Перайсці да зместу

Партал:Выбраны змест

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Навічкам · Супольнасць · Парталы · Узнагароды · Праекты · Запыты · Ацэньванне

Мэта аўтараў Вікіпедыі не толькі ў тым, каб ствараць як мага больш артыкулаў, але і ў тым, каб якасць створаных артыкулаў была як мага вышэй. Таму асабліва якасныя артыкулы атрымліваюць адмысловыя адзнакі.

Артыкул дня

Карціна Яна Вермера «Дзяўчына з жамчужнай завушніцай»
Карціна Яна Вермера «Дзяўчына з жамчужнай завушніцай»

«Дзяўчына з жамчужнай завушніцай» (англ.: Girl with a Pearl Earring) — мастацкі фільм 2003 года рэжысёра Пітэра Уэбера. У аснову кінакарціны быў пакладзены аднайменны раман 1999 года пісьменніцы Трэйсі Шэвалье, адаптацыяй рамана займалася сцэнарыстка Алівія Хетрыд[en]. Галоўныя ролі ў фільме выканалі Колін Фёрт і Скарлет Ёхансан.

Падзеі фільма адбываюцца ў 1665 годзе ў Дэлфце (Галандыя). У дом мастака Яна Вермера прыходзіць працаваць новая пакаёўка — юная прыгажуня Грыт, сям’я якой апынулася на мяжы банкруцтва. Шматдзетная сям’я паспяховага мастака насупраць — належыць да вельмі забяспечаных, аднак апошнім часам яе дабрабыт залежыць ад прыхамацяў багатага патрона, арыстакрата Пітэра Ван Рэйвена, які ўсё больш неахвотна замаўляе ў Вермера карціны. З’яўленне пакаёўкі прыносіць у жыццё сям’і новыя клопаты, але дае мастаку новую крыніцу натхнення (далей…).

Выдатныя артыкулы

Гэта найлепшыя артыкулы беларускай Вікіпедыі. Яны адпавядаюць вельмі строгім стандартам якасці і з’яўляюцца ўзорам лепшых артыкулаў як з пункту гледжання падачы матэрыялу, так і з пункту гледжання аздаблення. Гл. таксама Вікіпедыя:Кандыдаты ў выдатныя артыкулы

Добрыя артыкулы

Гэта адны з лепшых артыкулаў беларускай Вікіпедыі. Па тых ці іншых прычынах яны не адпавядаюць узроўню выдатных, але могуць быць дапрацаваны да гэтага ўзроўню. Гл. таксама Вікіпедыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы

Выдатныя спісы

Гэта найлепшыя спісы беларускай Вікіпедыі. Яны адпавядаюць вельмі строгім стандартам якасці і з’яўляюцца ўзорам лепшых спісаў як з пункту гледжання падачы матэрыялу, так і з пункту гледжання аздаблення. Гл. таксама Вікіпедыя:Кандыдаты ў выдатныя спісы