14 чэрвеня
Выгляд
← чэрвень → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | 2 | |||||
3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 |
10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 |
17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 |
24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 |
2024 |
14 чэрвеня — сто шэсцьдзесят пяты (сто шэсцьдзесят шосты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
[правіць | правіць зыходнік]- 1158: Першы дакументальны ўспамін пра горад Мюнхен у дакуменце Фрыдрыха I Барбаросы.
- 1177: Чампа захопліваюць сталіцу Кхмерскай імперыі Анкгор пасля марской бітвы на возеры Танлесап.
- 1325: Арабскі купец Ібн Батута пакінуў свой родны горад Танжэр і выправіўся ў 30-гадовае падарожжа.
- 1634: Заключаны мірны дагавор паміж Расіяй і Рэччу Паспалітаю; канец Смаленскай вайны.
- 1777: Зацверджаны нацыянальны сцяг ЗША з 13 белымі зоркамі на сінім фоне і 13 чырвона-белымі палосамі (па колькасці наяўных тады штатаў).
- 1791: Устаноўчым сходам падчас Вялікай французскай рэвалюцыі прыняты Закон Ле Шапелье, які забараняў гільдыі, працоўныя кааліцыі і права на забастоўку.
- 1792: Наданне герба Барысаву.
- 1847: Нямецкі хімік Роберт Бунзен вынайшаў гарэлку, дазваляючую рэгуляваць памер полымя (гарэлка Бунзена).
- 1898: У Расійскай імперыі ўпершыню заканадаўча абмежавана працягласць працоўнага дня.
- 1905: Паўстанне на расійскім браняносцы «Пацёмкін» (расійская рэвалюцыя, 1905—1907).
- 1906: У Беластоку адбыўся яўрэйскі пагром.
- 1936: Аўтамабіль BMW 328 упершыню прадстаўлены на Міжнароднай гонцы Эйфеля на трасе Нюрбургрынг.
- 1937: У Маскве арыштаваны Мікалай Галадзед.
- 1938: Заснаваны Беларускі дзяржаўны тэатр лялек.
- 1940: Войскі нацысцкай Германіі ўвайшлі ў Парыж.
- 1941: Пачалася дэпартацыя грамадзян Латвіі, Літвы і Эстоніі ў аддаленыя рэгіёны Расіі.
- 1982: Капітуляцыя аргенцінскіх войскаў на Фалклендскіх астравах (Фалклендская вайна).
- 1995: Тэрарыстычны атрад Шаміля Басаева захапіў у закладнікі каля 1600 чалавек у бальніцы горада Будзёнаўска.
Нарадзіліся
[правіць | правіць зыходнік]- 1730: Антоніа Сакіні, італьянскі кампазітар
- 1736: Шарль Кулон, французскі фізік (пам. 23.8.1806)
- 1862: Густаў Клімт, аўстрыйскі мастак (пам. 6.2.[918)
- 1867: Мітрафан Доўнар-Запольскі, беларускі гісторык, этнограф, эканаміст (пам. 30.9.1934)
- 1900: Міхаіл Забэйда-Суміцкі, беларускі спявак, педагог (пам. 21.12.1981)
- 1903: Алонза Чорч, амерыканскі логік і матэматык (пам. 11.8.1995)
- 1917: Атле Сельберг, нарвежскі матэматык
- 1924: Джэймс Блэк, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне 1988 (пам. 22.3.2010)
- 1928: Чэ Гевара, лацінаамерыканскі рэвалюцыянер (пам. 9.10.1967)
- 1928: Роберт Браўт, фізік-тэарэтык
- 1931: Ігар Сарокін, беларускі оперны спявак
- 1944: Жанна Бічэўская, расійская спявачка
- 1946: Дональд Трамп, 45-ы Прэзідэнт ЗША
- 1969: Штэфі Граф, нямецкая тэнісістка
Памерлі
[правіць | правіць зыходнік]- 847: Мяфодзій I, Патрыярх Канстанцінопальскі
- 1752: Шарль Антуан Куапель, французскі мастак
- 1903: Ян Карловіч, беларускі лінгвіст, этнограф, фалькларыст, музыказнаўца (нар. 28.5.1836)
- 1911: Юхан Северын Свенсен, нарвежскі кампазітар
- 1920: Макс Вебер, нямецкі сацыёлаг
- 1926: Мэры Касат, амерыканская мастачка (нар. 22.5.1844)
- 1934: Якаў Балглей, французскі мастак
- 1936: Гілберт Кіт Чэстэртан, брытанскі пісьменнік, журналіст і літаратуразнаўца
- 1946: Джон Лоўгі Бэрд, шатландскі інжынер
- 1947: Альбер Марке, французскі мастак
- 1965: Золтан Кемені, швейцарскі мастак і скульптар
- 1968: Сальваторэ Квазімада, італьянскі пісьменнік, паэт, перакладчык; лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (нар. 20.8.1901)
- 1986: Хорхэ Луіс Борхес, аргенцінскі пісьменнік
- 1987: Станіслаў Барэя, польскі рэжысёр, сцэнарыст
- 1994: Генры Манчыні, амерыканскі кампазітар і дырыжор
Святкуюць
[правіць | правіць зыходнік]- ААН: Сусветны дзень донара крыві
- ЗША: Дзень сцяга
- Ірак: Дзень жанчын
- Парагвай: Дзень міра
- Фалклендскія астравы: Дзень вызвалення