Вікіпедыя:Да выдалення
|
↑ | Калі ласка, дадавайце новыя тэмы зверху. |
На гэтай старонцы ўдзельнікі прапануюць старонкі для выдалення. Заяўкі павінны быць аргументаваны і спасылацца на правілы, галоўным чынам Вікіпедыя:Выдаленне старонак і Вікіпедыя:Чым не з’яўляецца Вікіпедыя.
Альтэрнатывы
Калі ласка, НЕ прапануйце артыкулы да выдалення ў наступных выпадках:
- Артыкул можна выдаліць «хутка» без абмеркавання: выпадкі яўнага вандалізму, машынны пераклад ці іншая мова тэксту, крытычна малы памер, тэставыя старонкі і падобнае (гл. падрабязней Вікіпедыя:Хуткае выдаленне).
- Артыкул парушае аўтарскія правы: глядзіце змешчаную там інструкцыю.
- Артыкул проста вандалізаваны: адкаціце яго да звычайнай версіі
- Назва некарэктна ці ненейтральна: Вікіпедыя:Да перайменавання ці (у відавочных выпадках) пераймянуйце самі.
- Артыкул трэба аб’яднаць з іншым артыкулам: Вікіпедыя:Да аб’яднання.
- Артыкул трэба падзяліць на некалькі: Вікіпедыя:Да падзелу.
- Артыкул патрабуе паляпшэння ці іншай змены: напішыце пра гэта на старонку абмеркавання артыкула ці пастаўце на артыкул адпаведны шаблон (гл. Вікіпедыя:Артыкулы да паляпшэння і Шаблон:rq) або змяніце артыкул самі.
Выстаўленне старонкі да выдалення
- Дадайце ў пачатку старонкі шаблон {{да выдалення}} з кароткім апісаннем, чаму яна выстаўлена да выдалення.
- Стварыце тэму на гэтай старонцы ў фармаце:
== [[Назва артыкула]] ==
Апісанне аргументацыі... --~~~~
Значкі для галасавання
Дзеля большай яснасці пры галасаванні выкарыстоўваюцца наступныя значкі:
- Выдаліць — шаблон {{Выдаліць}};
- Устрымліваюся — шаблон {{Устрымліваюся}};
- Пакінуць — шаблон {{Пакінуць}}.
Пры галасаванні, калі ласка, патлумачце ваш выбар.
Калі вы бярэцеся выправіць артыкул і тым самым выратаваць яго ад выдалення, вы можаце скарыстацца наступным значком:
- Я выратую артыкул! (абяцаю паспець да пазначанай даты) — шаблон {{Зраблю}} з параметрам даты.
Пры карыстанні значкамі памятайце, што гэта старонка не з’яўляецца старонкай галасавання, значкі Выдаліць і Пакінуць могуць выкарыстоўвацца для яўнага пазначэння меркавання і спрашчэння пры падвядзенні вынікаў, аднак яны мусяць быць падмацаваны абгрунтаваннем. Пры падвядзенні выніку ўлічваецца сіла аргументаў, а не колькасць галасоў. Галасы без абгрунтавання могуць ігнаравацца пры падвядзенні вынікаў.
Бягучыя абмеркаванні
Новыя тэмы, калі ласка, дадавайце зверху
Маргіналія, праект рабочай групы «Хрысціянская візія» можа цалкам змясціцца ў артыкуле пра гэту рабочую групу. --JerzyKundrat (размовы) 21:03, 25 жніўня 2024 (+03)
- праверыць на значнасць. Калі ёсць нейкія другасныя крыніцы, змясціць інфармацыю ў артыкул пра саму арганізацыю. Plaga med (размовы) 21:28, 25 жніўня 2024 (+03)
- Выдаліць Няма значнасці. Незалежных крыніц не прыведзена, выкарыстоўваюцца афіляваныя спасылкі. У артыкула пра "групу", дарэчы, такая ж праблема. --Авадзень (размовы) 12:05, 26 жніўня 2024 (+03)
- Буду ўдзячны, калі растлумачыце, як ОВД-Інфо, Forum 18, NÖK, ці навуковыя часопісы Studia Universitatis Babeș-Bolyai Theologia Catholica Latina; Euxeinos; Religion, State and Society афіляваныя да прадмета артыкула. Malplab (размовы) 20:36, 26 жніўня 2024 (+03)
- Меў на ўвазе зноскі 7, 8, 9, 10, 12. Што датычна пералічаных: публікацыі ОВД-Інфо, Forum 18, NÖK не прысвечаны ўласна ХСВ, а толькі спасылаюцца на яе пры аглядзе бягучай рэлігійнай абстаноўкі. Не шукаў, што там у навуковых публікацыях, але ці там не тое самае? --Авадзень (размовы) 21:00, 26 жніўня 2024 (+03)
Арыгінальнае даследаванне без нармальных крыніц.--Lš-k. (размовы) 03:35, 20 жніўня 2024 (+03)
- Выдаліць Арыгінальнае даследванне. --Rymchonak (размовы) 08:40, 20 жніўня 2024 (+03)
- Выдаліць. У Этнаграфія Беларусі, ТСБМ (1989), ВСЭ3 том. 24-1 інфармацыі няма. У Рувікі ёсць Спорыш (мифология), але не пра сімвал.--VladimirZhV (размовы) 09:07, 20 жніўня 2024 (+03)
Вынік
Старонка выдалена як арыгінальнае даследаванне, верыфікаваную інфармацыю можна атрымаць з артыкула Паход Булак-Балаховіча. --JerzyKundrat (размовы) 14:45, 19 жніўня 2024 (+03)
Вынік
Нечытальны машынны пераклад выдалены. --JerzyKundrat (размовы) 14:35, 19 жніўня 2024 (+03)
Вельмі шмат месцаў, дзе сэнс тэксту страчваецца, як напр. у раздзеле "Пілотны сезон (2011)". Хіба што можна вычытаць пару абзацаў, і ў такім варыянце артыкул захаваць. --JerzyKundrat (размовы) 23:51, 2 жніўня 2024 (+03)
- Чаму бессэнсоўны, я проста пераклаў з рускай вікіпедыі Rareny (размовы) 16:23, 3 жніўня 2024 (+03)
- То бок маем дылетанскі пераклад. --JerzyKundrat (размовы) 16:25, 3 жніўня 2024 (+03)
- руск.: орудия, гэта не бел.: гарматы --JerzyKundrat (размовы) 16:29, 3 жніўня 2024 (+03)
- То бок маем дылетанскі пераклад. --JerzyKundrat (размовы) 16:25, 3 жніўня 2024 (+03)
Жалезны Барон апранае на сябе браню, але Першародная вывяргае на яго полымя, складаючы яго ў расплаўлены метал, — але й відовішча пэўна было. --JerzyKundrat (размовы) 16:09, 14 жніўня 2024 (+03)
- Выдаліць Машынны пераклад. --Rymchonak (размовы) 12:45, 16 жніўня 2024 (+03)
Архіў
Радкі закрытых тэм перамяшчаюцца ў архіў.