Спіс памерлых у 2018 годзе
Выгляд
Студзень
[правіць | правіць зыходнік]- 3 студзеня: Людміла Барысаўна Яфімава (80) — народная артыстка Беларусі, харавы дырыжор
- 5 студзеня: Джон Янг (87) — амерыканскі астранаўт (нар. 24.9.1930)
- 7 студзеня: Франс Галь (70) — французская спявачка
- 8 студзеня: Джордж Максвел Рычардс (86) — палітык Трынідада і Табага, прэзідэнт (2003—2013)[1]
- 10 студзеня: Міхаіл Міхайлавіч Дзяржавін (81) — расійскі акцёр[2]
- 15 студзеня: Далорэс О’Рыардан (46) — ірландская спявачка[3]
- 15 студзеня: Віктар Іванавіч Анпілаў (72) — расійскі грамадскі і палітычны дзеяч[4]
- 17 студзеня: Уладзімір Сяргеевіч Улашчык (74) — беларускі вучоны-медык, фізіятэрапеўт, Міністр аховы здароўя Беларусі (1986—1990), дырэктар Інстытута фізіялогіі НАН Беларусі (2005—2010), акадэмік НАН Беларусі (2009)[5]
- 22 студзеня: Васіль Цімафеевіч Якавенка (81) — беларускі пісьменнік, публіцыст, грамадскі дзеяч[6]
- 24 студзеня: Міхаіл Уладзіміравіч Анемпадыстаў (53) — беларускі дызайнер, графік, мастак, фатограф, паэт, перакладчык і публіцыст[7]
- 25 студзеня: Людміла Пятроўна Сенчына (67) — савецкая і расійская спявачка, народная артыстка Расіі[8]
- 27 студзеня: Інгвар Кампрад (91) — шведскі прадпрымальнік, заснавальнік мэблевага канцэрна IKEA[9]
- 28 студзеня: Нэлі Багуслаўская (82) — беларуская эстрадная спявачка, заслужаная артыстка Беларусі[10]
- 31 студзеня: Леанід Канстанцінавіч Кадэнюк (67) — украінскі касманаўт, герой Украіны[11]
- 31 студзеня: Анатоль Ізраілевіч Рэзнікаў (77) — савецкі рэжысёр анімацыйных фільмаў[12]
Люты
[правіць | правіць зыходнік]- 1 лютага: Барыс Уладзіміравіч Кіт (107) — беларускі і амерыканскі грамадскі дзеяч, педагог[13]
- 3 лютага: Раман Мікалаевіч Філіпаў (33) — расійскі ваенны лётчык.
- 7 лютага: Генадзь Міхайлавіч Гарбук (83) — беларускі акцёр тэатра і кіно, народны артыст Беларусі (1980)[14]
- 15 лютага: Тамара Мікалаеўна Ніжнікава (92) — беларуская оперная спявачка, народная артыстка СССР (1964)[15]
- 16 лютага: Хелі Ляэтс (85) — эстонская спявачка
- 21 лютага: Аляксандр Станіслававіч Шымкавяк (63) — беларускі баскетбольны трэнер
- 21 лютага: Леў Кантаровіч (82) — былы старшыня Федэрацыі хакея Беларусі (1993—1997)[16]
- 27 лютага: Іаан Місяюк (94) — найстарэйшы клірык Беларускай праваслаўнай царквы, мітрафорны протаіерэй, ганаровы настаяцель Уваскрасенскага кафедральнага сабора ў Барысаве[17].
Сакавік
[правіць | правіць зыходнік]- 2 сакавіка: Георгій Васілевіч Штыхаў (90) — беларускі археолаг, гісторык, доктар гістарычных навук (1983), прафесар (1989), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1991)[18]
- 3 сакавіка: Валянціна Пятроўна Лемцюгова (82) — беларуская мовазнаўца, доктар філалагічных навук (1987), прафесар (1993)[19]
- 3 сакавіка: Віргіліюс Нарэйка (82) — літоўскі оперны спявак (тэнар), педагог, прафесар, народны артыст СССР (1970)
- 9 сакавіка: Валянцін Уладзіміравіч Вялічка (73) — беларускі дыпламат, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Латвіі (1993—1997) і ва Украіне (2001—2016)[20]
- 10 сакавіка: Юбер дэ Жываншы (91) — французскі мадэльер.
