24 студзеня
Выгляд
← студзень → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
29 | 30 | 31 | ||||
2024 |
24 студзеня — дваццаць чацвёрты дзень года па Грыгарыянскім календары
Падзеі
[правіць | правіць зыходнік]- 41: Вайсковы трыбун Касій Херэя забівае рымскага імператара Гая Цэзара Калігулу.
- 1118: Геласій II стаў Папам Рымскім.
- 1521: Магелан адкрыў у Ціхім акіяне востраў Святога Паўла.
- 1848: Джэймс Маршал першы знайшоў золата ў Каліфорніі.
- 1915: Марская бітва ля Догер-банкі адбылася падчас Першай сусветнай вайны паміж германскай і англійскай эскадрамі.
- 1924: Петраград перайменавалі ў Ленінград.
- 1935: У ЗША упершыню ў продажы з’явілася баначнае піва.
- 1939: Адкрыта Дзяржаўная карцінная галерэя БССР — цяпер Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь.
- 1939: Землятрус у Чылі, загінула болей за 50 тыс. чалавек.
- 1992: Рэспубліка Беларусь усталявала дыпламатычныя адносіны з В'етнамам і Манголіяй.
- 1999: Філіял МАЗа выпусціў першы аўтобус для міжнародных перавозак.
- 2003: Паміж урадам Кот-д’Івуара і ўзброенай апазіцыяй заключана пагадненне ў Ліна-Маркусі (Францыя), як спроба мірнага ўрэгулявання вайны.
- 2015: Абстрэл жылых кварталаў Марыупаля ў ходзе узброенага канфлікту на ўсходзе Украіны.
- 2024: У Белгародскай вобласці пацярпеў крушэнне расійскі ваенна-транспартны самалёт Іл-76.
Нарадзіліся
[правіць | правіць зыходнік]- 1544: Гіліс ван Канінкслоа, нідэрландскі мастак
- 1712: Фрыдрых ІІ Вялікі, кароль прускі (пам. 17.8.1786)
- 1732: Бамаршэ, знакаміты французскі драматург і публіцыст (пам. 18.5.1799)
- 1746: Густаў ІІІ, кароль шведскі (пам. 29.3.1792)
- 1776: Эрнст Тэадор Амадэй Гофман, нямецкі літаратар, кампазітар, мастак (пам. 25.8.1822)
- 1850: Герман Эбінгаўз, нямецкі псіхолаг (пам. 26.2.1909)
- 1885: Юрый Тарыч, беларускі і расійскі кінарэжысёр, сцэнарыст, заснавальнік беларускага кіно (пам. 21.2.1967)
- 1848: Васіль Іванавіч Сурыкаў, рускі мастак (пам. 19.3.1916)
- 1922: Даніэль Буланжэ, французскі пісьменнік
- 1923: Жэнеўева Ас, французская мастачка
- 1926: Жорж Латнер, французскі кінарэжысёр
- 1927: Філіс Ламберт, канадскі архітэктар
- 1931: Міхась Мушынскі, гісторык беларускай літаратуры
- 1941: Эвальд Аавік, эстонскі акцёр
- 1961: Мікалай Абрамаў, вепскі паэт, аўтар першай мастацкай кнігі на вепскай мове.
- 1968: Мэры Лу Рэтан, амерыканская гімнастка, алімпійская чэмпіёнка
- 2001: Хантэр Армстранг, амерыканскі плывец, алімпійскі прызёр
Памерлі
[правіць | правіць зыходнік]- 41: Гай Цэзар Калігула, рымскі імператар (нар. 31.8.12)
- 772: Стэфан III, Папа Рымскі
- 1125: Давід IV Будаўнік, цар Грузіі
- 1711: Жан Берэн (Старэйшы), французскі мастак
- 1852: Ян Колар, славацкі паэт
- 1911: Аляксандр Аскерка, удзельнік паўстання Каліноўскага
- 1915: Артур Аўверс, нямецкі астраном
- 1920: Амедэо Мадыльяні, італьянскі мастак
- 1939: Аляксандр Канальт, нямецкі мастак
- 1965: Уінстан Чэрчыль, англійскі дзяржаўны дзеяч, прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі (1940—1945, 1951—1955), лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры 1953 (нар. 30.11.1874)
- 1971: Уладзімір Уладамірскі, беларускі акцёр (нар. 18.10.1893)
- 1982: Караль Борсук, польскі матэматык
- 1986: Лафает Рональд Хабард, амерыканскі пісьменнік і філосаф, заснавальнік царквы Саенталогіі (нар. 13.3.1911)
- 2018: Міхаіл Уладзіміравіч Анемпадыстаў, беларускі мастак, паэт
- 2021: Арык Браўэр, аўстрыйскі мастак
Святкуюць
[правіць | правіць зыходнік]- Румынія: Дзень аб’яднання