Вікіпедыя:Да выдалення
|
↑ | Калі ласка, дадавайце новыя тэмы зверху. |
![]() |
На гэтай старонцы ўдзельнікі прапануюць старонкі для выдалення. Заяўкі павінны быць аргументаваны і спасылацца на правілы, галоўным чынам Вікіпедыя:Выдаленне старонак і Вікіпедыя:Чым не з’яўляецца Вікіпедыя.
Альтэрнатывы[правіць зыходнік]
Калі ласка, НЕ прапануйце артыкулы да выдалення ў наступных выпадках:
- Артыкул можна выдаліць «хутка» без абмеркавання: выпадкі яўнага вандалізму, машынны пераклад ці іншая мова тэксту, крытычна малы памер, тэставыя старонкі і падобнае (гл. падрабязней Вікіпедыя:Хуткае выдаленне).
- Артыкул парушае аўтарскія правы: глядзіце змешчаную там інструкцыю.
- Артыкул проста вандалізаваны: адкаціце яго да звычайнай версіі
- Назва некарэктна ці ненейтральна: Вікіпедыя:Да перайменавання ці (у відавочных выпадках) пераймянуйце самі.
- Артыкул трэба аб’яднаць з іншым артыкулам: Вікіпедыя:Да аб’яднання.
- Артыкул трэба падзяліць на некалькі: Вікіпедыя:Да падзелу.
- Артыкул патрабуе паляпшэння ці іншай змены: напішыце пра гэта на старонку абмеркавання артыкула ці пастаўце на артыкул адпаведны шаблон (гл. Вікіпедыя:Артыкулы да паляпшэння і Шаблон:rq) або змяніце артыкул самі.
Выстаўленне старонкі да выдалення[правіць зыходнік]
- Дадайце ў пачатку старонкі шаблон {{да выдалення}} з кароткім апісаннем, чаму яна выстаўлена да выдалення.
- Стварыце тэму на гэтай старонцы ў фармаце:
== [[Назва артыкула]] ==
Апісанне аргументацыі... --~~~~
Значкі для галасавання[правіць зыходнік]
Дзеля большай яснасці пры галасаванні выкарыстоўваюцца наступныя значкі:
Выдаліць — шаблон {{Выдаліць}};
Устрымліваюся — шаблон {{Устрымліваюся}};
Пакінуць — шаблон {{Пакінуць}}.
Пры галасаванні, калі ласка, патлумачце ваш выбар.
Калі вы бярэцеся выправіць артыкул і тым самым выратаваць яго ад выдалення, вы можаце скарыстацца наступным значком:
Я выратую артыкул! (абяцаю паспець да пазначанай даты) — шаблон {{Зраблю}} з параметрам даты.
Пры карыстанні значкамі памятайце, што гэта старонка не з’яўляецца старонкай галасавання, значкі Выдаліць і
Пакінуць могуць выкарыстоўвацца для яўнага пазначэння меркавання і спрашчэння пры падвядзенні вынікаў, аднак яны мусяць быць падмацаваны абгрунтаваннем. Пры падвядзенні выніку ўлічваецца сіла аргументаў, а не колькасць галасоў. Галасы без абгрунтавання могуць ігнаравацца пры падвядзенні вынікаў.
Бягучыя абмеркаванні[правіць зыходнік]
Новыя тэмы, калі ласка, дадавайце зверху
Значнасць асобы не паказана.--Lš-k. (размовы) 18:03, 29 чэрвеня 2024 (+03)
Маем вялікую колькасць службовых спісаў, створаных у 2008 годзе, з пералікам тагачасных камп'ютарных гульняў.
Спіс камп’ютарных гульняў:A ... Спіс камп’ютарных гульняў:Z
Наўрад ці гэтыя спісы будуць калісьці выкарыстоўвацца па назначэнні. Для пераліку створаных артыкулаў па гульняў ёсць Катэгорыя:Камп’ютарныя_гульні_паводле_алфавіта Шаблон:Камп’ютарныя_гульні разам з гэтымі да выдалення --IshaBarnes (размовы) 01:54, 20 чэрвеня 2024 (+03)
Выдаліць Ёсць тэматычныя катэгорыі. --Rymchonak (размовы) 14:09, 21 чэрвеня 2024 (+03)
Выдаліць Значнасць? Дакладнасць перакладу назвы? - Бацька гонару/прайду/зграі. Калі ідзе гаворка пра львоў, то, можа, лепш прайду?--Rymchonak (размовы) 14:03, 19 чэрвеня 2024 (+03)
Выдаліць У гэтым стане дакладна трэба выдаляць. Калі выпраўляць, дык, так, Бацька прайду (серыял пра львоў, а не пра гонар). Але нават тут у адным сказе памылка: «выпускаецца ... па сённяшні дзень» - насамрэч скончаны ў 2005 пасля першага сезона. IshaBarnes (размовы) 14:00, 21 чэрвеня 2024 (+03)
Выдаліць Вышэй ужо ўсё растлумачылі… Гонар тут — ай-ёй! Гэта ж усё роўна не артыкул. Ryčard Humel (размовы) 19:32, 27 чэрвеня 2024 (+03)
Выдаліць Машынны пераклад. --Rymchonak (размовы) 15:55, 18 чэрвеня 2024 (+03)
- Пакуль пачакайце выдаляць, мо паспею трохі паправіць… Ryčard Humel (размовы) 20:23, 27 чэрвеня 2024 (+03)
Архіў[правіць зыходнік]
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/b1/Exquisite-trashcan_full.png/100px-Exquisite-trashcan_full.png)
Радкі закрытых тэм перамяшчаюцца ў архіў.