- 12 сакавіка: Алег Паўлавіч Табакоў (82) — савецкі і расійскі акцёр тэатра і кіно, рэжысёр, народны артыст СССР (1988)[21]
- 14 сакавіка: Стывен Уільям Хокінг (76) — англійскі фізік-тэарэтык[22]
- 22 сакавіка : Іван Паўлавіч Неўмывакін (89) — савецкі і расійскі ўрач, вучоны-медык
- 24 сакавіка: Ліз Асіа (94) — швейцарская спявачка
- 26 сакавіка: Сяргей Панцялеевіч Маўродзі (62) — заснавальнік АТ «МММ», якое разглядаецца як класічная і найбуйнейшая ў гісторыі Расіі фінансавая піраміда[23]
- 28 сакавіка: Алег Андрэевіч Анофрыеў (87) — савецкі і расійскі акцёр[24]
Красавік
[правіць | правіць зыходнік]- 1 красавіка: Уладзіслаў Аляксеевіч Астапенка (68) — беларускі ўрач, дзяржаўны дзеяч, навуковец[25].
- 2 красавіка: Віні Мандэла (81) — паўднёваафрыканскі палітык, былая жонка Нэльсана Мандэлы[26].
- 2 красавіка: Уладзімір Антонавіч Піліповіч (86) — беларускі фізік, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1980), доктар фізіка-матэматычных навук (1972), прафесар (1977), заслужаны дзеяч навукі БССР (1978), лаўрэат дзяржаўных прэмій СССР і Рэспублікі Беларусь[27].
- 3 красавіка: Барбру Свенсан, больш вядомая як Ліль-Бабс (80) — шведская спявачка, удзельніца конкурсу Еўрабачання-1961
- 6 красавіка: Аляксандр Мікалаевіч Курловіч (56) — беларускі атлет, Алімпійскі чэмпіён[28].
- 8 красавіка: Лейла Абашыдзэ (88) — грузінская кінаактрыса, народная артыстка Грузіі (1965)[29].
- 13 красавіка: Мілаш Форман (86) — чэшскі і амерыканскі кінарэжысёр і сцэнарыст[30].
- 15 красавіка: Міхаіл Ільіч Цэйцін (97) — беларускі трэнер і выкладчык, заслужаны трэнер СССР і Рэспублікі Беларусь[31].
- 17 красавіка: Барбара Буш (92) — жонка 41-га прэзідэнта ЗША Джорджа Буша старэйшага, маці 43-га прэзідэнта Джорджа Буша малодшага і 43-га губернатара Флорыды Джэба Буша[32].
- Не пазней 20 красавіка: Тым Берглінг, больш вядомы як Avicii (28) — шведскі дыджэй[33].
- 24 красавіка: Іван Васільевіч Гайшун (71) — беларускі матэматык, доктар фізіка-матэматычных навук (1984), прафесар (1992), акадэмік (1991) НАН Беларусі[34].
Май
[правіць | правіць зыходнік]- 1 мая: Ванда Вілкамірская (89) — польская скрыпачка і музычны педагог
- 2 мая: Ван Даньфэн (93) — кітайская актрыса
- 3 мая: Афонсу Длакама (65) — мазамбіцкі палітык
- 4 мая: Хуан Марана (76) — іспанскі палітычны дзеяч, мэр Леона (1979–1987, 1989–1995)
- 5 мая: Эрмана Альмі (86) — італьянскі кінарэжысёр, сцэнарыст і прадзюсар
- 6 мая: Халед Мохі эд-Дын (95) — егіпецкі палітычны дзеяч, засноўнік левай партыі Тагаму, адзін з лідараў рэвалюцыі 1952 года, лаўрэат Міжнароднай Ленінскай прэміі «За ўмацаванне міру паміж народамі»
- 7 мая: Міхаіл Юр’евіч Герман (85) — савецкі і расійскі мастацтвазнаўца, прафесар, доктар мастацтвазнаўства, пісьменнік
- 8 мая: Джордж Дакмеджан (89) — амерыканскі палітык, член Рэспубліканскай партыі ЗША, губернатар Каліфорніі (1983—1991)
- 9 мая: Амар Дауд (35) — лівійскі футбаліст, гулец Нацыянальнай зборнай Лівіі; памёр у выніку ДТЗ
- 10 мая: Дэвід Гудал (104) — англійскі і аўстралійскі геабатанік і эколаг-статыстык
- 15 мая: Рэйман Уілсан (83) — брытанскі футбаліст, гулец зборнай Англіі, чэмпіён свету 1966 года[35].
