Перайсці да зместу

Атал Біхары Ваджпаі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Атал Біхары Ваджпаі
хіндзі: अटल बिहारी वाजपेयी
прэм’ер-міністр Індыі[d]
19 сакавіка 1998 — 19 мая 2004
Папярэднік I. K. Gujral[d]
Пераемнік Манмахан Сінгх
прэм’ер-міністр Індыі[d]
16 мая 1996 — 1 чэрвеня 1996
Папярэднік P. V. Narasimha Rao[d]
Пераемнік H. D. Deve Gowda[d]
міністр замежных спраў Індыі[d]
26 сакавіка 1977 — 28 ліпеня 1979
Папярэднік Yashwantrao Chavan[d]
Пераемнік Shyam Nandan Prasad Mishra[d]
міністр замежных спраў Індыі[d]
19 сакавіка 1998 — 5 снежня 1998
Папярэднік I. K. Gujral[d]
Пераемнік Jaswant Singh[d]

Нараджэнне 24 снежня 1924(1924-12-24)[1][2]
Смерць 16 жніўня 2018(2018-08-16)[4][5][…] (93 гады)
Веравызнанне індуізм
Партыя
Адукацыя
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Атал Біхары Ваджпаі ((хіндзі: अटल बिहारी वाजपेयी; [əˈʈəl bɪˈɦaːri ˈʋaːdʒpeːji]); 25 снежня 1924 — 16 жніўня 2018) — індыйскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, — 11-ы і 14-ы прэм’ер-міністр Індыі ў 1996 і пераабраны ў 1998, 1999—2004 гадах.

Нарадзіўся 25 снежня 1924 года ў Гваліёры (у тыя гады — сталіца аднайменнага княства, цяпер — у штаце Мадх’я-Прадэш). Адзін з найслынных індыйскіх палітыкаў канца XX стагоддзя.

У 1968—1973 прэзідэнт арганізацыі Раштрыя сваямсевак сангх. Упершыню абраны ў парламент Індыі ў 1957 годзе. Міністр замежных спраў у сакавіку 1977 — ліпені 1979 года. У 1980—1984, 1993—1996 — лідар парламенцкай фракцыі Бхарата джаната партыя (БДП). Лідар апазіцыі ў Лок Сабха 11-га склікання. У 1996 пасля перамогі БДП стаў прэм’ер-міністрам, пераабраны ў 1998 годзе.

13 кастрычніка 1999 года разам з НДА ўтварыў парламенцкую большасць.

Праводзіў рыначныя рэформы, палітыку па пераадоленні беднасці і росту ВУП (ён быў пры ім у рамках 7-8 %) і спрабаваў правесці мірныя перамовы з Пакістанам пасля абвастрэння сітуацыі ў канцы 1990-х гадоў.

Падчас прэм’ерства Ваджпаі Індыя правяла першыя ядзерныя выпрабаванні на палігоне ў штаце Раджастхан.

Зноскі