Перайсці да зместу

Ірбенскі праліў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ірбенскі праліў
эст. Kura kurk, лат. Irbes jūras šaurums
Від на мыс Дамеснес і Ірбенскі праліў
Від на мыс Дамеснес і Ірбенскі праліў
Характарыстыкі
Шырынянайменшая 27[1] км
Даўжыня55[1] км
Размяшчэнне
57°48′00″ пн. ш. 22°12′30″ у. д.HGЯO
ЗвязваеБалтыйскае мора, Рыжскі заліў
Раздзяляевостраў Саарэмаа і Курземскі паўвостраў 
Крайнія мысыСырвесяэр, Дамеснес
Краіны
РэгіёныСаарэмаа, Вэнтспілскі край, Дундажскі край
Ірбенскі праліў (Балтыйскае мора)
Ірбенскі праліў
Ірбенскі праліў

Ірбенскі праліў (эст.: Kura kurk[2], лат.: Irbes jūras šaurums[2], ліў.: Sūr mer[3]) — праліў, які злучае Рыжскі заліў і Балтыйскае мора[4]. З'яўляецца воднай граніцай паміж прыбалтыйскімі дзяржавамі — Эстоніяй і Латвіяй[2]. Размешчаны паміж эстонскім паўвостравам Сырвэ[5] (крайні паўднёвы пункт вострава Саарэмаа) і мысам Колкасрагс[5] — паўночнай канечнасцю Курземскага (Курляндскага) паўвострава, які належыць Латвіі[1].

Найважнейшы порт — Вэнтспілс. Пераважныя глыбіні па-за фарватара — 10-20 м. У халодную зіму замярзае[6]. Найменшая глыбіня фарватара — 5 м[1].

У жніўні 1915 года ў водах Ірбенскага праліва адбыўся шэраг марскіх бітваў паміж расійскай эскадрай на чале з браняносцам «Слава» і нямецкім флотам, які ўключаў у сябе лінкары «Позен» і «Насау».

  1. а б в г Проливы / В Эстонии // Альфа и Омега : Краткий справочник : [пер. с эстонского] = A ja O. Taskuteatmik / Редакторы: Т. Бурилова, И. Коробов, А. Юрна. — Таллин : Издательство «Валгус», 1987. — С. 99. — 60 000 экз.
  2. а б в Irbes jūras šaurums (лат.). — Інфармацыя пра аб’ект у публічнай версіі базы даных тапонімаў Латвіі на сайце Латвійскага агенцтва геапрасторавай інфармацыі (LĢIA): lgia.gov.lv (лат.).
  3. Ирбенский пролив (руск.). — вынікі пошуку ў базе даных геаграфічных назваў Інстытута эстонскай мовы (KNAB; Eesti Keele Instituudi kohanimeandmebaas): eki.ee/knab/knab.htm (эст.) (англ.) (руск.). Праверана 13 кастрычніка 2017.
  4. Ірбенскі праліў // Словарь географических названий СССР / ГУГК, ЦНИИГАиК. — 2-е изд., перераб. и доп. — М. : Недра, 1983. — С. 95.
  5. а б [O-34-XXIII ]. Маштаб: 1 : 200 000. Стан мясцовасці на Валдемарпилс год. Выданне 1986 г. (руск.)
  6. ВСЭ (2-выданне)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 23 мая 2019.