- 17 мая: Рычард Пайпс (94) — польскі і амерыканскі гісторык
- 22 мая: Віктар Аляксеевіч Піскароў (89) — міністр унутраных спраў БССР
- 23 мая: Філіп Рот (85) — амерыканскі пісьменнік, лаўрэат Пулітцэраўскай прэміі
- 28 мая: Арсень Ліс (84) — беларускі фалькларыст, літаратуразнаўца, літаратар. Доктар філалагічных навук
Чэрвень
[правіць | правіць зыходнік]- 2 чэрвеня: Віктар Іванавіч Бялевіч (75) — беларускі баскетбольны трэнер.
- 6 чэрвеня: Эдуард Барысавіч Зарыцкі (72) — беларускі кампазітар[36].
- 6 чэрвеня: Кіра Георгіеўна Муратава (83) — украінскі і савецкі кінарэжысёр, сцэнарыстка і актрыса.[37]
- 8 чэрвеня: Міхась Мушынскі (87) — беларускі крытык, літаратуразнавец.
- 10 чэрвеня: Авенір Вайнштэйн (83) — беларускі джазмен і кампазітар[38].
- 13 чэрвеня: Іосіф Віктаравіч Залуцкі (67) — беларускі вучоны-анколаг.
- 14 чэрвеня: Станіслаў Сяргеевіч Гаварухін (82) — савецкі і расійскі кінарэжысёр і сцэнарыст[39].
- 26 чэрвеня: Алесь Зайка (69) — беларускі краязнавец.
- 28 чэрвеня: Крысцінэ Нёстлінгер (81) — аўстрыйская пісьменніца.
- 30 чэрвеня: Анатоль Нарцысавіч Занеўскі (80) — беларускі архітэктар, графічны дызайнер.
Ліпень
[правіць | правіць зыходнік]- 3 ліпеня: Робі Мюлер (78) — нідэрландскі кінааператар.
- 10 ліпеня: Мікалай Іванавіч Дземянцей (88) — беларускі савецкі палітычны дзеяч.
- 19 ліпеня: Іван Іванавіч Савосцікаў (76) — беларускі футбаліст і трэнер[40].
- 19 ліпеня: Дзяніс Юр’евіч Тэн (25) — казахстанскі фігурыст, бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 2014 года ў Сочы[41].
- 27 ліпеня: Уладзімір Мікалаевіч Вайновіч (85) — расійскі празаік, паэт і драматург[42].
Жнівень
[правіць | правіць зыходнік]- 4 жніўня: Аляксандр Міхайлавіч Кулінковіч (46) — беларускі рок-музыкант, заснавальнік і вакаліст гурта «Neuro Dubel».[43].
- 14 жніўня: Мікалай Міхайлавіч Кірычэнка (72) — беларускі акцёр, Народны артыст Беларусі.[44].
- 14 жніўня: Эдуард Мікалаевіч Успенскі (80) — савецкі і расійскі пісьменнік, драматург і сцэнарыст, аўтар дзіцячых кніг, тэлевядучы.[45].
- 15 жніўня: Хведар Нюнька (91) — беларускі грамадска-культурны дзеяч у Літве.[46]
- 16 жніўня: Арэта Франклін — амерыканская спявачка ў стылях рытм-энд-блюз, соўл і госпел
- 16 жніўня: Атал Біхары Ваджпаі (93) — індыйскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, 11-ы і 14-ы прэм’ер-міністр Індыі.[47]
- 18 жніўня: Кофі Анан (80) — ганскі дыпламат, Генеральны сакратар ААН (1997—2006), лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру[48].
