімата архіпелага характэрныя дажджы на працягу ўсяго года, моцныя вятры, асабліва зімой, вялікая вільготнасць паветра, туманы. За год выпадае ў сярэднім каля 1 500 мм ападкаў. Зімою яны выпадаюць часцей за ўсё ў выглядзе ліўняў. Снег, як правіла, растае на працягу некалькіх дзён, хоць на вяршынях трымаецца аж да наступлення вясны.
На Фарэрах няма лясоў, трапляюцца толькі карлікавая вярба, нізкарослы хвойнік, верас ды чарніцы. Сустракаюцца лугі, тарфянікі, верасоўнікі. Паўднёвыя схілы плато і рачныя даліны ўкрыты травяністай расліннасцю. На скалах нічога не расце акрамя імхоў і лішайнікаў.
На архіпелагу зусім няма паўзуноў і земнаводных, а млекакормячыя патрапілі сюды ўжо ў гістарычны час. Разнастайная і багатая фаўна пярнатых: тут жыве 227 відаў птушак, у асноўным балотных і вадаплаўных. Ёсць птушыныя базары. Прыбярэжныя воды багатыя рыбай: траска, палтус, селядзец і інш.
Прыродныя рэсурсы: рыба і морапрадукты, гідраэлектраэнергія, магчыма, нафта і газ (на кантынентальным шэльфе). Эканоміка ў значнай ступені залежыць ад рыбалоўства. Ёсць гандлёвы флот, 18 караблёў (2006). Транспарт: 458 км дарог (2003), 1 аэрапорт.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Астравы заселеныя вікінгамі-пасяленцамі з IX стагоддзя, з XIV стагоддзя палітычна звязаныя з Каралеўствам Даніі, з 1948 года — «заморская самакіроўная тэрыторыя» Даніі (адміністрацыйны цэнтр — Торсхаўн).
Дзяржаўны лад
[правіць | правіць зыходнік]Адміністрацыйны падзел: 34 муніцыпалітэты.
Палітычныя партыі
[правіць | правіць зыходнік]- Народная партыя
- Рэспубліканская партыя
- Сацыял-дэмакратычная партыя
- Партыя Звяза
- Цэнтрысцкая партыя
- Партыя самакіраваняя
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Важнейшая галіна гаспадаркі — рыбалоўства. Развіваецца авечкагадоўля. Вядзецца традыцыйны промысел кітоў, грындаў і дэльфінаў[1].
Зямлі, прыдатнай для засялення і земляробства, мала, амаль уся яна абмежавана прыбярэжнымі нізінамі.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Фарэрскія астравы
- Афіцыйны сайт прэм'ер-міністра
- Афіцыйны турыстычны сайт
- Faroeislands.dk Усе населеныя пункты Фарэрскіх астравоў
- Галерэя фатаграфій фарэрскіх астравоў Архівавана 11 мая 2013.
- Інфармацыйныя матэрыялы пра фарэрскія грашовыя знакі
- Фатаграфіі Фарэрскіх астравоў Архівавана 10 студзеня 2008.
- Фатаграфіі Фарэрскіх астравоў
- Звесткі пра Фарэрскія астравы на сайце ЦВУ ЗША Архівавана 6 мая 2019.
- FaroeNature.net Прырода Фарэрскіх астравоў Архівавана 20 кастрычніка 2017.
- Вэбкамера якая здымае ў рэальным часе віды Фарэрскіх астравоў недалёка ад сталіцы г. Торсхаўн
- Маркі Фарэрскіх астравоў Архівавана 1 кастрычніка 2005.
- Народныя танцы Фарэрскіх астравоў Архівавана 7 мая 2006.
- Афіцыйны сайт сталіцы Фарэрскі астравоў Торсхаўн
- Сайт прысвечаны Фарэрскаму народнаму карагоду Архівавана 22 студзеня 2012.
- Афіцыйны сайт Універсітэта Фарэрскіх астравоў
- Прадстаўніцтва Фарэрскіх астравоў у Лондане
- Місія Фарэр пры Еўрапейскім саюзе Архівавана 10 сакавіка 2014.
- Нацыянальны банк Фарэрскіх астравоў Архівавана 25 снежня 2012.
- Фарэрскі гандлёвы савет Архівавана 22 студзеня 2012.
- Партал, прысвечаны здабычы, гадоўлі і перапрацоўцы рыбы на Фарэрах
- Партал, прысвечаны кітабойнай здабычы ў фарэрскіх водах
- Фарэрскае статыстычнае ўпраўленне
- Статыстычны штогоднік-2006 (на англійскай мове) (англ.)