- 21 жніўня: Іосіф Робертавіч Варановіч (89) — беларускі хірург, доктар медыцынскіх навук, заслужаны дзеяч навукі БССР, адзін з заснавальнікаў беларускай школы траўматалогіі і артапедыі, дырэктар БелНДІ траўматалогіі і артапедыі (1972—1993)[49].
- 23 жніўня: Алесь Ліпай (52) — беларускі журналіст і паэт, заснавальнік агенцтва навін БелаПАН[50].
- 25 жніўня: Джон Сідні Мак-Кейн (81) — амерыканскі палітык, кандыдат у прэзідэнты ЗША 2008 г.[51].
- 30 жніўня: Іосіф Давыдавіч Кабзон (80) — савецкі і расійскі эстрадны спявак, Народны артыст СССР (1987)[52].
- 31 жніўня: Аляксандр Уладзіміравіч Захарчанка (42) — ваенны і дзяржаўны дзеяч непрызнанай Данецкай Народнай Рэспублікі[53].
Верасень
[правіць | правіць зыходнік]- 11 верасня: Васіль Сцяпанавіч Казакоў (83) — першы міністр аховы здароўя незалежнай Беларусі[54]).
- 21 верасня: Чан Дай Куанг (61) — Прэзідэнт В’етнама (2016—2018)[55].
- 22 верасня: Анатоль Анатолевіч Капскі (52) — беларускі бізнесмен і спартыўны дзеяч[56].
Кастрычнік
[правіць | правіць зыходнік]- 1 кастрычніка: Шарль Азнавур (94) — французскі спявак, музыкант, акцёр, пісьменнік[57]
- 2 кастрычніка: Раман Андрэевіч Карцаў (79) — савецкі і расійскі акцёр эстрады, тэатра і кіно[58].
- 2 кастрычніка: Джамаль Хашогі (59) — журналіст, аглядальнік і пісьменнік з Саудаўскай Аравіі[59].
- 8 кастрычніка: Мансерат Кабалье (85) — іспанская оперная спявачка (сапрана)[60].
- 22 кастрычніка: Фёдар Данілавіч Клімчук (83) — беларускі мовазнавец-дыялектолаг, гісторык[61].
- 26 кастрычніка: Мікалай Пятровіч Карачанцаў (73) — савецкі і расійскі акцёр[62].
Лістапад
[правіць | правіць зыходнік]- 1 лістапада: Юрый Нарайравіч Варданян (62) — савецкі цяжкаатлетык, чэмпіён летніх Алімпійскіх гульняў у Маскве (1980), заслужаны майстар спорту СССР (1977), бацька Норыка Варданяна[63].
- 4 лістапада: Кацярына Віктараўна Гандзюк (33) — украінская палітычная і грамадская дзяячка; наступствы тэракта[64].
- 9 лістапада: Уладзіслаў Ігаравіч Ахроменка (53) — беларускі пісьменнік, празаік, драматург і кінасцэнарыст.
- 12 лістапада: Стэн Лі (95) — амерыканскі пісьменнік, акцёр, прадзюсар, тэлевядучы, сцэнарыст, рэдактар і стваральнік мноства натуралістычных персанажаў коміксаў[65].
- 12 лістапада: Ігар Міхайлавіч Лучанок (80) — беларускі кампазітар і педагог, народны артыст Беларусі (1982) і СССР (1987)[66].
- 17 лістапада: Яўген Віктаравіч Осін (54) — расійскі эстрадны спявак і кампазітар[67].
- 17 лістапада: Дыяна Ігнатаўна Петрыненка (88) — украінская, савецкая спявачка (лірыка-каларатурнае сапрана), педагог, Народная артыстка СССР (1975)[68].
- 18 лістапада: Уладзімір Іванавіч Журавель (47) — беларускі футбаліст (абаронца), трэнер[69].
- 30 лістапада: Джордж Герберт Уокер Буш (94) — 41-ы прэзідэнт ЗША (1989—1993)[70].
Снежань
[правіць | правіць зыходнік]- 1 снежня: Аляксандр Міхайлавіч Абрамовіч (74) — беларускі юрыст, дзяржаўны дзеяч, доктар юрыдычных навук[71].
- 3 снежня: Андрэй Рыгоравіч Бітаў (81) — расійскі пісьменнік. Лічыцца адным з пачынальнікаў постмадэрнізму ў рускай літаратуры
- 19 снежня: Кім Дзмітрыевіч Цесакоў (82) — беларускі кампазітар, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь[72].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Former President George Maxwell Richards dies Архівавана 9 студзеня 2018.
- ↑ Памёр расійскі акцёр Міхаіл Дзяржавін
- ↑ У Лондане памерла салістка ірландскага гурта The Cranberries Далорэс О’Рыярдан Архівавана 3 снежня 2021.
- ↑ Памёр расійскі палітык Віктар Анпілаў Архівавана 27 жніўня 2018.
- ↑ Памёр былы міністр аховы здароўя Беларусі Уладзімір Улашчык(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 красавіка 2022. Праверана 7 мая 2018.
- ↑ Памёр пісьменнік Васіль Якавенка . Наша Ніва (23 студзеня 2018). Праверана 23-01-2018.
- ↑ Памёр паэт і мастак Міхал Анемпадыстаў
- ↑ Памерла спявачка Людміла Сенчына
- ↑ Ingvar Kamprad har avlidit — blev 91 år (шведск.)
- ↑ Памерла спявачка Нэлі Багуслаўская(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 красавіка 2022. Праверана 7 мая 2018.
- ↑ Памёр украінскі касманаўт Леанід Кадзянюк
- ↑ Памёр стваральнік мульцікаў пра ката Леапольда
- ↑ Памёр самы стары беларус свету, асветнік і навуковец Барыс Кіт
- ↑ Памёр Народны артыст Беларусі і акцёр Купалаўскага тэатра Генадзь Гарбук
- ↑ Памерла оперная спявачка Тамара Ніжнікава
- ↑ Памёр былы старшыня Федэрацыі хакея Беларусі Леў Кантаровіч
- ↑ Памёр найстарэйшы святар БПЦ
- ↑ Памёр гісторык Георгій Штыхаў
- ↑ Памерла Валянціна Лемцюгова. Гэта яна адстаяла беларускую тапаніміку
- ↑ Памёр экс-амбасадар Беларусі ва Украіне Валянцін Вялічка
- ↑ Памёр Алег Табакоў(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 сакавіка 2018. Праверана 10 мая 2018.
- ↑ Памёр Стывен Хокінг
- ↑ Памёр стваральнік «МММ» Сяргей Маўродзі
- ↑ Памёр акцёр Алег Анофрыеў, які агучыў “Брэменскіх музыкантаў”
- ↑ Памёр Уладзіслаў Аляксеевіч Астапенка Архівавана 7 мая 2018.
- ↑ Памерла Віні Мандэла. Яна змагалася супраць расавай сегрэгацыі разам са сваім мужам Нельсанам
- ↑ Ушел из жизни академик В.А. Пилипович
- ↑ Памёр двухразовы алімпійскі чэмпіён Аляксандр Курловіч
- ↑ Памерла легендарная савецкая і грузінская актрыса Лэйла Абашыдзэ
- ↑ Памёр Мілаш Форман — рэжысёр фільма «Палёт над гняздом зязюлі»
- ↑ Памёр вядомы трэнер і выкладчык Міхаіл Цэйцін
- ↑ Памерла Барбара Буш, жонка 41-га прэзідэнта ЗША і маці 43-га
- ↑ Мегапапулярны шведскі дыджэй Avicii памёр у 28 гадоў
- ↑ Умер академик Иван Васильевич Гайшун (руск.)
- ↑ Памёр Рэйман Уілсан (руск.)
- ↑ Памёр кампазітар Эдуард Зарыцкі
- ↑ Памерла рэжысёр Кіра Муратава
- ↑ Памёр вядомы беларускі джазмен і кампазітар Авенір Вайнштэйн
- ↑ Памёр савецкі і расійскі рэжысёр Станіслаў Гаварухін
- ↑ Памёр футбольны трэнер Іван Савосцікаў
- ↑ Фігурыста-чэмпіёна Дзяніса Тэна ў Казахстане забілі нажом
- ↑ Памёр Уладзімір Вайновіч(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 31 ліпеня 2018. Праверана 4 жніўня 2018.
- ↑ Памёр спявак Аляксандр Кулінковіч
- ↑ «Быў чалавекам Тэатра». Памёр акцёр Мікалай Кірычэнка, Радыё Свабода, 14-08-2018
- ↑ Памёр Эдуард Успенскі Архівавана 29 кастрычніка 2020., Intex-press, 15-08-2018
- ↑ Памёр Хведар Нюнька, шматгадовы лідар беларусаў Літвы, Радыё Свабода, 15-08-2018
- ↑ Atal Bihari Vajpayee funeral will be held at 4pm on Friday (англ.)
- ↑ Памёр Кофі Анан
- ↑ Памёр заснавальнік беларускай школы траўматалогіі і артапедыі Іосіф Варановіч
- ↑ Раптоўна памёр заснавальнік БелаПАН Алесь Ліпай(недаступная спасылка)
- ↑ Памёр амерыканскі палітык Джон Мак-Кейн
- ↑ Памёр спявак і палітык Іосіф Кабзон
- ↑ У Данецку забіты лідар ДНР(недаступная спасылка)
- ↑ Умер первый министр здравоохранения независимой Беларуси Василий Казаков (руск.)(недаступная спасылка). tut.by. Архівавана з першакрыніцы 11 верасня 2018. Праверана 11.09.2018.
- ↑ Раптоўна памёр прэзідэнт В’етнама Чан Дай Куанг
- ↑ Памёр старшыня праўлення футбольнага клуба БАТЭ Анатоль Капскі
- ↑ Памёр Шарль Азнавур — адзін з найпапулярнейшых спевакоў ХХ стагоддзя
- ↑ Памёр артыст эстрады Раман Карцаў(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 кастрычніка 2018. Праверана 13 лістапада 2018.
- ↑ "Цела забітага журналіста Хашогі знайшлі ў рэзідэнцыі саудаўскага генконсула ў Стамбуле". Наша Ніва. 23 кастрычніка 2018. Праверана 23 кастрычніка 2018.
- ↑ У Барселоне памерла спявачка Мансерат Кабалье
- ↑ Памёр чалавек, які пераклаў Новы Запавет на заходнепалескі дыялект
- ↑ Памёр расійскі акцёр Мікалай Карачанцаў, які праславіў Белыя Росы
- ↑ Не стало легендарного армянского тяжелоатлета Юрия Вардаяняна (руск.)
- ↑ Убийство Екатерины Гандзюк: Все интересные факты (руск.)
- ↑ "Памёр стваральнік персанажаў Marvel Стэн Лі". Звязда. 13 лістапада 2018. Архівавана з арыгінала 18 сакавіка 2022. Праверана 13 лістапада 2018.
- ↑ Памёр кампазітар Ігар Лучанок(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 мая 2021. Праверана 13 лістапада 2018.
- ↑ "Памёр спявак Яўген Осін". Звязда. 17 лістапада 2018. Праверана 17 лістапада 2018.
- ↑ Померла відома українська співачка(недаступная спасылка)
- ↑ "Памёр вядомы беларускі футбаліст і трэнер Уладзімір Журавель". Звязда. 18 лістапада 2018. Праверана 18 лістапада 2018.
- ↑ Памёр былы прэзідэнт ЗША Джордж Буш-старэйшы. Яму было 94 гады
- ↑ Памёр адзін з папярэднікаў Ярмошынай у кіраўніцтве ЦВК Беларусі Архівавана 4 снежня 2018.
- ↑ https://minsknews.by/ushel-iz-zhizni-izvestnyiy-belorusskiy-kompozitor-kim-tesakov/ Архівавана 20 снежня 2018.